Маторская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Маторская мова
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Сыбір (поўнач Саянаў)
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя

Уральскія мовы

Афіцыйны статус
Код мовы
ISO 639-2(T) mtm,
ymt

Маторская мовасамадыйская мова ўральскае моўнае сям'і, на якой размаўлялі маторы. За сёньняшнім часам зьяўляецца мёртвай мовай.

Была распаўсюджаная ў рэгіёне паўночнае часткі Саянаў, непадалёк ад сучаснае мяжы Расеі з Манголіяй, у прыватнасьці носьбіты маторскае мовы жылі на абшарах ад места Мінусінск (паўднёвы захад Краснаярскага краю Расеі) уздоўж ракі Енісей па возера Байкал.

Кароткі нарыс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзялялася на тры дыялекты: уласнаматорскі, тайгійскі, карагаскі (часам разгляданыя як асобныя мовы, між тым, адрозьненьні між дыялектамі не зьяўляюцца істотнымі).

За сёньняшнім часам панятак маторы ўжываецца як альтэрнатыўная назва кайбалаў — тэрытарыяльнае падгрупы хакасаў (варта адзначыць, што этнонім кайбалы, як і маторы, таксама паходзіць з самадыйскіх моваў).

Датычна сваёй клясыфікацыі маторская мова разам зь селькупскай ды камасінскай мовамі часта разглядаецца як частка паўднёвасамадыйскае падгрупы групы самадыйскіх моваў, аднак гэтая падгрупа зьяўляецца толькі спробай вылучэньня ў складзе самадыйскіх моваў падгрупы па тэрытарыяльнай прыкмеце.

Зьвесткі пра носьбітаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перадусім вядомая паводле запісаў вандроўнікаў XVIII-пачатку XIX ст. Колькасьць носьбітаў маторскае мовы ўжо ў XVII не была большай за некалькі соцень чалавек. Паводле зьвестак фінскага філёляга і дасьледніка ўральскіх моваў Матыяса Кастрэна, апошні чалавек, які размаўляў па-маторску, памёр у 1839 року.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]