Марыя Зінкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыя Зінкевіч
Дата нараджэньня 13 сакавіка 1924(1924-03-13)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 сьнежня 2010(2010-12-04) (86 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак акторка
Узнагароды
заслужаны артыст Беларускай ССР
IMDb ID nm1253919

Марыя Міронаўна Зінкевіч (13 сакавіка 1924 — 4 сьнежня 2010) — савецкая беларуская акторка.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыла менскае вучылішча пры опэрным тэатры.

З 1945 г. — у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Актрыса камэдыйнага пляну. Іграла ў спэктаклях «Паўлінка» Янкі Купалы, «Хто сьмяецца апошнім», «Брама неўміручасьці» Кандрата Крапівы, «Плач перапёлкі» Івана Чыгрынава.

Заслужаная акторка Беларускай ССР.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1953 Пяюць жаваранкі — эпізод
  • 1957 Палеская легенда — эпізод
  • 1960 Веснавыя навальніцы — Валянціна
  • 1960 Чалавек не здаецца — Ганна
  • 1964 Лісты да жывых
  • 1964 Рагаты бастыён — эпізод
  • 1970 Неспадзяванае каханьне — эпізод
  • 1971 Дзень маіх сыноў — эпізод
  • 1972 Вось і лета прайшло… — цётка Насьця, дворнік
  • 1973 Вялікі трамплін Міронаўна, супрацоўніца Веры лаўровай
  • 1973 Добрая справа (кароткамэтражны)
  • 1974 Вялікае супрацьстаяньне эпізод, 2 сэрыя.
  • 1975 Надзейны чалавек — жанчына ў чарзе да старшыні (у тытрах М. Зянкевіч)
  • 1976 Па сакрэце ўсяму сьвету — эпізод, 1 сэрыя
  • 1976 Сын старшыні — эпізод
  • 1977 Сямейныя абставіны — правадніца Маша
  • 1980 Атлянты і карыятыды — эпізод
  • 1990 Плач перапёлкі — Аксюта Драніца
  • 1993 У папа быў сабака… (Беларусь)
  • 1994 Эпілёг (Беларусь)
  • 1997 Бег ад сьмерці (Беларусь) — цешча