Марыя Багушэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыя Багушэвіч
Дата нараджэньня 4 студзеня 1865(1865-01-04)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1887[2][3][4]
Месца сьмерці
Занятак публіцыстка, настаўніца
Навуковая сфэра настаўнік
Бацька Уладзімір Багушэвіч[d]
Маці Генрыка з Медушэўскіх[d]

Марыя Багушэвіч, партыйныя мянушкі: Рэгіна, Ванда, Вянеда (нар. 4 студзеня 1865 году ў вёсцы Цапэрка Слуцкага павету Менскай губэрні — пам. у 1887 годзе ў Краснаярску) — беларуская рэвалюцыянэрка.

Пахадзіла зь зьбяднелай дваранскай сям’і, была ўнучкай сястры Тадэвуша Касьцюшкі[5]. Яе бацька Уладзімер Багушэвіч удзельнічаў у паўстаньні 1863 году[6]. Сям’я была таксама зьвязаная з родам Францішка Багушэвіча[7]. Нарадзілася й да 10 гадоў жыцьця пражывала ў вёсцы Цапэрка ў Слуцкім павеце. У 1874 годзе яе бацькі прадалі гаспадарку й пераехалі ў Варшаву[8]. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы працавала прыватнай настаўніцай[9].

Дзейнічала ў партыі «Пралетарыят». Пасьля арыштаваньні расейцамі шматлікіх сярод сяброў арганізацыі ў 1884 годзе, стала на чале Цэнтральнага камітэту партыі[10]. Арыштаваная ў ноч 29 на 30 верасьня 1885 году[11], была зьмешчаная ў Х Павільён Варшаўскае цытадэлі. У траўні 1887 году пакарана высылкаю на 5 гадоў у Сыбір[5][11]. У дарозе вяла «Дзёньнікі». Не даехаўшы да месца ссылкі, памерла ў краснаярскай перасыльнай турме.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bibliothèque nationale de France Maria Bohuszewiczówna // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Maria Bohuszewiczówna // Faceted Application of Subject Terminology
  3. ^ Maria Stefania Bohuszewiczówna // NUKAT — 2002.
  4. ^ Maria Bohuszewiczówna // MAK (пол.)
  5. ^ а б Feliks Kon, Narodziny wieku: wspomnienia, Książka i Wiedza, 1969, s. 631.  (пол.)
  6. ^ Przegląd nauk historycznych i spolecznych, Tom 4, Łódzkie Towarzystwo Naukowe, 1954, s. 417.  (пол.)
  7. ^ Корнилович Э.А. Беларусь: созвездие политических имен. - Минск: ФУАинформ, 2009. ISBN 978-985-6721-98-7 - С.86.
  8. ^ Maria Bohuszewiczówna, Pamiętnik, oprac. Dioniza Wawrzykowska-Wierciochowa, Zakład im. Ossolińskich, Wrocław 1955 s. 37.  (пол.)
  9. ^ Władysław Pobóg-Malinowski, Najnowsza historia polityczna Polski, Tom 1, Gryf Printers, 1967, s. 242.  (пол.)
  10. ^ Tadeusz Manteuffel, Historia Polski. Tom III. Część 1, Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1970, s. 510.  (пол.)
  11. ^ а б Stefan Król, Cytadela Warszawska, Książka i Wiedza, Warszawa 1978, s. 178.  (пол.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]