Марцін з Врацімавіцаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Марцін
Марцін з Врацімавіцаў гербу Полуказы
Marcin z Wrocimowic
Grunwald Marcin z Wrocimowic.jpg
Марцін з Врацімавіцаў на карціне Яна Матэйкі - Грунвальдзкая бітва
POL COA Półkozic.svg
Герб Полуказы
Каронны харунжы караля Уладзіслава II Ягайлы
няма зьвестак — 1410г.
Наступнік: рыцар Мацей Грушэцкі
Асабістыя зьвесткі
Дзеці: Марцін з Дэбоўцаў
Рэлігія: рыма-каталік

Марцін з Врацімавіцаў (па-польску: Marcin z Wrocimowic) (? — 1442) — рыцар гербу Полуказы і каронны харунжы караля Уладзіслава II Ягайлы, стараста Ловіцкі (горад ў Польшчы, уваходзіць у Лодзінскае ваяводзтва, Ловіцкі павет), харунжы Кракаўскі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па паходжаньню — немец з Малапольшчы[1].

Негледзячы на тое, што ў 1399 г. ён страціў сваю вотчыну ў Врацімавіцах (Малапольскае ваяводзтва), ён не перастаў падпісвацца пад гэтым прозьвішчам. З 1430 г. ён стаў уладальнікам Дэбоўцаў (Падкарпацкае ваяводзтва). Меў сына, таксама Марціна, які падпісваўся ўжо, як Марцін з Дэбоўцаў (але, часам таксама і як Марцін з Врацімавіцаў).

Згадваецца ў Яна Дугаша (Гісторыя Польшчы: Год Гасподзень 1410), у Генрыка Сянкевіча (раман «Крыжакі»), а таксама адлюстраваны на карціне Яна Матэйкі «Грунвальдзкая бітва».

Як харунжы Кракаўскі прыняў удзел у Грунвальдзкай бітве у 1410 г., падчас якой нёс начале войск польскіх галоўную харугву зь белым арлом, які выраніў пад націскам крыжакоў у пылу бітвы. Гэта здарылася тады, калі войска літоўскае зьвярнулася ў бегства і разьвярнулася жорсткая бітва паміж польскімі і прускімі войскамі. Між тым, як крыжакі сталі намагаць ўсе сілы да перамогі, вялікая харугва польскага караля Уладзіслава зь белым арлом, якую нёс Марцін з Урацымовіц, пад варожым націскам падае на зямлю. Крыжакі ўжо меркавалі дамагчыся перамогі, але, дзякуючы дасьведчаным і адважным рыцарам, якія былі побач са сьцягам, якія ў той жа час затрымалі яго падзеньне, сьцяг хутка паднялі і вярнулі на месца. Каб замяць ганьбу і крыўду, і адстаяць гонар сьцягу, польскія рыцары, натхнённыя падняцьцём сьцягу і жаданьнем адстаяць яго гонар, у ярасным націску кідаюцца на ворага, сакрушаюць яго, павяргаючы на зямлю. Пасьля гэтага здарэньня каронным харунжыям караля Уладзіслава II Ягайлы становіцца рыцарам Мацей Грушэцкі[2]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]