Машыкуль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Машыкулі»)
Вынесеная баявая галерэя з машыкулямі

Машыкуль (па-француску: machicoulis: mâcher — «зьнішчаць» і coulis — «вадкасьць») — спэцыяльныя байніцы ў замках і гарадзкіх умацаваньнях, галоўнай функцыяй якіх было весьці абстрэл прылягаючай да сьцяны зоны.

Магчымасьць устройства машыкуляў у сьцяну дасягалася вынасам баявой галерэі на выступаючых кансолях, кранштэйнах або бэльках вонкі. Машыкулі ў такім выпадку разьмяшчаліся ў прамежку між кансолямі.

Слова машыкуль прыйшло ў беларускую мову, верагодна, зь нямецкай у XVXVI стагодзьдзях, разам і з самой формай такіх байніц у мураваных збудаваньнях. У драўлянай абарончай архітэктуры форма байніц для абстрэлу прылягаючай да сьцяны зоны магла існаваць і раней. У прыватнасьці ў летапісах згадваюцца т.зв. падсябіцьці. Мясцовая назва сьведчыць аб аўтаномнасьці ўзьнікненьня самой зьявы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Машыкульсховішча мультымэдыйных матэрыялаў