Мацяш з Арасу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мацяш з Арасу

Мацяш (Мацьё) з Арасу (па-чэску: Matyáš z Arrasu, па-француску: Mathieu d’Arras) (1290?, Арас1352, Прага) — францускі архітэктар, вядомы найболей як адзін са стваральнікаў катэдры сьвятога Віта ў Празе.

Пра ягонае жыцьцё вядома няшмат. У 1344 імпэратар Караль IV запрасіў Мацяша, які знаходзіўся тады пры папскім двары ў Авіньёне, у Прагу, кіраваць працамі па ўзьвядзеньні катэдры сьвятога Віта. Звычайна лічыцца, што Мацяш таксама быў архітэктарам замку Карлштэйн, але пэўнасьці адносна гэтага факту няма. Пытаньне ягонага ўдзелу ў будове праскага Новага Гораду таксама дакладна ня высьветленае.

На момант сьмерці Мацяша ў 1352 катэдра была яшчэ далёка не завершаная, і на месца кіраўніка будаўніцтва быў запрошаны Петэр Парлер.