Марыя Ундэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Марыя Ундэр
Marie Under
No female portrait be.svg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 27 сакавіка 1883
Сьцяг Эстоніі Талін, Эстонія
Памерла 25 верасьня 1980
Сьцяг Швэцыі Стакгольм, Швэцыя
Грамадзянства Эстонія
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, перакладніца
Мовы эстонская, нямецкая

Мары́я У́ндэр (па-эстонску: Marie Under; 27 сакавіка 1883, Талін, Эстонія — 25 верасьня 1980, Стакгольм, Швэцыя), у першым шлюбе Марыя Ха́кер, у другім Марыя А́дсан — эстонская паэтка і перакладніца. Адна з найбольш перакладаных эстонскіх паэтаў[1], «эстонская Ахматава»[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марыя Ундэр нарадзілася ў сям’і настаўніка Фрыдрыха і Ляены Ундэраў. Акрамя Марыі, бацькі мелі яшчэ 4 дзяцей.

У 18911900 навучалася ў прыватнай нямецкай дзявочай школе ў Таліне, пасьля працавала прадавачкай у кнігарні. Вершы пачала складаць у 14-гадовым узросьце па-нямецку.

У 1902 року ажанілася з эстонскім бугальтарам Карлам Хакерам і пераехала ў Маскву. З Карлам яны мелі дзьвюх дачок. У 1906 року Ундэр вярнулася ў Талін.

Ейны сябар, эстонскі мастак Анца Ляйкмаа, пераканаў Марыю перакласьці сваю творчасьць на эстонскую мову і разьмясьціў гэтыя пераклады ў мясцовым друку. Яна пачынае ўсё часьцей пісаць вершы па-эстонску.

У 1913 Ундэр спаткала Артура Адсана, які стаў ейным сакратаром і скампіляваў першыя тамы паэзіі Марыі. У 1917 Марыя далучылася да літаратурнай суполкі Сыуру, у гэты пэрыяд ейная паэзія знаходзіцца пад моцным уплывам сымбалізму. Вершы паэткі зрабіліся жыцьцядайнымі, праслаўляючымі Любоў і Прыроду. Пасьля выхаду ў тым самым 1917 року ейнага першага зборніку «Санэты» Марыя Ундэр была прызнанай першай сярод паэтаў у Эстоніі.

У 1924 Ундэр разьвялася і ажанілася з Адсанам.

У 1944, па акупацыі Эстоніі Саветамі, Ундэр зь сям’ёй эмігравалі ў Швэцыю, дзе амаль рок правялі ў лягеры для ўцекачоў. У 1945 пераехалі на пражываньне ў прадмесьце Стакгольму, Мэляргёйдэн, дзе Марыя Ундэр працавала ў адным з тэатральных музэяў.

Шмат перакладала. Займала варожую да савецкай улады пазыцыю, што стала нагодай для замоўчваньня ейнае творчасьці ў СССР працяглы час.

Памерла ў Mälarhöjden-е 25 верасьня 1980. Пахавалі яе на Лясных могілках Стакгольму.

Вершы паэткі перакладзеныя на некалькі дзясяткаў моваў.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Sonetid» (бел. Санэты, 1917)
  • «Eelõitseng» (1918)
  • «Sinine puri» (1918)
  • «Verivalla» (1920)
  • «Pärisosa» (1923)
  • «Hääl varjust» (бел. Голас з ценю, 1927)
  • «Rõõm ühest ilusast päevast» (бел. Радасьць ад дзівоснага дня, 1928)
  • «Õnnevarjutus» (1929)
  • «Lageda taeva all» (1930)
  • «Kivi südamelt» (бел. Камень з сэрца, 1935)
  • «Mureliku suuga» (1943)
  • «Sädemed tuhas» (бел. Іскры ў попеле, 1954)
  • «Ääremail» (бел. На ўскрайках, 1963)
  • «Mu süda laulab» (1981)

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1996 року Эстонская пошта выпусьціла марку з выявай Марыі Ундэр у сэрыі «Europa»[3].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Marin Laak. Estonian literature in the 1920s and 1930s // Estonian Literary Magazine. — 2011. — № 11.
  2. ^ У гэты дзень, 25 верасня Каляндар. ПрайдзіСьветПраверана 25 верасьня 2012 г.
  3. ^ EUROPA. Famous Women/ 109-04-1996(анг.) Stamps. Eesti PostПраверана 25 верасьня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]