Мар’інка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мар’інка
укр. Мар’їнка
Першыя згадкі: 1844
Места з: 1977
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Раён: Пакроўскі
Плошча: 2,3 км²
Насельніцтва
колькасьць: ▼0 чал. (2023)
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-627(8)
Паштовыя індэксы: 85600—85602
Геаграфічныя каардынаты: 47°56′31″ пн. ш. 37°30′13″ у. д. / 47.94194° пн. ш. 37.50361° у. д. / 47.94194; 37.50361Каардынаты: 47°56′31″ пн. ш. 37°30′13″ у. д. / 47.94194° пн. ш. 37.50361° у. д. / 47.94194; 37.50361
Мар’інка на мапе Ўкраіны
Мар’інка
Мар’інка
Мар’інка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://mrsovet.gov.ua/marinskij_gorodskoj_sovet.html

Мар’інка (па-ўкраінску: Мар’їнка) — былое места раённага значэньня ў Данецкае вобласьці Ўкраіны. Падпарадкоўвалася Мар’інскай раённай радзе. Знаходзілася ў сярэдзіне Данецкае вобласьці на рацэ Воўчая (прыток ракі Самара), вадазбору Дняпра.

Па стане на сакавік 2023 году з-за поўнамаштабнага ўварваньня Маскоўшчыны людзей у гэтым месьце няма. Насельніцтва складае 0 чалавек. Дэ-факта, Мар’інкі больш не існуе, бо места цалкам разбуранае й ня мае жыхароў.

Мінулае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мар’інка заснаваная ў 1840-х гадах. Большасьць насельніцтва прыйшло з Палтаўскае й Харкаўскае губэрняў (цяпер гэта Ўкраіна). Да 1859 году жыло 1316 чалавек у 220 дварах. У 1869 годзе адкрыта школа пры мясцовай царкве, а ў 1896 — земская вучэльня. Напярэдадні Першай сусьветнай вайны ў Мар’інцы было 524 двары.

У пачатку 1930-х гадоў была праведзена калектывізацыя земляробчых гаспадарстваў, у 1932 годзе была створана машына-трактарная станцыя. У 1928 годзе ў Мар’інку быў пераведзены Настаўніцкі тэхнікум. У 1938 годзе Мар’інка была аднесена да мястэчка вясковага тыпу (нешта сярэдняе паміж вёскай і мястэчкам). Да 1941 году была праведзена электрыфікакцыя мястэчка. У ім рабілі дзьве сярэднія школы, клюб і бібліятэка. У 1977 годзе Мар’інка атрымала стан места.

Кароткае апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мар’інка займала абшар 2,3 км², зь якіх 26% было забудавана. На аднаго жыхара прыпадала 50 м² зялёных пасадак. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,6, ліпеня +21,6. За год выпадае 434 мм ападкаў.

Насельніцтва станам на красавік 2023 году складае 0 чалавек.

Вядомыя ўраджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мікола Ўладзімерскі (нар. 1954 г. м. Мар’інка)— грамадзкі дзяяч, журналіст, майстар спорту па міжнародных шашках, шматразовы чэмпіён Крыму й Севастопалю.
  • Васіль Марсюк (нар. 1938 г. м. Мар’інка) — паэт, публіцыст, аўтар, сябра Саюзу пісьменьнікаў Украіны.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мар’інкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў