Мацей Казімер Валанчэўскі
| Мацей Казімер Валанчэўскі | |
| Motiejus Valančius | |
першы біскуп зь летувіскіх сялянаў |
|
| Род дзейнасьці | рэлігійны дзеяч, пісьменьнік, гісторык, этнограф, асьветнік |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 16 (28) лютага 1801 |
| Месца нараджэньня | в. Насрэнай, Крэцінскі павет |
| Дата сьмерці | 17 (29) траўня 1875 |
| Месца сьмерці | Коўна |
Мацей Казімер Валанчэўскі (Мацеюс Валанчус, Валанчэўскіс; па-летувіску: Motiejus Valančius, Wolonczewskis, па-польску: Maciej Kazimierz Wołonczewski; 16 (28) лютага 1801, в. Насрэнай, Крэцінскі павет — 17 (29) траўня 1875, Коўна) — рэлігійны дзяяч, летувіскі пісьменьнік, гісторык, этнограф, асьветнік.
Біяграфія [рэдагаваць]
Скончыў Віленскую галоўную духоўную сэмінарыю (1828). Ад 1840 прафэсар Віленскае й Пецярбурскае духоўных акадэміяў, ад 1845 рэктар Варніскае духоўнае сэмінарыі. Ад 1849 жамойцкі біскуп. З мэтай умацаваньня каталіцтва ў летувіскай вёсцы праводзіў асьветніцкую працу на летувіскай мове, арганізоўваў парафіяльныя школы, стварыў шырокую сетку таварыстваў цьвярозасьці. Быў ляяльны ў адносінах да царскае ўлады, але выступаў супраць прымусовага насаджэньня ў Жамойці праваслаўя, русыфікацыі насельніцтва й забароны летувіскага друку. 18 жніўня 1863 выдаў адозвы з заклікам заставацца вернымі царскаму ўрадамі. У 1864 перан1ёс сталіцу дыяцэзіі з Варняў у Коўню. Аўтар гістарычнага дасьледваньня «Жамойцкае біскупства» («Żemajtiu Wiskupste», Вільня, 1848, 2 ч.), дыдактычных апавяданьняў і аповесьцяў. Складальнік зборніку «Жамойцкія прыказкі» (1867).
Творы [рэдагаваць]
- Raštai. T. 1—2. Vilnius, 1972;
- Biskupstwo żmujdzkie. Kraków, 1898 (польскі пераклад)
| Папярэднік Шымон Мікалай Гедройц |
Жамойцкія біскупы 1849—1875 |
Наступнік Аляксандар Берасьневіч |
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш.