Матэя Матэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Матэя Матэўскі (па-македонску Матеjа Матевски, нар. 13 сакавіка 1929 году ў Стамбуле) — македонскі паэт, тэатразнаўца і перакладчык, акадэмік Македонскай акадэміі навук і мастацтваў.

Скончыў філязофскі факультэт унівэрсытэту ў Скоп'і, працаваў рэдактарам на радыё, з 1967 году быў дырэктарам радыё і тэлевізіі ў Скоп'і.


Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваім першым паэтычным зборнікам "Дажджы" Матэя Матэўскі запачаткаваў новую эпоху ў македонскай лірыцы, якая да гэтага часу намагалася вызваліцца ад правінцыйнай закамплексаванасьці, фальклёрнага эпігонства і вычарпанага набору паэтычных сродкаў.

Галоўным чынам у зборніку "Ліпа" адчуваецца ўплыў Ф.Г.Лоркі, творы якога Матэўскі перакладаў. Адным з асноўных сымбаляў у творчасьці Матэўскага зьяўляецца вада як стыхія жыцьця, трава як стыхія непаддайнасьці і дрэва, камень і корань як сымбалі трывалай лучнасьці з роднай зямлёй. Адной з асноўных тэмаў ягонай творчасьці зьяўляецца тэма вяртаньня ў сьвет дзяцінства, на радзіму, да прыроды. У вершах пераплятаецца рэфлексыйнасьць з мэдытатыўнасьцю, сюррэалістычныя мэтады і рамантыка.

Матэя Матэўскі займаецца таксама тэатральнай крытыкай.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дождови (1956, "Дажджы")
  • Рамноденица (1963, "Раўнадзенства")
  • Перуника (1976, "Касач")
  • Круг (1977, "Кола")
  • Липа (1980, "Ліпа")
  • Раѓање на трагедиjата (1985, "Нараджэньне трагедыі")
  • Внатрешен предел (2000, "Унутраны краявід")