Маскоўскі Крэмль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Славутасьць
Маскоўскі Крэмль
рас. Московский Кремль
Спаская вежа
Краіна Расея
Горад Масква
Каардынаты 55°45′6″ пн. ш. 37°37′4″ у. д. / 55.75167° пн. ш. 37.61778° у. д. / 55.75167; 37.61778Каардынаты: 55°45′6″ пн. ш. 37°37′4″ у. д. / 55.75167° пн. ш. 37.61778° у. д. / 55.75167; 37.61778
Архітэктурны стыль готыка
Дата заснаваньня 1485
Будаўніцтва 14851495 гады
Статус ахоўваецца дзяржавай
Маскоўскі Крэмль на мапе Расеі
Маскоўскі Крэмль
Маскоўскі Крэмль
Маскоўскі Крэмль
Commons-logo.svg Маскоўскі Крэмль на Вікісховішчы

Маскоўскі Крэмль (па-расейску: Московский Кремль) — найбольш старажытная частка Масквы, галоўны грамадзка-палітычны, духоўна-рэлігійны і гісторыка-мастацкі комплекс расейскай сталіцы, месцазнаходжаньне Прэзыдэнта Расейске Фэдэрацыі. Разьмешчаны на высокім, левым беразе Масквы-ракі — Баравіцкім узгорку, пры ўпадзеньні ў яе ракі Нягліннай. У пляне Крэмль — няправільны трыкутнік плошчай 27,5 га. Паўднёвая сьцяна зьвернутая да Масквы-ракі, паўночна-заходняя — да Аляксандраўскага саду, усходняя — да Чырвонай плошчы.

Архітэктура Крамлю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выгляд начнога Крамлю
Джакома Кварэнгі. Выгляд саборнай плошчы Маскоўскага Крамлю. 1797. Эрмітаж.
Цар-гармата, маскоўскі Крэмль

Існыя сьцены і вежы былі пабудаваныя ў 14851495. Агульная працягласьць сьценаў — 2235 м, вышыня ад 5 да 19 м, таўшчыня — ад 3,5 да 6,5 м. У пляне сьцены ўтвараюць сабою няправільны трыкутнік.

Уздоўж сьценаў месьціцца 20 вежаў. 3 вежы, якія стаяць у кутох трыкутніка, маюць круглае сечыва, астатнія — квадратнае. Самая высокая вежа — Траецкая, яна мае вышыню 80 м.

Большасьць вежаў збудаваная ў адзіным архітэктурным стылі, прыданым ім у другой палове XVII стагодзьдзя. З агульнага ансамблю вылучаецца Мікольская вежа, якая ў пачатку XIX стагодзьдзя была перабудаваная ў гатычным стылі.

Саборы Маскоўскага Крамлю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйныя будынкі і музэі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошчы і сады Маскоўскага Крамлю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разбураныя помнікі Маскоўскага Крамлю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выбітныя рамесьнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Крэмль Маскоўскі // БЭ ў 18 тамах. Т. 8. — Мн., 1999. — С. 538—539.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Маскоўскі Крэмльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў