Марш добраахвотнікаў
Марш добраахвотнікаў (па-кітайску: 義勇軍進行曲, 义勇军进行曲, Yìyǒngjūn Jìnxíngqǔ) — нацыянальны гімн Кітайскае Народнае Рэспублікі. Словы напісаў кітайскі паэт Цянь Гань, музыку — Не Эр у 1935 годзе для фільма «Дзеці грозных гадоў(en)». Сюжэт фільма распавядаў пра змаганьне кітайцаў супраць японскага ўварваньня(en) (пасьля «інцыдэнту 18 верасьня(en)») ў Маньчжурыю(be). 27 верасьня 1949 г. на першай сэсіі Усекітайскі камітэт Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая(en) прызнаў песьню ў якасьці часовага Дзяржаўнага гімна КНР. 14 сакавіка 2004 г. на другой сэсіі Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў(be) 10-га скліканьня ўхваліў папраўкі ў канстытуцыю КНР, паводле якіх «Марш добраахвотнікаў» зацьвярджаўся ў якасьці афіцыйнага Дзяржаўнага гімна КНР[1].
Словы [рэдагаваць]
|
Qǐlái! Búyuàn zuò núlì de rénmen! |
Пераклад: Узьнімайцеся! Усе, хто адмаўляюцца быць рабамі! |
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Дзяржаўны гімн КНР // Міжнароднае радыё Кітая, 5 сакавіка 2013 г. Праверана 7 сакавіка 2013 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Марш добраахвотнікаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |