Марцін Кліжан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марцін Кліжан
Краіна Сьцяг Славаччыны Славаччына
Пражывае ў Браціслава, Славаччына
Нарадзіўся 11 ліпеня 1989 (34 гады)
Браціслава, Славаччына
Рост 190 см
Вага 77 кг
Пачатак кар’еры 2007
Працоўная рука левая (бэкхэнд двуручны)
Прызавыя грошы $1 903 024
Адзіночны разрад
Матчаў 60–63 (48,78%)
Тытулаў 2
Найвышэйшы рэйтынг № 26 (4 сакавіка 2013)
Турніры Вялікага шлему
Аўстралія 3 р. (2014)
Францыя 3 р. (2014)
Ўімбэлдан 2 р. (2012)
ЗША 4 р. (2012)
Асноўныя турніры
Алімпіяда 1 р. (2012)
Парны разрад
Матчаў 22–27
Тытулаў 2
Найвышэйшы рэйтынг №78 (29 ліпеня 2013)
Турніры Вялікага шлему ў пары
Аўстралія 2 р. (2013)
Францыя 1 р. (2013)
Ўімбэлдан 1 р. (2012, 2013)
ЗША 1 р. (2012, 2013)
Марцін Кліжан у Вікісховішчы

Ма́рцін Клі́жан (па-славацку: Martin Kližan; нар. 11 ліпеня 1989, Браціслава, Славаччына) — славацкі тэнісіст, прафэсіянал з 2007 року. Найвышэйшы рэйтынг АТП — №26 (сакавік 2013).

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Моладзевыя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2005 Марцін перамог на Эўрапейскім юніёрскім чэмпіянаце ў катэгорыі да 16 гадоў, прычым як у адзіночным і парным разрадах (разам з Андрэем Марцінам). У 2006 Кліжан перамог на хлапечым спаборніцтве Адкрытага чэмпіянату Францыі[1].

За юніёрскую кар’еру Кліжан меў балянс перамогаў/паразаў 54-21 у адзіночным разрадзе (58-18 у парным) і дасягнуў 1-й пазыцыі ў камбінаваным разрадзе (2007).

Вынікі ў адзіночным разрадзе турніраў Вялікага шалому:

Турнір 2006 2007
Моладзевыя турніры Вялікага шалому
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі А 3 р.
Адкрыты чэмпіянат Францыі П А
Ўімбэлдан 1 р. 1 р.
Адкрыты чэмпіянат ЗША 2 р. А

Пачатак прафэсійнай кар’еры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2007 Кліжан гуляе ў прафэсійных турнірах.

У 2010 Марцін упершыню кваліфікаваўся на турнір Вялікага шалому — Адкрыты чэмпіянат ЗША — і саступіў у першым коле колішняй першай ракетцы Хуану Карлясу Фэрэра[2]. Пазьней у гэтым годзе Марцін выйграў свой першы турнір АТП — чэленджэр адкрытага чэмпіянату Славаччыны (Браціслава).

Посьпех у чэленджэрах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2012 Марцін Кліжан выйшаў у фіналы пяці турніраў Чэленджэр, перамог у чатырох зь іх, і ўсё гэта ў прамежку два месяцы між сакавіком і траўнем. Упершыню ён прабіўся ў другі раўнд Вялікага шалому на Адкрытым чэмпіянаце Францыі, дзе саступіў у чатырох сэтах Нікаля Маю. Гэтыя вынікі вывелі яго ў першую 100 рэйтынгу. Таксама ён дайшоў да паўфіналу Кіцбюэлю. На дэбютным Ўімбэлданскім турніры ў першым коле ён перамог Хуана Ігнасіё Чэла.

На Адкрытым чэмпіянаце ЗША Кліжан упершыню ў кар’еры трапіў у чацьверты раўнд Вялікага шалому, у другім коле адолеўшы Жо-Вільфрыда Тсонга ў чатырох сэтах[3]. У кубку Дэвіса Марцін атрымаў дзьве перамогі над партугальцамі Жуанам Соўзам і Гаштанам Эліяшам.

Праз два тыдні пасьля Адкрытага чэмпіянату ЗША Марцін Кліжан выйграў свой першы турнір АТП, адолеўшы ў фінале адкрытага чэмпіянату Санкт-Пецярбургу Фабіё Фаньіні. За гэты сэзон ён падняўся з 117-й на 30-ю пазыцыю.

Узьлёт і падзеньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2013 Кліжан чаргаваў добрыя вынікі з правальнымі. Вылецеўшы ў першых колах некалькіх турніраў напачатку сэзону, ён дайшоў да чвэрцьфіналу ў Ратэрдаме, што дазволіла яму падняцца на рэкордны 26-ы радок у рэйтынгу.

Пазьней наступавалі слабыя вынікі, пакуль Марцін урэшце ня выйшаў у паўфінал Касаблянкі. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі ён саступіў у другім коле будучаму чэмпіёну Рафаэлю Надалю. Пасьля ён нечакана саступіў бязрэйтынгаваму гульцу Паблё Карэньё Бусту ў першым коле чэленджэру ў італійскай Кальтанісэце. Пасьля гэтага Кліжан выйшаў у чвэрцьфінал турніру ў Умагу і ў другое кола адкрытага чэмпіянату Канады, аднак далей ізноў прайграў у першых раўндах некалькіх турніраў, апагеем чаго стала параза на Адкрытым чэмпіянаце ЗША ад Дональда Янга 1-6, 0-6, 1-6. Канец сэзону Марцін прапусьціў з-за траўмы.

2014[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кліжан на Адкрытым чэмпіянаце Салему (2014)

Сэзон пачаўся для Кліжана паразай у першым коле чэленджэру ў Новай Каледоніі ад 258-га нумару сусьветнага рэйтынгу Кімэра Капэянса. Пасьля такога горкага пачатку ён паказаў даволі неблагі вынік на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, пачаўшы з кваліфікацыі і дайшоўшы да трэцяга кола, што стала ягоным лепшым паказьнікам на гэтым турніры.

Пасьля выступу на Адкрытым чэмпіянаце Рыё-дэ-Жанэйра, дзе Марцін з кваліфікацыі дайшоў да другога кола, славацкі тэнісіст вярнуўся ў першую соьню рэйтынгу на 97-ю пазыцыю[4]. У Сан Паўлё Кліжан выйшаў у чвэрцьфінал, дзе саступіў Томасу Бэлюччы.

Ізноў пачаўшы з кваліфікацыі, Кліжан нечакана выйграў Адкрыты чэмпіянат BMW, на шляху адолеўшы Міхаіла Южнага і Томі Гааса, а ў фінале — першага сеянага Фабіё Фаньіні 2-6, 6-1, 6-2. Гэта стаў другі фінал і другі тытул Кліжана ў асноўным цыкле, прычым у абодвух выпадках ён перамагаў менавіта Фаньіні[5]. На Ралян Гаросе Кліжан паказаў свой найлепшы дагэтуль вынік на францускім этапе Вялікага шалому: выйшаў у трэцяе кола, перамогшы № 11 сусьветнага рэйтынгу Кэі Нісыкоры і Робіна Гаазэ.

На пачатку сэзону на траве ён дайшоў да чвэрцьфіналу турніру ў Істбурне, дзе саступіў Рышару Гаске. На Ўімбэлдане Марцін у 4 сэтах прайграў у першым коле мінулагодняму фіналісту Рафаэлю Надалю, а на Адкрытым чэмпіянаце Кітаю ўзяў рэванш у трох сэтах і трапіў у паўфінал[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ITF Juniors Profile
  2. ^ ATP 2010 stats (анг.) Праверана 30 жніўня 2012 г.
  3. ^ Jo-Wilfried Tsonga upset at Open (анг.) Праверана 30 жніўня 2012 г.
  4. ^ Rebríček ATP vedie Nadal, Kližan je opäť v prvej stovke (славацк.) Праверана 3 траўня 2014 г.
  5. ^ Klizan Beats Fognini to Win BMW Open Final (анг.) Праверана 4 траўня 2014 г.
  6. ^ Rafael Nadal crashes to defeat against Martin Klizan in the China Open (анг.) Праверана 3 кастрычніка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марцін Кліжансховішча мультымэдыйных матэрыялаў