Марыс Альбвакс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Мары́с А́льбвакс (франц. Maurice Halbwachs, [mɔʁis ˈalbvaks], 11 сакавіка 1877 — 16 сакавіка 1945) — францускі філёзаф і сацыёляг, галоўным дасягненьнем якога стала ўвядзеньне ва ўжытак і разьвіцьцё канцэпцыі калектыўнай памяці.

Вучыўся ў Вышэйшай нармалёвай школе (Парыж), атрымліваў заняткі па філязофіі ў Анры Бэргсона, з 1901 ў Гёцінгене. З 1905 зноў у Францыі, вывучае сацыялёгію ў Эміля Дзюркгейма.

Пад час Першай сусьветнай вайны працуе ў Ваенным міністэрстве, пасьля — ў францускім унівэрсітэце ў Страсбурзе. З 1932 едзе выкладаць ва ўнівэрсытэт Чыкага, а з 1935 атрымлівае запрашэньне працавацьў Сарбоне. выкладаў сацыялёгію.

Як сацыяліст, Марыс Альбвакс 23 ліпеня 1944 быў арыштаваны гестапа і дэпартаваны ў канцэнтрацыйны лягер Бухэнвальд, дзе памёр ад хваробы 16 сакавіка 1945.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Les origines du sentiment religieux d’après Durkheim 1924
  • Les cadres sociaux de la mémoire 1925
  • Les causes sociales du suicide 1930
  • Esquisse d’une psychologie des classes sociales 1938
  • La mémoire collective 1939
  • Topographie légendaire des Évangiles 1941