Марыя Ст'юарт (п'еса)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Марыя Ст’юарт
Maria Stuart
Schiller Maria Stuart 1801.jpg
Тытульны аркуш выданьня 1801 года
Жанр: трагедыя
Аўтар: Фрыдрых Шылер
Мова арыгіналу: нямецкая
Год напісаньня: 1800
Публікацыя: 1801
Электронная вэрсія
Wikisource-logo.svg Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Мары́я Ст’ю́арт (па-нямецку: Maria Stuart) — аналітычная трагедыя Фрыдрыха Шылера ў пяці дзеях. Сюжэт п’есы заснаваны на гісторыі жыцьця шатландзкае каралеўны Марыі Ст'юарт.

Работа над творам была пачатая ў чэрвені 1779 года. У траўні 1800 года былі скончаныя першыя чатыры дзеі трагедыі. Над апошняй пятай дзеяй Шылер працаваў у адасобленым замку Этэрсбург і здолеў скончыць твор сёлета 9 чэрвеня. Тэатральная прэм’ера «Марыі Ст’юарт» адбылася 14 чэрвеня 1800 года на сцэне Ваймарскага тэатра. У 1801 г выйшлі першыя два кніжныя выданьні гэтае п’есы[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярод крыніцаў, якія Шылер выкарыстоўваў для вывучэньня гісторыі Ангельшчыны маюцца працы на ангельскай, нямецкай, францускай і лацінскай мовах:

У характарыстыцы эпохі рэфармацыі і контррэфармацыі, асабліва ў характарыстыцы Марыі Сьцюарт і ў адзнакі ролі Лізабэты ў сьмяротным пакараньні шатландзкае каралеўны, Шылер абапіраўся на гістарычную працу Ёгана Вільгэльма Архенгольца[2]. Некаторыя спрэчныя моманты ў біяграфіі шатляндзкае каралеўны Шылер прыняў у асьвятленьні менавіта Архенгольца. Так, у Шылера Марыя вінаватая ў забойстве мужа, але ня мае дачыненьня да змовы Бабінгтона. Яе захапленьне графам Ботвэлем успрымаецца, як гістарычны факт, у той час як францускі гісторык Брантом лічыць чуткі аб гэтай палкасьці Марыі няслушнымі.

Акрамя таго, Шылер уводзіць у сваю драму тры негістарычных факта: каханьне Лейстэра і Марыі, змову Морцімэра з мэтай гвалтоўнага разняволеньня Марыі з турмы і сустрэчу Марыі з Лізабэтай[3].

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • На баку Лізабэты
  • Лізабэта, каралева Ангельшчыны
  • Ўільям Сэсіль, барон Бэрлі, вялікі лорд-скарбахавальнік
  • Граф Кент
  • Вільям Дэвісан, дзяржаўны сакратар
  • Эм’яс Полет, рыцар, ахоўнік Марыі
  • Дрэджэн Друры, другі ахоўнік Марыі
  • На баку Марыі
  • Марыя Ст’юарт, каралева Шатляндыі, у ангельскай турме
  • Мортымэр, пляменьнік Полета
  • О’Кэлі, сябар Морцімера
  • Мэльвіль, пакаёвы слуга Марыі
  • Ганна Кенэдзі, карміцелька Марыі
  • Маргарыта Кэрл, пакаёўка Марыі
  • Іншыя
  • Робэрт Дэдлі, граф Лейстэр
  • Джордж Толбат, граф Шрусбэры
  • Граф Абэпін, францускі пасол
  • Граф Бэльеўр, надзвычайны пасол Францыі
  • Бэргаэн, ўрач Марыі
  • Шэрыф графства
  • Афіцэр каралеўскае варты
  • Францускія і ангельскія кавалеры
  • Варта
  • Прыдворныя кавалеры каралевы Ангельшчыны
  • Слугі і служанкі каралева Шатляндыі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Шылер Ф. Вершы і балады. Драмы: З ням. / Уклад., прадм. і камент. Л. Баршчэўскага.— Мн.: Маст. літ., 1993.— С. 649—650
  2. ^ Ф. П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 317
  3. ^ Ф. П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 322

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]