Марыя Качынская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Марыя Качынская
Maria Kaczyńska
Maria Kaczynska (official portrait).jpg
Афіцыйны партрэт Марыі Качынскай
Імя пры нараджэньні Марыя Мацкевіч
Род дзейнасьці эканамістка і грамадзкая дзяячка, жонка 8-га прэзыдэнта Польшчы
Дата нараджэньня 21 жніўня 1942
Месца нараджэньня лясьн. Махава ля Кабыльніку,
абласны камісарыят Вялейка, Генэральная акруга Беларусь
Дата сьмерці 10 красавіка 2010
Месца сьмерці Смаленская вобласьць,
Сьцяг Расеі Расея
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Вялікі крыж ордэна Вітаўта Вялікага
Вялікі крыж ордэна Інфанта Генрыка

Марыя Гелена Качынская (Мацкевіч) (па-польску: Maria Kaczyńska; 21 жніўня 1942[1][2], лясьніцтва Махава[3][4] каля Кабыльніку (цяпер Мядзельскі раён) — 10 красавіка 2010, каля Смаленску) — польская эканамістка і грамадзкая дзяячка, жонка 8-га прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў 21 жніўня 1942 на акупаванай фашыстоўскай Нямеччынай Віленшчыне (цяпер Мядзельскі раён Беларусі) ў сям’і Часлава і Лідыі Мацкевічаў. Бацька Часлаў Мацкевіч (19101976) — лясьнічы, маці Лідыя Мацкевіч (у дзявоцтве Пішчака) (19162004) — настаўніца, ураджэнка Петраграду.

Пасьля заканчэньня вайны пераехала ў ПНР. Жыла ў лесьнічоўцы Нова Брда на Кашубах, пазьней пераехала з бацькамі ў Рабку на поўдні Польшчы, дзе атрымала першую школьную адукацыю. Потым пераехала ў Сопат, дзе атрымала адукацыю ў сфэры эканомікі транспарту і зьнешняга гандлю. Па завершаньні навучаньня (1966) працавала ў Марскім інстытуце ў Гданьску, дзе пазнаёмілася з будучым мужам Лехам Качынскім. У 1978 годзе Марыя і Лех ажаніліся, а у 1980 годзе — у іх нарадзілася дачка Марта.

З 2005 году выконвала актыўную ролю перадусім у дабрачыннай дзейнасьці. Прадстаўляла Польшчу на форуме ЮНІСЭФ, працавала на карысьць Цэнтру здароўя дзіцяці. У 2009 годзе ўдзельнічала ў Кангрэсе польскіх жанчын.[5]

Валодала ангельскай, гішпанскай і расейскай мовамі. У 2008 годзе ў яе гонар назвалі адмену цюльпана [6] [7].

Загінула разам з мужам у авіякатастрофе пад Смаленскам.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Марыя Качынскаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў