Масэру
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Масэру | |||
|
|
|||
| Горад з | 1869 | ||
| Насельніцтва | 180 000 | ||
| Часавы пас | GMT | ||
| Акругі | Масэру(акруга) | ||
Масэ́ру — сталіца і самы вялікі горад Лесота, які разьмяшчаецца ў заходняй частцы краіны, каля мяжы з ПАР, на рацэ Каледон. Насельніцтва складаецца з 180 тыс. чалавек. Адначасова зьяўляецца сталіцай акругі Масэру.
Масэру зьяўляецца галоўным гандлёвым, культурны і турыстычным цэнтрам краіны. Разьвіцьцё атрымала харчовая прамысловасьць. Існуе міжнародны аэрапорт. Чыгункай горад злучаецца з ПАР.
Так сама ў Масэру ёсьць Нацыянальны Унівэрсытэт Лесота. Гэты невялікі горад стаў сталіцай краіны дзякуючы каралю Машоэшоэ І у 1869 годзе. Потым Масэру быў сталіцай брытанскага пратэктарату Басута з 1869 да 1871 і з 1884 да 1966, калі Лесота атрымала незалежнасьць. З 1966 года Масэру сталіца Каралеўства Лесота.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Масэру — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў