Маскоўскі мэтрапалітэн
Маскоўскі мэтрапалітэ́н (поўная назва — Дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства гораду Масквы «Маскоўскі ордэна Леніна і ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцяга мэтрапалітэн імя У. І. Леніна») — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Маскве (Расея). Тэрытарыяльна лінія мэтро знаходзяцца ў Маскве і Маскоўскае вобласьці. Гэта другая паводле інтэнсіўнасьці выкарыстаньня сыстэма мэтро ў сьвеце, якая толькі нядаўна саступіла лідэрства Такійскаму мэтрапалітэну.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Першая лінія адчынілася 15 траўня 1935 году ды ішла ад станцыі «Сакольнікі» да станцыі «Парк культуры» з адгалінаваньнем на «Смаленскую» Філёўскае лініі. Мэтрапалітэн першапачаткова насіў імя Л. М. Кагановіча. У 1955 годзе мэтрапалітэну нададзенае імя У. І. Леніна. Яго начальнікам з 7 лютага 2011 году зьяўляецца Іван Бяседзін.
Лініі Маскоўскага мэтрапалітэну [рэдагаваць]
Сыстэма мэтрапалітэну ўключае 12 лініяў (уключна лінію лёгкага мэтро) і адгалінаваньне, якое раней праектавалася ў якасьці лініі міні-мэтро, агульная працягласьць складае 313,7 км, на якіх разьмешчаныя 188 станцыяў. Таксама ў склад мэтрапалітэну ўваходзіць Маскоўская манарэльсавая транспартная сыстэма. У звычайны працоўны дзень пасажыры зьдзяйсьняюць 8,038 млн паездак (дадзеныя на 2007 год), у сярэдні каляндарны дзень — 6,43 млн паездак (па стану на 2010 год). Усім лініям нададзеныя назвы і кароткія лічбавыя і колеравыя абазначэньні па парадку ўвядзеньня ў эксплюатацыю (акрамя Бутаўскай лініі лёгкага мэтро, якая пазначаецца як Л1). Кальцавая лінія злучае ўсе астатнія лініі, акрамя Бутаўскай і Кахоўскай.
Станцыі [рэдагаваць]
Большая частка пуці і станцыяў знаходзіцца пад зямлёй, аднак ёсьць і выключэньні. Так, Філёўская лінія мае доўгі наземны ўчастак ад станцыі «Студэнцкая» да станцыі «Кунцаўская» з 7 наземнымі станцыямі, а таксама адчынены мэтрамост паміж станцыямі «Смаленская» і «Кіеўская». Бутаўская лінія лёгкага мэтро на 2/3 праходзіць па паверхні, адзіная падземная станцыя на ёй — «Вуліца Старакачалаўская». Наземныя ўчасткі таксама ёсьць на Таганска-Краснапрэсьненскай (наземная станцыя «Выхіна» і частка перагону «Тэкстыльшчыкі» — «Валгаградзкі праспэкт»), на Арбацка-Пакроўскай (наземныя станцыі «Ізмайлаўская» і «Кунцаўская» і частка лініяў, якія далучаюцца да іх перагонаў.
Акрамя згаданага Смаленскага мэтрамаста Філёўскай лініі, ёсьць мэтрамасты празь Яўзу на Сакольніцкай лініі (паміж «Прэабражэнскай плошчай» і «Сакольніках»), на Замаскварэцкай (паміж «Аўтазаводзкай» і «Каломенскай»), і самы вядомы — крыты мэтрамост, на ніжнім ярусе якога разьмешчаная станцыя «Вараб’ёвы Горы» (пабудаваны ў 1958 г., у 1983—2002 гг. быў на рэканструкцыі).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Маскоўскі мэтрапалітэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Лініі Маскоўскага мэтрапалітэну | |||||||||||||||||||||||
| 1 | Сакольніцкая | 2 | Замаскварэцкая | 3 | Арбацка-Пакроўская | 4 | Філёўская | ||||||||||||||||
| 5 | Кальцавая | 6 | Калуска-Рыская | 7 | Таганска-Краснапрэсьненская | 8 | Калінінская | ||||||||||||||||
| 9 | Серпухоўска-Ціміразеўская | 10 | Люблінска-Дзьмітроўская | 11 | Кахоўская | 12 | Сонцаўская | ||||||||||||||||
| Лініі лёгкага мэтро | |||||||||||||||||||||||
| Л1 | Бутаўская | ||||||||||||||||||||||