Марыя Валконская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыя Валконская
Мария Николаевна Волконская
Невядомы мастак, пачатак 1820-х
Імя пры нараджэньні Марыя Мікалаеўна Раеўская
Дата нараджэньня 25 сьнежня (6 студзеня) 1805/1806/1807 (57 гадоў)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 10 жніўня 1863
Месца сьмерці маёнтак Варонкі, Чарнігаўская губэрня
Прычына сьмерці хвароба
Грамадзянства Сьцяг Расеі Расейская імпэрыя
Бацька Мікалай Мікалаевіч Раеўскі (1771—1829)
Маці Соф’я Аляксеева Канстантынава (1769—1844)
Муж Сяргей Рыгоравіч Валконскі (1788—1865)
Дзеці 2 сына і 2 дачкі

Марыя Мікалаеўна Валконская (народжаная Раеўская; 25 сьнежня (6 студзеня) 1805/1806/1807 — 10 жніўня 1863, маёнтак Варонкі, Чарнігаўская губэрня) — малодшая дачка Мікалая Раеўскага, жонка дзекабрыста Сяргея Валконскага (з 11 студзеня 1825 году, Кіеў), якая нягледзячы на супраціў крэўных сваякоў, паехала за ім у Сыбір.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Валконская мела сястру Соф’ю. У васямнаццацігадовым узросьце Марыя пабралася шлюбам са старэйшым за яе Сяргеем Валконскім. Будучы шырока вядомая ў Іркуцку ў якасьці «сыбірскай прынцэсы», яна заснавала мясцовы шпіталь і адчыніла канцэртную залю, у дадатак месьцячы ў сябе дома музычныя і культурныя мерапрыемствы.

Сям’я Валконскіх мела чацьвярых дзяцей; двое памерлі ў малым узросьце, тым часам, Міхаіл (1832—1909) і Алена (1835—1916) пасьпелі здабыць тытулы князя і княжны, успадкаваны ад свайго бацькі.

Шэраг літаратурных твораў, уключаючы «Яўгенія Анегіна» Аляксандра Пушкіна, і другая частка паэмы Мікалая Некрасава «Русские женщины» былі прысьвечаныя Валконскай. Трыццаць трэцяя страфа першай главы «Яўгенія Анегіна» ўтрымлівае ўспамін паэта пра Валконскую:[2]

Я памятаю гоман хваляў
Перад навалаю марской,
Што набягалі з хмарных даляў
З любоўю легчы ў ногі ёй!
Як прагнуў вуснамі сваімі
Крануцца мог я разам з імі![3]

—Аляксандар Пушкін, Яўгеній Анегін. Глава першая, страфа XXXIII

У 1922 годзе было даказана, што Валконская зьяўлялася аб’ектам шасьці паэмаў аўтарства Пушкіна (напісаных у 1820, 1822, 1824, 1825, 1828 і 1829)[4]. Пушкін таксама прысьвяціў колькі радкоў на заўчасны адыход яе маленькага сына Мікалая. Тым ня менш, пушкініст Міхаіл Гершэнзон палемізаваў са сьцьверджаньнем, што Пушкін быў закаханы ў Марыю[5].

Марыя Валконская памерла з-за праблемаў з сэрцам ва ўкраінскай вёсцы Варонікі.

Творы, прысьвечаныя М. М. Валконскай (Раеўскай)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Радзее хмар густых лятучая града…» (1820);

«Таўрыда» (1822);

«Дзень непагодны згас; пахмурная імгла…» (1824);

«Буря» (Ты видел деву на скале…).

Кн. М. Н. Волконской «Был край, слезам и скорби посвящённый…» (1829).

  • М. А. Некрасаў:

«Княгиня М. Н. Волконская» (1873) — другая частка паэмы «Русские женщины»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ metric book
  2. ^ Д. Д. Благой. Примечания к роману в стихах А. С. Пушкина «Евгений Онегин» (рас.) Праверана 21 сьнежня 2010 г.
  3. ^ Пушкін А. С. Выбраныя творы. У 2 т. Яўгеній Анегін: Раман у вершах; Барыс Гадуноў: Трагедыя: / Пер. з рус. / Рэдкал.: Р. І. Барадулін (гал. рэд.) і інш.; Уклад.-рэд. В. Б. Спрынчан; Маст. А. Буркатоўскі, У. Герман.. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. — Т. II. — С. 26. — 310 с. — ISBN 5-340-00158-4
  4. ^ Б. М. Соколов. Мария Волконская и Пушкин, 1922
  5. ^ Brian Horowitz. The myth of A.S. Pushkin in Russia’s Silver Age, Northwestern University Press, 1996, pp. 1-2

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марыя Валконскаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў