Матэматычны аналіз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Матэматычны аналіз — разьдзел матэматыкі, у якім функцыі і іх абагульненьні вывучаюцца мэтадам лімітаў[1]. Матэматычны аналіз мае дзьве асноўныя галіны — дыфэрэнцыяльнае зьлічэньне і інтэгральнае зьлічэньне, якія зьвязаныя тэарэмай аналізу.

Гістарычны нарыс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднікам матэматычнага аналіза быў антычны мэтад вычэрпваньня і мэтад непадзельных. Усе тры кірункі, уключаючы аналіз, радніць агульная зыходная ідэя: раскладаньне на бясконца малыя элемэнты,прырода якіх, зрэшты, уяўлялася аўтарам ідэі даволі цьмяна. Альгебраічны падыход (вылічэньне бясконца малых) пачынае зьяўляцца ў Джона Валіса, Джэймса Грэгары і Ісака Бароў. У поўнай меры новае вылічэньне стварыў Ньютан, які, аднак, доўгі час не публікаваў свае адкрыцьці.

Афіцыйнай датай нараджэньня дыфэрэнцыйнага вылічэньня можна лічыць травень 1684, калі Ляйбніц апублікаваў першы артыкул «Новы мэтад максымумаў і мінімумаў…»[2]. Гэты артыкул у сьціслай форме выкладаў прынцыпы новага мэтаду, названага дыфэрэнцыйным вылічэньнем.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Матэматычная энцыклапедыя. — Менск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8
  2. ^ Leibniz //Acta Eroditorum, 1684. L.M.S., т. V, c. 220—226. Рус. пер.: Успехи Мат. Наук, т. 3, в. 1 (23), с. 166—173.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Матэматычны аналізсховішча мультымэдыйных матэрыялаў