Марцін Відавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марцін Відавіч

Ма́рцін Ві́давіч (па-харвацку: Martin Vidović; нарадзіўся 15 ліпеня 1953 в. Відоне, муніцыпалітэт Зажабле, Харватыя) — рымска-каталіцкі дзяяч.

28 траўня 1989 склаў сьвятарскія шлюбы, служыў у Спліцка-Макарскай архідыяцэзіі. Абараніў ліцэнцыят па кананічным праве. У 19831994 рэдактар харвацкае праграмы Радыё Ватыкану. 19 верасьня 1994 паступіў на службу Апостальскай Сталіцы ў Аддзеле агульных справаў Дзяржаўнага сакратарыяту. У 19941999 сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Босьніі і Герцагавіне, ад 2001 уваходзіць таксама ў Пастырскую раду «Peregrinatio ad Petri Sedem» (Паломніцтва да Сталіцы сьв. Пятра). 15 верасьня 2004 прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусі, адначасова быў прызначаны тытулярным арцыбіскупам Ніна / Nin (HR) / Ninen(sis) (LA). Высьвечаны на арцыбіскупа 21 лістапада 2004. Склаў свае абавязкі апостальскага нунцыя ў Беларусі 15 ліпеня 2011.

Папярэднік
Іван Юркавіч
Апостальскія нунцыі ў Беларусі
20042011
Наступнік
Кляўдыё Гуджэроцьці

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]