Мастацкая галерэя Манчэстэра
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мастацкая галерэя Манчэстэра (па-ангельску: Manchester Art Gallery) — адкрытая для наведваньняў мастацкая галерэя ў цэнтры гораду Манчэстэра, у Паўночна-Заходняй Ангельшчыне. У 2002 годзе была пашыраная і зараз займае тры будынкі.
Акрамя карцінаў сусьветнага значэньня (напрыклад, Сэзана, Расэцьці або Мілэса), тут знаходзяцца таксама творы, зьвязаныя з горадам Манчэстэрам. Значнае месца займае калекцыя работаў П’ера Валета, францускага мастака-імпрэсіяніста, які выкладаў у Манчэстэры ў пачатку XX стагодзьдзя.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Каардынаты: 53°28′43″ пн. ш. 2°14′29″ з. д. / 53.47861° пн. ш. 2.24139° з. д.