Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Матэрўэл (па-ангельску: Motherwell Football & Athletic Club) ― шатляндзкі футбольны клюб з аднайменнага гораду Матэрўэл. Клюб гуляе ў шатляндзкай Прэм’ер-Лізе й зьяўляецца адным зь сямі клюбаў, якія ніколі не пакідалі лігу з часоў ейнага заснаваньня ў 1998 годзе. Клюб гуляе ў вышэйшай лізе краіны з 1984 году, але за гэты час дамагліся толькі аднаго трафэю ― Кубку Шатляндыі ў 1991 годзе.
Традыцыйныя колеры ― бардовы й бурштынавы. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Фір Парк» з 1896 году. Галоўнымі праціўнікамі клюбу зьяўляюцца геаграфічныя суседзі: Гамільтан Акадэмікал і Эйрдры Юнайтэд. Сустрэчы з гэтымі клюбамі былі дастаткова рэдкімі ў апошнія гады, але з сэзону 2008―2009, калі клюб з Гамільтану прабіўся ў Прэм’ер-Лігу, сталі больш частымі. Гэтае супрацьстаяньне мае назоў Паўночнае Ланкашырскае дэрбі.
Па стане на 11 жніўня 2012 году
Матэрўэл (футбольны клюб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў