Маўрыцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Маўрыцы
Republic of Mauritius
République de Maurice
Сьцяг Маўрыцыю Герб Маўрыцыю
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: «Stella Clavisque Maris Indici» («Зорка і ключы ад Індыйскага акіяна»)
Дзяржаўны гімн
«Motherland»
Месцазнаходжаньне Маўрыцыю
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Порт Луі
Найбуйнейшы горад Порт Луі
Форма кіраваньня рэспубліка
Анэруд Жаніё
Навінчандра Рамгулан
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
179-е месца ў сьвеце
2040 км²
0,05
Насельніцтва
 • агульнае (2008)
 • шчыльнасьць
151-е месца ў сьвеце
1 288 000
631,4/км²
СУП
 • агульны (2009)
 • на душу насельніцтва
119 месца ў сьвеце
$15,831 млрд
$12 356
Валюта Маўрыцыйская рупія (MUR)
Часавы пас MUT (UTC+4)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

12 сакавіка 1968
Аўтамабільны знак MS
Дамэн верхняга ўзроўню .mu
Тэлефонны код +230
Мапа Маўрыцыю

Маўры́цы, Рэспубліка Маўрыцы (па-ангельску: Mauritius) — астраўная краіна, разьмешчаная ў Індыйскім акіяне, прыкладна за 900 км на ўсход ад Мадагаскару. У склад краіны, акрамя самога вострава Маўрыцы ўваходзяць астравы Радрыгез, архіпэляг Каргадас Караяс і разьмешчаны за 1200 км на поўнач востраў Агалега.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Востраў быў адкрыты партугальцамі ў 1505 годзе і атрымаў назву Сышна ў гонар аднаго з партугальскіх караблёў. Калянізананы галяндцамі ў 1638 годзе і названы ў гонар прынца Маўрыцыя Аранскага. Кантроль за востравам атрымалі французы ў XVIII стагодзьдзі і зьмянілі яго назву на «Іль дэ Франс». У 1810 годзе востраў заваявалі брытанцы і вярнулі яму ранейшую назву. Ангельцы забаранілі на востраве рабства і пачалі запрашаць працоўных рабочых зь Індыі.

Незалежнасьць была атрыманая ў 1968 годзе. Маўрыцы, адна зь нешматлікіх афрыканскіх краінаў, дзе існуюць стабільныя дэмакратычныя ўмовы і даволі высокі ровень жыцьця.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які абіраецца на пяцігадовы тэрмін аднапалатным парлямэнтам. З 70 дэпутатаў парлямэнту 62 выбіраецца на ўсеагульных выбарах, а 8 зьяўляецца прадстаўнікамі этнічных меншасьцяў.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маўрыцы, разам з астравамі Рэюньён і Радрыгез, зьяўляецца часткай Аскарэнскіх астравоў. Гэтыя астравы ўзьніклі мільёны гадоў таму, у выніку падводных тэктанічных зрухаў. Сталіцай краіны і самым вялікім горадам зьяўляецца Порт Луі, які знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы вострава.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маўрыцы падзеляецца на 9 акругаў:

Акрамя таго ў склад Маўрыцыю ўваходзяць тры залежныя тэрыторыі:

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асновай эканомікі Маўрыцыю зьяўляецца турызм, экспарт тэкстыльных вырабаў і цукровага трысьнёгу. Дзякуючы разьвітай турыстычнай інфраструктуры, краіна мае прыцягальныя ўмовы для замежных інвэстыцыяў.

Сельскагаспадарчыя землі складаюць 56% паверхні краіны. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: тытунь, гарбата, кукуруза, бананы.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва краіны складаецца зь некалькіх этнічных групаў: дэсі (68%), крэолы (27%), кітайцы (3%), французы (2%). Асноўнымі рэлігіямі зьяўляюцца індуізм (48%), хрысьціянства (32,2%), іслам (16,6%), іншыя (3,2%). Мовамі краіны зьяўляюцца: крэольская (ужываецца 80,5% насельніцтва краіны), бхаджпуры (12,1%), француская (3,4%), ангельская (1,3%), іншыя (3,7%).

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьмена ўладальнікаў вострава адбілася на яе культуры. Напрыклад маўрыцыйская кухня — гэта спалучэньне галяндзкай, францускай, індыйскай і крэольскіх кухняў.

У 1847 годзе Маўрыцы, адна зь першых краінаў, якая пачала выпускаць паштоўкі. Два тыт маўрыцыйскіх паштовак таго часу (Рэд пэні і Блю пэні), зьяўляюцца самымі дарагімі маркамі ў сучаснай філятэліі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Маўрыцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў