Мартын Лютэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лютэр.
Мартын Лютэр
Martin Luther
Мартын Лютэр працы Люкаса Кранаха Старэйшага, 1533 год (дошка, алей)
Род дзейнасьці манах, сьвятар, тэоляг, прафэсар багаслоўя, пачынальнік Рэфармацыі, заснавальнік лютэранства
Дата нараджэньня 10 лістапада 1483
Месца нараджэньня Айсьлебэн, Саксонія, Сьвятая Рымская імпэрыя
Дата сьмерці 18 лютага 1546
Месца сьмерці Айсьлебэн, Саксонія, Сьвятая Рымская імпэрыя
Месца пахаваньня
Грамадзянства немец
Месца вучобы
Занятак перакладнік, тэоляг, прафэсар, western Christian monk, адвакат, перакладнік Бібліі, складальнік гімнаў, пратэстанцкі рэфарматар, прэсьбітар, філёзаф, пастар, пісьменьнік, прапаведнік, кампазытар, пісар
Навуковая сфэра багаслоўе[1], філязофія[1], Рэфармацыя[1], літаратура[1] і пераклад[1]
Месца працы
Бацька Ганс Лютэр[d]
Маці Маргарэт Лютэр[d]
Жонка Катарына фон Бора
Дзеці Ганc, Элізабэт, Магдалена, Мартын, Паўль, Маргарэт
Подпіс Выява аўтографу

Ма́ртын Лю́тэр (па-нямецку: Martin Luther; 10 лістапада 1483 году, Айсьлебэн, Саксонія, Сьвятая Рымская імпэрыя — 18 лютага 1546 году, Айсьлебэн, Саксонія, Сьвятая Рымская імпэрыя) — нямецкі манах, былы каталіцкі сьвятар, прафэсар багаслоўя й дзяяч і пачынальнік хрысьціянскага рэфармарскага руху XVI стагодзьдзя, пасьля вядомага як пратэстанцкая Рэфармацыя[2]. Палка палемізуючы са сьцьвярджэньнем, што вызваленьне ад Боскага пакараньня за грахі можа быць выкуплена грашыма, у 1517 годзе Лютэр супрацьпаставіў гандляру індульгенцыямі Ёгану Тэцэлю свае 95 тэзісаў. Пасьля ягонай адмовы выракчыся сваіх пісаньняў, на загад рымскага папы Льва X (1520) і ў выніку Вормскага эдыкту імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Карла V (1521) Мартын Лютэр быў адлучаны ад царквы й асуджаны імпэратарам у якасьці злачынца.

Лютэр прапаведваў, што выратаваньне ня робіцца добрымі справамі, але атрымліваецца толькі як дарунак ласкай Боскай празь веру ў Ісуса Хрыста як Збавіцеля ад граху. Ягоная тэалёгія аспрэчвала права Папы Рымска-каталіцкай царквы, навучаючы, што Біблія зьяўляецца адзінай крыніцай абсалютных ведаў[3] у адрозьненьне ад сыстэмы дзяржаўнага кіраваньня, паводле якой прызнаецца ўлада духавенства[4]. Пасьлядоўнікі вучэньня Лютэра атрымалі назву лютэране, у той час, як само вучэньне было названа лютэранствам.

Ягоны пераклад Бібліі на нямецкую мову, у адрозьненьне ад клясычнай латыні, зрабіў Сьвятое Пісаньне больш даступным шырокім саслоўям, што аказала велізарны ўплыў на царкву й на нямецкую культуру. Гэта спрыяла разьвіцьцю стандартнай вэрсіі нямецкай мовы, дадало некалькі прынцыпаў у мастацтве перакладу. Ягоныя гімны паўплывалі на разьвіцьцё сьпеваў у цэрквах[5]. Шлюб Лютэра з Катарынай фон Борай усталяваў мадэль для практыкі шлюбаў у пратэстанцкіх кірунках, якія дазваляюць сьвятарам уступаць у шлюб[6].

У апошнія гады жыцьця, да пагаршэньня здароўя, у Лютэра значна актывізавалася антысэміцкая палеміка, то бок ён пісаў, што габрэйскія дамы павінны быць зьнішчаныя, сынагогі спаленыя, грошы канфіскаваныя й абмежавана свабода габрэяў. Гэтыя заявы прывялі да ягонага спрэчнага становішча[7].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партрэты бацькоў Лютэра працы Люкаса Кранаха Старэйшага, 1527 год

Мартын Лютэр нарадзіўся ў сям’і Ганса Людэра (ням. Ludher; пазьней Лютэра)[8] і ягонай жонкі Маргарэт, у дзявоцтве Ліндэман (ням. Lindemann), 10 лістапада 1483 году ў Айсьлебэне ў курфюрстве Саксонія, якая тады была часткай Сьвятой Рымскай імпэрыі. Дзіця атрымала хрост як каталік на наступную раніцу ў дзень сьвята сьвятога Мартына Турскага. У 1484 годзе ягоная сям’я пераехала ў Мансфэльд, дзе ягоны бацька быў арандатарам медных руднікоў і шахтарам[9] і служыў адным з чатырох грамадзянскіх прадстаўнікоў у мясцовым савеце[8]. Рэлігійны навуковец Мартын Марці апісвае маці Лютэра як працавітую гандлярку й адзначае, што ворагі Лютэра пазьней няправільна апісалі яе як прасталытку[8]. У яго было некалькі братоў і сёстраў, і, як вядома, меліся даволі блізкія адносіны з адным зь іх, братам Якабам[10]. Ганс Лютэр быў амбіцыйным чалавекам, таму й ён быў поўны рашучасьці ўбачыць Мартына, свайго старэйшага сына, юрыстам. Бацькі адправілі Мартына навучацца ў лацінскую школу ў Мансфэльдзе, а пазьней у Магдэбург у 1497 годзе, дзе ён навучаўся ў юрыдычнай школе пад назвай Братоў агульнага жыцьця, і Айзэнаху ў 1498 годзе[11]. Усе тры школы мелі дысцыпліны граматыку, рыторыку й лёгіку. Лютэр параўноўваў сваю адукацыю ў гэтых установах як чысьцец і пекла[12].

Ружа Лютэра

У 1501 годзе, ва ўзросьце дзевятнаццаці гадоў, ён паступіў ва ўнівэрсытэт у Эрфурце, які ён пазьней апісаў як піўны й публічны дом[13]. Паводле ягоных словаў, ён прачынаўся а чацьвертай гадзіне штодзень дзеля таго, каб рыхтавацца й праводзіць стомныя духоўныя практыкаваньні[13]. У 1505 годзе Мартын атрымаў ступень магістра[14].

Згодна з пажаданьнямі бацькі Лютэр паступіў у юрыдычную школу ў тым жа ўнівэрсытэце ў тым жа годзе, аднак закінуў навучаньне амаль адразу ж, мяркуючы, што закон прадстаўлены нявызначана[14]. Лютэр жадаў атрымаць панятак аб жыцьці й таму зацікавіўся тэалёгіяй і філязофіяй, выказваючы асаблівую цікавасьць да Арыстотэля, Ўільяма Окгэма й Габрыеля Біля[14]. Ён знаходзіўся пад глыбокім уплывам сваіх настаўнікаў, Барталямэя Арнольдзі фон Узінгена й Ядока Труфэтэра, якія навучылі яго з падазрэньнем ставіцца нават да найвялікшых мысьляроў[14] і правяраць усё на ўласным досьведзе[15]. Філязофія, аднак, аказалася нездавальняючай для Лютэра, бо яна прапаноўвала ўпэўненасьць у выкарыстаньні розуму, але не любоў да Бога, якая Мартыну была больш значнай. Ён лічыў, што розум ня можа прывесьці чалавека да Бога. Паводле меркаваньня юнака, розум можа быць выкарыстаны толькі ў адносінах да людзей, але не да Бога. Чалавек можа даведацца пра Бога толькі праз боскае адкрыцьцё, лічыў ён, і таму Пісаньне сталася найзначным для яго[15].

Лютэр як манах-аўгустынец

Пазьней Лютэр патлумачыў сваё рашэньне стаць манахам. 2 ліпеня 1505 году, вяртаючыся з унівэрсытэту дахаты на кані ў навальніцу, ён цудам застаўся жывы, калі побач зь ім бліснула маланка. Распавядаючы гэтую гісторыю свайму бацьку, Лютэр закрычаў: «Дапамажыце! Сьвятая Ганна, я стану манахам!»[16]. Пасьля інцыдэнту Мартын пакінуў юрыдычную школу, прадаў свае кнігі й увайшоў у закрыты мужчынскі манастыр аўгустынаў у Эрфурце 17 ліпеня 1505 году[17]. Ягоны бацька быў у лютасьці на тое, што ён бачыў, як дарэмна былі выдаткаваныя грошы на адукацыю ягонага сына[18].

Манаскае й акадэмічнае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лютэр прысьвяціў сябе манаскаму жыцьцю, трымаючы пост і праводзячы доўгія гадзіны ў малітве, паломніцтве й частай споведзі[19]. Пазьней ён заўважаў: «Калі хто й мог атрымаць неба як манах, то я б, вядома, гэтак і зрабіў»[20]. Лютэр апісваў гэты пэрыяд свайго жыцьця як час глыбокага духоўнага адчаю. Ёган фон Штаўпітц, настаўнік Лютэра, падзяляў ягоны роздумы над асабістымі грахі й заслугамі Хрыста. Ён вучыў, што сапраўднае пакаяньне не цягне да самапакаяньня й пакараньня, а хутчэй да зьменаў у сэрцы[21].

У 1507 годзе Лютэр быў пасьвечаны ў сьвятары, а ў 1508 годзе фон Штаўпітц, першы дэкан створанага ўнівэрсытэта Вітэнбэргу, паслаў па Лютэра, каб той навучаў тэалёгіі ва ўнівэрсытэце[22]. Мартын атрымаў ступень бакаляўра ў галіне біблейскіх дасьледаваньняў 9 сакавіка 1508 году й ступень бакаляўра ў галіне сэнтэнцыяў Пётра Лямбардзкага ў 1509 годзе[23]. 19 кастрычніка 1512 году Лютэр стаў доктарам багаслоўя, а праз два дні быў залічаны ў Сэнат тэалягічнага факультэта ўнівэрсытэту Вітэнбэргу, заняўшы пасаду доктара Бібліі[24]. Усё астатняе жыцьцё ён правёў ва ўнівэрсытэце Вітэнбэргу.

Пачатак Рэфармацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Рэфармацыя і 95 тэзісаў
Сабор ўсіх сьвятых у Вітэнбэргу, да дзьвярэй якога, паводле адной з вэрсіяў, Мартын Лютэр прыбіў лісты з 95 тэзісамі.

У 1516 годзе Ёган Тэцэль, дамініканскі манах і папскі камісар па індульгенцыях, быў адпраўлены ў Сьвятую Рымскую імпэрыю Рымска-каталіцкай царквой дзеля продажу індульгенцыяў, каб сабраць грошы для аднаўленьня сабора Сьвятога Пятра ў Рыме. Рымска-каталіцкае багаслоўе сьцьвярджала, што адна толькі вера, фідуцыярная або дагматычная, ня можа апраўдаць чалавека, але актыўны ўдзел чалавека ў дабрачыннасьці й добрых справах можа яго выратаваць. Дараваньне грахоў можна было атрымаць ахвяруючы грошы царкве, у якасьці добрай справы.

Копія «95-ці тэзаў» (1522)

31 кастрычніка 1517 году Лютэр напісаў 95 тэзісаў, пратэстуючы супраць продажу індульгенцыяў і адрасуючы іх свайму біскупу Альбэрту Майнцкаму. Ганс Гілердэбранд піша, што Лютэр не зьбіраўся супрацьстаяць царкве, але пачаў дыспут як вырашэньне праблемаў навуковых пярэчаньняў у царкоўнай практыцы, маючы тон лістоў як «пошук, а не дактрына»[25]. Гілердэбранд сьцьвярджае, што тым ня менш некаторыя тэзісы ўзыходзілі да агульнай арганізацыі царквы, як, у прыватнасьці, тэзіс 86, у якім Лютэр пытаецца: «чаму Папа, чыё багацьце сёньня большае за багацьці самых заможных Красаў, будуе базыліку Сьвятога Пятра грашыма бедных вернікаў, а не на свае ўласныя грошы»[25]?

Лютэр пярэчыў супраць прымаўкі-тлумачэньня Ёгана Тэцэля, што «гэтак жа хутка, як манэта падае ў куфэрак, душа з чыстцу вылятае»[26][27]. Лютэр настойваў на тым, што, паколькі дараваньне можа быць атрымана толькі ад Бога, тыя, хто сьцьвярджаў, што індульгенцыі вызваляюць пакупнікоў ад усіх пакараньняў і даруюць ім выратаваньне, ёсьць памылкай. Хрысьціяне, паводле ягоных словаў, не павінны вызнаваць Хрыста па прычыне такіх фальшывых гарантыяў. Аднак гэтае часта цытаванае выказваньне Тэцэля зусім не адпавядала вучэньню каталіцкай царквы пра індульгенцыі, але было адлюстраваньнем ягонай здольнасьці да перабольшваньня. Але калі продаж інгульгенцыяў для выратаваньня мёртвых быў асабістай ініцыятывай Тэцэля, ягонае вучэньне пра індульгенцыі для жывых было ў адпаведнасьці з каталіцкай догмай таго часу[28].

Паводле меркаваньняў навукоўцаў Вальтэра Крэмэра, Гетца Трэнклера, Гергарда Рытэра й Гергарда Праўсэ, гісторыя разьмяшчэньня лістоў на дзьвярах Вітэнбэрскага сабору мае мала падставаў быць праўдай[29][30][31]. Гісторыя заснавана на заўвазе, зробленай Філіпам Мэлянхтонам, які, як лічыцца, ня быў у Вітэнбэргу ў той час[32].

Да студзеня 1518 году сябры Лютэра пераклалі 95 тэзаў з лацінскай на нямецкую мову, надрукавалі іх і шырока распаўсюдзілі іх шляхам капіяваньня дзякуючы друкавальнаму станку[33]. На працягу двух тыдняў копіі тэзісаў распаўсюдзіліся па ўсёй Нямеччыне, а на працягу двух месяцаў зьявіліся па ўсёй Эўропе. Пісаньні Лютэра былі шырока распаўсюджаны, дасягнуўшы Францыі, Ангельшчыны й Італіі ўжо ў 1519 годзе. Студэнты наведвалі Вітэнбэрг, каб паслухаць прамовы Лютэра. Ён апублікаваў кароткія камэнтары на Пасланьне да Галятаў і сваю Працу на Псалмы. Гэтая ягоная раньняя частка кар’еры была адной зь ягоных найбольш творчых і плённых этапаў[34].

Апраўданьне празь веру[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Sola fide

З 1510 па 1520 гады Лютэр чытаў лекцыі пра Псальмы, кнігі габрэяў, рымлянаў і галятаў. Вывучаючы гэтыя часткі Бібліі, ён прыйшоў да меркаваньня, што прымяненьне такіх тэрмінаў, як то пакаяньне й праведнасьць, каталіцкая царква тлумачыць па-свойму. Ён пераканаўся, што царква страціла з-пад увагі тое, што ён разглядаў як некалькі цэнтральных ісьцінаў хрысьціянства. Найбольш важным для Лютэра было вучэньне аб апраўданьні, якое, як ён лічыў, было Боскім актам, скіраваным на грэшніка, якое магло быць учынена толькі празь веру ў ласку Боскую. Ён пачаў вучыць, што выратаваньне або адкупленьне ёсьць дарам ласкі Боскай, якая дасягальная толькі празь веру ў Ісуса Хрыста як мэсію[35]. «Гэта ёсьць адзіным і цьвёрдым слупом, якім мы называем вучэньне аб апраўданьні. Яно зьяўляецца галоўным прынцыпам усёй хрысьціянскай дактрыны, якая спасьцігае разуменьне ўсялякай пабожнасьці», — пазьней пісаў Лютэр[36].

Лютэр прыйшоў да разуменьня, што апраўданьне зьяўляецца цалкам справай Бога. Гэтае вучэньне было выразна выказана ў ягонай публікацыі «Рабства волі» ў 1525 годзе, якая была напісана ў адказ на «Свабодную волю», Эразма Ратэрдамскага (1524). Лютэр засноўваў сваю пазыцыю аб прароцтве на пасланьні апостала Паўла да Эфэсянаў 2:8-10. Насуперак каталіцкаму вучэньню таго часу наконт таго, што праведныя ўчынкі вернікаў зьдзяйсьняюцца ў супрацоўніцтве з Богам, Лютэр пісаў, што хрысьціяне атрымліваюць такую ​​праведнасьць цалкам самі; што праведнасьць сыходзіць ня толькі ад Хрыста, але на самай справе зьяўляецца праведнасьцю Хрыста, і можа быць атрымана празь веру[37].

Канфлікт з папствам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустрэча Мартына Лютэра (справа) з кардыналам Каэтанам (зьлева ля кнігі)

Арцыбіскуп Майнца й Магдэбурга Альбрэхт не адказаў на ліст Лютэра, які зьмяшчаў «95 тэзаў». Ён праверыў гэтыя тэзы на гарэзію й у сьнежні 1517 году накіраваў іх у Рым[38]. Арцыбіскуп не перапыніў продаж індульгенцыяў, бо яму былі патрэбныя грошы, каб аплаціць папскі дазвол на знаходжаньне больш чым на адной пасадзе. У сваю чаргу рымскі папа зьбіраў сродкі на будаўніцтва будынку касьцёла Сьвятога Пятра ў Рыме.

На працягу наступных трох гадоў папа Леў X дасылаў сваіх багасловаў на дыскус да Лютэра, аднак гэта толькі ўмацоўвала погляды рэфарматара. Дамініканскі багаслоў Сыльвэстар Маццаліні падрыхтаваў тэкст абвінавачваньня Лютэра ў гарэзіі, пасьля чаго Леў X выклікаў Мартына на справу ў Рым. Аднак заступнік Лютэра курфюрст Фрыдрых пераканаў папу разгледзець справу Мартына ў Аўгсбургу, дзе адбыўся імпэрскі сойм. Там у кастрычніку 1518 году на допыце папскага легата кардынала Каэтана Лютэр заявіў, што ён ня лічыць папства часткай біблейскай царквы, таму гістарычная інтэрпрэтацыя біблейскіх прароцтваў, на думку Лютэра, дае выснову, што папа зьяўляецца Антыхрыстам. Прароцтва адносна Антыхрыста неўзабаве стала цэнтрам спрэчак, а самі слуханьні вырадзіліся ў гучную сварку. У большай ступені менавіта супрацьстаяньне Лютэра з Касьцёлам, а не ягоныя «95 тэзаў», зрабілі нямецкага багаслова ворагам папы. Як вядома, Каэтан меў распараджэньне арыштаваць Лютэра, калі ён не адмовіцца ад сваіх поглядаў. Аднак Лютэр таемна ноччу зьехаў з гораду.

Нягледзячы на ўсе погляды Мартына, у студзені 1519 году папа праз свайго нунцыя Карла фон Мільтыца прыняў больш прымірэнчы падыход. Лютэр зрабіў некаторыя саступкі й паабяцаў маўчаць, калі ягоныя праціўнікі зробяць тое самае[39]. Аднак багаслоў Ёган Эк быў поўны рашучасьці выкрыць вучэньне Лютэра на грамадзкім форуме. У чэрвені й ліпені 1519 году ён зладзіў дыспут з калегам Андрэасам Карльштатам у Ляйпцыгу й запрасіў на яго Лютэра. Лютэр выступіў са сьмелымі сьцьвярджэньнямі, грунтуючыся на Эвангельлі ад Мацьвея (16:18), паводле якога папы ня маюць выключнага права тлумачэньня Пісаньня, і што ані папавы трактаты, ані царкоўныя саборы не былі бясхібнымі. Пасьля гэтага Эк празваў Лютэра новым Янам Гусам, спасылаючыся на чэскага рэфарматара й герэтыка, які быў спалены на вогнішчы ў 1415 годзе. Ад гэтага моманту Ёган Эк цалкам прысьвяціў сябе барацьбе зь Лютэрам[40].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Plass, Ewald M. (1959). «Monasticism». What Luther Says: An Anthology 2. St. Louis: Concordia Publishing House. p. 964.
  3. ^ Ewald M. Plass, What Luther Says, 3 vols., (St. Louis: CPH, 1959), 88, no. 269; M. Reu, Luther and the Scriptures, Columbus, Ohio: Wartburg Press, 1944), 23.
  4. ^ Luther, Martin. Concerning the Ministry (1523), tr. Conrad Bergendoff, in Bergendoff, Conrad (ed.) Luther’s Works. Philadelphia: Fortress Press, 1958, 40:18 ff.
  5. ^ Bainton, Roland. Here I Stand: a Life of Martin Luther. New York: Penguin, 1995, 269.
  6. ^ Bainton, Roland. Here I Stand: a Life of Martin Luther. New York: Penguin, 1995, p. 223.
  7. ^ Hendrix, Scott H. «The Controversial Luther», Word & World 3/4 (1983), Luther Seminary, St. Paul, MN, p. 393
  8. ^ а б в Marty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, p. 1.
  9. ^ Brecht, Martin. Martin Luther. tr. James L. Schaaf, Philadelphia: Fortress Press, 1985-93, 1:3-5.
  10. ^ Marty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, p. 3.
  11. ^ Rupp, Ernst Gordon. «Martin Luther». Encyclopædia Britannica.
  12. ^ Marty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, pp. 2-3.
  13. ^ а б Marty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, p. 4.
  14. ^ а б в г Marty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, p. 5.
  15. ^ а б Marty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, p. 6.
  16. ^ Brecht, Martin. Martin Luther. tr. James L. Schaaf, Philadelphia: Fortress Press, 1985-93, 1:48.
  17. ^ Schwiebert, E.G. Luther and His Times. St. Louis: Concordia Publishing House, 1950, 136.
  18. ^ Marty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, p. 7.
  19. ^ Bainton, Roland. Here I Stand: a Life of Martin Luther. New York: Penguin, 1995, 40-42.
  20. ^ Kittelson, James. Luther The Reformer. Minneapolis: Augsburg Fortress Publishing House, 1986), 53.
  21. ^ Froom, Le Roy (1948). «The Reformation: Born of a Twofold Discovery». Prophetic Faith of our Fathers. p. 249.
  22. ^ Bainton, Roland. Here I Stand: a Life of Martin Luther. New York: Penguin, 1995, 44-45.
  23. ^ Brecht, Martin. Martin Luther. tr. James L. Schaaf, Philadelphia: Fortress Press, 1985-93, 1:93.
  24. ^ Brecht, Martin. Martin Luther. tr. James L. Schaaf, Philadelphia: Fortress Press, 1985-93, 1:12-27.
  25. ^ а б Hillerbrand, Hans J. «Martin Luther: Indulgences and salvation», Encyclopædia Britannica, 2007.
  26. ^ The reformation in Germany, Henry Clay Vedder, 1914, Macmillon Company, p. 405.
  27. ^ «Johann Tetzel». Catholic Encyclopedia. New York: Robert Appleton Company. 1913.
  28. ^ See Ludwig von Pastor, The History of the Popes, from the Close of the Middle Ages, Ralph Francis Kerr, ed., 1908, B. Herder, St. Louis, Volume 7, pp. 348—349. [3]
  29. ^ Krämer, Walter and Trenkler, Götz. "Luther, " in Lexicon van Hardnekkige Misverstanden. Uitgeverij Bert Bakker, 1997, 214:216.
  30. ^ Ritter, Gerhard. "Luther, Frankfurt 1985.
  31. ^ Gerhard Prause "Luthers Thesanschlag ist eine Legende, "in Niemand hat Kolumbus ausgelacht. Düsseldorf, 1986.
  32. ^ Bekker, Henrik. Dresden Leipzig & Saxony Adventure Guide. Hunter Publishing, Inc. p. 125. ISBN 9781588439505
  33. ^ Brecht, Martin. Martin Luther. tr. James L. Schaaf, Philadelphia: Fortress Press, 1985-93, 1:204-205.
  34. ^ Spitz, Lewis W. The Renaissance and Reformation Movements, St. Louis: Concordia Publishing House, 1987, 338.
  35. ^ Wriedt, Markus. "Luther’s Theology, " in The Cambridge Companion to Luther. New York: Cambridge University Press, 2003, 88-94.
  36. ^ Bouman, Herbert J. A. «The Doctrine of Justification in the Lutheran Confessions», Concordia Theological Monthly, 26 November 1955, No. 11:801.
  37. ^ Dorman, Ted M., «Justification as Healing: The Little-Known Luther», Quodlibet Journal: Volume 2 Number 3, Summer 2000.
  38. ^ Michael A. Mullett, Martin Luther, London: Routledge, 2004, p. 78, ISBN 978-0-415-26168-5
  39. ^ Mullett, 92-95; Roland H. Bainton, Here I Stand: A Life of Martin Luther, New York: Mentor, 1955, p. 81, OCLC 220064892.
  40. ^ G. R. Elton, Reformation Europe: 1517—1559, London: Collins, 1963, p. 177, OCLC 222872115.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мартын Лютэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў