Мары Мадлен дэ Ляфает
Мары Мадлен дэ Лафает, графіня дэ Лафает (па-француску: Marie-Madeleine Pioche de La Vergne; 18 сакавіка 1634 — 25 траўня 1693, Парыж) — француская пісьменьніца.
Біяграфія [рэдагаваць]
Зацікавілася літаратурай у юнацтве, наведвала найбольш значныя літаратурныя салёны таго часу — салён мадам дэ Рамбуе і салён мадам дэ Скюдэры, а ў сталым узросьце заснавала свой уласны салён. Блізка сябравала зь Лярашфуко, які пазнаёміў яе з самымі выбітнымі літаратарамі той эпохі.
Першым надрукаваным творам была псыхалягічная навэла «Прынцэса дэ Манпансье» (La Princesse de Montpensier, 1662), выдадзеная ананімна. Наступным выйшаў «маўрытанскі» раман «Заіда» (Zaïde, 1669—1671) за подпісам Жана Рэно дэ Сэгрэ. Самы знакаміты твор Лафает — раман «Прынцэса Клеўская» — быў надрукаваны ў 1678, зноў ананімна. Лічыцца, што гэты раман папярэднічае эўрапейскаму псыхалягічнаму раману. Астатнія творы мадам дэ Лафает былі надрукаваныя пасьля яе сьмерці.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
Мары Мадлен дэ Ляфает — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў