Магатма Гандзі
| Магатма Гандзі | |
| гіндз. मोहनदास करमचंद गाँधी | |
Індыя, 1944 |
|
| Род дзейнасьці | палітык, філёзаф |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 2 кастрычніка 1869 |
| Месца нараджэньня | Парбандар, Брытанская Індыя |
| Дата сьмерці | 30 студзеня 1948 |
| Месца сьмерці | Нью-Дэлі, Індыя |
Мага́тма Карамча́нд Га́ндзі (гіндзі: मोहनदास करमचंद गाँधी; 2 кастрычніка 1869, Парбандар, Брытанская Індыя — 30 студзеня 1948, Нью-Дэлі, Індыя) — выбітны лідэр індыйскага нацыяналізму, палітык і філёзаф ў часы ўваходжаньня Індыі ў склад Брытанскае імпэрыі. Выкарыстоўваючы негвалтоўнае грамадзянскае непадпарадкаваньне Гандзі прывёў Індыю да незалежнасьці й натхніў руху за ненасільле, грамадзянскія правы й свабоды ва ўсім сьвеце[1].
Магатма нарадзіўся ў сям’і высокапастаўленага ўрадавага чыноўніка, які належыў да касты купцоў, банкіраў і дылераў у сучаснай правінцыі Гуджарат, навучаўся праву ў Лёндане. Гандзі стаў знакамітым дзякуючы барацьбе за грамадзянскія правы мусульманскіх і індуісцкіх індыйцаў у Паўднёвай Афрыцы, выкарыстоўваючы новыя мэтады негвалтоўнага грамадзянскага непадпарадкаваньня, якія ён распрацаваў. Вярнуўшыся ў Індыю ў 1915 годзе ён прыступіў да арганізацыі сялянскіх пратэстаў супраць празмернага зямльнага падатку. Гандзі зьяўляўся праціўнікам існаваньня «абшчынаў» паводле рэлігійнага падзелу, стараючыся ахапіць усе рэлігійныя групы. У 1920 годзе Гандзі падтрымаў рух за падтрымку Халіфату. Ачолеўшы Індыйскі нацыянальны кангрэс у 1921 годзе, Гандзі правёў агульнанацыянальныя кампаніі па палягчэньню беднасьці, пашырэньню правоў жанчынаў, разьвіцьцю рэлігійнага й этнічнага сяброўства, павышэньню эканамічнай самастойнасьці, перш за ўсё дзеля дасягненьня незалежнасьці Індыі ад брытанскага панаваньня.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Магатма Гандзі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Жыцьцё й дзейнасьць Магатмы Гандзі (рас.)
- Працы Гандзі. Праект «Гутэнбэрг» (анг.)
- Пра асбоу, барацьбу й вучэньне Гандзі (рас.)
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |