Марыс Кантэн дэ Ля Тур
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Аўтапартрэт 1751 году. Папера, пастэль
Марыс Кантэн дэ Ля Тур (па-француску: Maurice Quentin de La Tour; 5 верасьня 1704—17 лютага 1788) — францускі партрэтыст, які працаваў пераважна пастэльнымі алоўкамі.
Ува ўзросьце дзевятнаццаці год пакінуў свой родны горад, Сэн-Кент, і зьявіўся ў Парыжы, дзе вучыўся ў пасрэднага жывапісца Дзюпуша й ў некаторых іншых мастакоў. Праз некалькі гадоў пасьля таго адправіўся ў Рэймс і Камбрэ, выпадкова набыў прыхільнасьць да сябе ангельскага пасланца пры францускім двары, які ўзяў яго з сабой у Эгіпет, і працаваў там настолькі пасьпяхова, што вярнуўся ў Парыж з прыстойнай сумай грошай і рэпутацыяй майстэрскага «ангельскага» жывапісца.
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Марыс Кантэн дэ Ля Тур — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў