Махачкала
| Махачкала | |||||
| рас. Махачкала | |||||
|
|||||
| Краіна: | Расея | ||||
| Насельніцтва: | 820 000 чал. (2006) | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 42°59′ пн. ш. 47°29′ у. д. / 42.983° пн. ш. 47.483° у. д.Каардынаты: 42°59′ пн. ш. 47°29′ у. д. / 42.983° пн. ш. 47.483° у. д. | ||||
|
Махачкала на мапе Расеі
Махачкала
|
|||||
Махачкала (па-расейску: Махачкала) — места (з 1857) ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Дагестана. Насельніцтва места 780 тыс. чал. (2006), аглямэрацыі — 820 тыс. чал. (2006). Нацыянальны склад (1989): расейцы — 21,5 %; аварцы — 19,1 %; кумыкі — 14,3 %; лакцы — 9,5 %; даргінцы — 11,1 %; лезгіны — 9,6 %. Заснаванае ў 1844 годзе.
Махачкала разьмешчаная на заходнім беразе Касьпійскага мора, на вузкай паласе Прыморскай нізіны, ля падножжа гары Таркі-Таў, каля перадгор'яў Вялікага Каўказа, у 2166 км ад Масквы. Даўней гэтая мясьціна называлася "Дагестанскім калідорам".
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Значную ролю ў гісторыі барацьбы за валоданьне гэтым калідорам адыграў Таркі-аул, разьмешчаны на тэрыторыі сучаснай Махачкалы. Таркі быў вядомы ўжо зь 15 ст. як гандлёвы цэнтар, празь які праходзіў караванны шлях да места Дэрбэнт - аднаго з найстарэйшых гарадоў сьвету. Існує думка, що на месцы сучаснай Махачкалы зь 7 ст. знаходзілася сталіца Хазарскага каганату - места Сэмэндэр.
Место было заснаванае ў 1844 годзе як расейскае вайсковае ўмацаваньне Пятроўскае, якое сярод горцаў было вядомае пад назвай Анджы-Кала (земляная фартэцыя), y 1857 годзе было перайменаванае ў Порт-Пятроўск, што зьвязана зь легендай, якая распавядае, што за часы Пэрсыдзкай выправы 1722 году ў гэтым месьце быў табар войскаў расейскага цара Пятра І.
Сучасная назва Махачкала паходзіць ад імені вядомага змагара за савецкую ўладу Магамэда-Алі (Махача) Дахадаева. Гэтае імя горад атрымаў у 1921 годзе.
Махачкала моцна пацярпела ад земляўздрыга 14 траўня 1970.
Культура [рэдагаваць]
Большасьць рознамасьцевага насельніцтва места вызнае суньніцкі іслам. У М. знаходзіцца найвялікшы мячэт Паўночнага Каўказа.
Прамысловасьць [рэдагаваць]
Машынабудаваньне і металаапрацоўка: вытворчасьць электразварачнага абсталяваньня, сэпаратараў, шматкоўшавых экскаватараў, прыбораў, абсталяваньня для харчовай прамысловасьці і інш. Хімічная і лёгкая прамысловасьць (у тым ліку рыбная, кансэрвавая, вінаробная). Вытворчасьць будматэрыялаў: шкловалакно, сілікатная цэгла, жалезабэтонныя канструкцыі. Махачкалінскі гандлёвы порт зьдзяйсьняе перавалку грузаў, у асноўным нафтапрадуктаў, якія паступаюць з Баку, Туркмэнбашы, Астрахані і інш.
Геаграфічныя каардынаты: 42°04′N, 48°17′E
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Махачкала — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў