Марцыян Аляксандар Агінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Марцыян Аляксандар Агінскі
Rembrandt Harmensz. van Rijn 039.jpg
Рэмбрант «Лісоўчык». Мяркуецца, што гэта партрэт Марцыяна Аляксандра Агінскага[1]
Herb Ogiński.png
Герб «Агінскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1632
Памёр: 26 студзеня 1690
Род: Агінскія

Марцыян Аляксандар Агінскі (163226 студзеня 1690) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (16581659), падстолі (16591661), стольнік (16611665), крайчы (16651670) і канцлер вялікі літоўскі (з 1684), ваявода троцкі1670)[2].

За жонкай атрымаў тытул графа «на Дуброўне» з паловай маёнткаў Дуброўна і Заслаўе, a таксама ейную спадчыну ад маці — Іўе, колішні родавы маёнтак Кішкаў. Павялічыў свае маёнткі, атрымаўшы ў 1667 Дарсуніскае і Рагачоўскае староствы[3].

Марцыян Аляксандар Агінскі — адзін з уплывовых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія [рэдагаваць]

З шляхецкага роду Агінскіх гербу ўласнага, сын Аляксандра. Навучаўся ў Кракаве і Лейдэне.

3 1651 служыў у войску, палкоўнік. Атрымаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку стольніка (1647) і харужага троцкага (1654).

Панэгірык на сьмерць Юрыя Агінскага, XVII ст.

Абіраўся паслом на соймы 1661, 1664, 1668, 1670, дэпутат Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага ў 1667, 1668, ягоны маршалак у 1671.

Удзельнік Паўночнай вайны (16551660), вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667), у тым ліку баёў супраць маскоўскіх войскаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 1660[2]. На чале ўласнага палку браў удзел у Хоцінскай бітве (1673).

Удзельнік падпісаньня «Вечнага міру» (1686) з Расеяй.

Сябар праваслаўнага Віленскага Сьвятадухаўскага і Магілёўскага Богаяўленскага брацтваў. У 1668 збудаваў праваслаўную царкву ў Сьмілавічах. У 1669 прыняў каталіцтва.

У канцы жыцьця належаў да групоўкі Сапегаў.

Двойчы браў шлюб: у першым — з Марцыбэляй (1663), дачкой апошняга з роду Глябовічаў Юрыя Караля, меў сына Юрыя (памёр у маленстве, захаваўся панэгірык на ягоную заўчасную сьмерць). Другі раз ажаніўся ў 1685 з Канстанцыяй Кацярынай Веляпольскай, аднак шлюб быў бязьдзетным.

Па сьмерці М. А. Агінскага, ягоная спадчына перайшла да стрыечнага брата Сымона Караля, a спадчына Глябовічаў — да К. Сапегі, мужа 2-й дачкі Ю. К. Глябовіча.

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Z. Zygulski Jr. Further Battles for the Lisowczyk (Polish Rider) by Rembrandt // JSTOR. Vol. 21. No. 41. 2000. P. 197—205.
  2. ^ а б Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 203.
  3. ^ А. П. Грыцкевіч. Агінскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 33.

Літаратура [рэдагаваць]