Марыё Гётцэ
| Марыё Гётцэ | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 чэрвеня 1992 Мемінген, Нямеччына |
|
| Рост | 176 | |
| Вага | 64 | |
| Пазыцыя | атакуючы паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барусія Дортмунд | |
| Нумар | 10 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1997—1998 1998—2001 2001—2009 |
Розэнбэрг Айнтрахт Гомбрух Барусія Дортмунд |
|
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2009— | Барусія Дортмунд | 55 (12) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2010— | Нямеччына | 15 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Марыё Гётцэ (па-нямецку: Mario Götze; нарадзіўся 3 чэрвеня 1992 году, Мэмінген, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Барусія» з Дортмунду й нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі атакуючага паўабаронцы.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Марыё зьяўляецца выпускніком моладзевай акадэміі «Барусіі», у яую ён прыйшоў у васьмігадовым узросьце. Гётцэ дэбютаваў у Бундэсьлізе 21 лістапада 2009 году ў гульні супраць «Майнцу», выйшаўшы на замену Якубу Блашчыкоўскаму а 88-й хвіліне матчу. Падчас зімовага перапынку ў сэзоне 2009—2010 гадоў мэнэджар клюбу Юрген Клёп стаў больш давяраць Марыё. На наступны сэзон Марыё быў важным гульцом клюбу, які перамог тады ў чэмпіянаце Нямеччыны.
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
За галоўную зборную Нямеччыны Гётцэ дэбютаваў 17 лістапада 2010 году, у таварыскім матчы супраць Швэцыі, замяніўшы на 78-й хвіліне свайго партнэра па клюбу Кевіна Гроскройца. Першы гол за сваю зборную немец забіў 10 жніўня 2011 году ў таварыскім матчы са зборнай Бразыліі, у якой Нямеччына зь лікам 3:2 атрымала перамогу, тым самым, Марыё перапісаў гісторыю, стаўшы самым маладым гульцом, які забіваў за «бундэстым»[1]. На той дзень яму было 19 гадоў і 68 дзён.
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Чэмпіён Нямеччыны (2): 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2012
Сям’я [рэдагаваць]
У Марыё ёсьць два браты: старэйшы Фабіян і малодшы Фэлікс. З Фэліксам, дарэчы, ён пражывае пад адным дахам. А старэйшы брат, таксама футбаліст — улетку 2010 году ён пакінуў другую каманду «Барусіі» і стаў гульцом другой каманды «Майнца».
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Скаут. Марио Гетце — football.ua
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Афіцыйны сайт
- Профіль на афіцыйным сайце «Барусіі» Дортмунд
- Профіль на сайце Weltfussball.de.
- Профіль на сайце Fussballdaten.de.
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Ноер (бр) · 2 Гюндаган · 3 Шмэльцэр · 4 Гевэдэс · 5 Гумэльс · 6 Хедыра · 7 Швайнштайгер · 8 Эзіль · 9 Шурле · 10 Падольскі · 11 Клёзэ · 12 Візэ (бр) · 13 Мюлер · 14 Бадштубэр · 15 Бэндэр · 16 Лям · 17 Мэртэзакер · 18 Кроос · 19 Гётцэ · 20 Баатэнг · 21 Ройс · 22 Цылер (бр) · 23 Гомэс · Трэнэр Лёў |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Марыё Гётцэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў