Масіма Марацьці
| Масіма Марацьці | |
| Род дзейнасьці | прадпрымальнік |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 16 траўня 1945 (68 гадоў) |
| Месца нараджэньня | Боска-К'езануова, правінцыя Вэрона, Італія |
Масіма Марацьці (па-італьянску: Massimo Moratti; нар. 16 траўня 1945) — італьянскі нафтапрамысловец, суўладальнік заснаванай яго бацькам Анджэлё Марацьці карпарацыі Сарас С. П.А (Saras SpA), уладальнік і прэзыдэнт (1995—2004 і з 2006 году футбольнага клюба «Інтэрнацыянале» (Мілян).
Сям’я [рэдагаваць]
Масіма Марацьці чацьвёрты сын італьянскага прамыслоўца, уладальніка і прэзыдэнта (1955—1968) «залатой эры» Інтэра Анджэлё Марацьці. Жанаты на Эміліі Бос, мае пяцярых дзяцей. Жонка яго брата Джанмарка, Летыцыя Марацьці — мэр Міляна.
Інтэрнацыянале [рэдагаваць]
За час кіраўніцтва Масіма Марацьці футбольным клюбам Інтэр, клюб станавіўся:
- Уладальнікам кубка УЭФА 1998
- чэмпіёнам Італіі 2006, 2007, 2008, 2009, 2010
- Уладальнікам Кубка Італіі 2005, 2006, 2010, 2011
- Супэркубка Італіі 2005, 2006, 2008, 2010
- Пераможцам Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2010
- Чэмпіёнам сьвету сярод клюбаў 2011
У цэлым дзейнасьць Марацьці як прэзыдэнта Інтэра ацэньваецца вельмі неадназначна. З аднаго боку ён, без сумневу, заўзятар нумар адзін і моцна ўлюблёны ў сваю каманду. Ён ніколі нічога не шкадаваў для яе. Дзякуючы яму ў камандзе гулялі сусьветныя зоркі — Раналда, Адрыяна Лейтэ Рыбэйра, Крыстыян Віера, Луіш Фігу, Хуан Сэбастыян Вэрон. Але зь іншага боку часьцяком яго дзеяньня выглядалі не зусім прафэсійна. Куплі гульцоў за любыя грошы выглядалі вельмі хаатычна. З 1995 году ў Інтэр было ўкладзена ад 750 да 900 мільёнаў эўра. Часам купляліся гульцы, якія зусім не пасавалі камандзе, і, наадварот, прамым канкурэнтам аддаваліся гульцы, якія вельмі ўдала раскрываліся на новым месцы (Андрэа Пірлё, Клярэнс Зээдорф).
Гэтак жа, вельмі часта не ўдавалася Марацьці спрацавацца з трэнэрамі. Посьпехі, такія як Рабэрта Манчыні або Жазэ Маўрынью, суседнічалі з праваламі — Марчэльлё Ліпі або Эктар Купэр.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Масіма Марацьці — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў