Мбабанэ
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Мбабанэ | |
| Першыя згадкі: | 17 стагодзьдзе |
| Акруга: | Хохо |
| Насельніцтва: | 70 000 |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+2 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 26°19′ пд. ш. 31°08′ у. д. / 26.317° пд. ш. 31.133° у. д.Каардынаты: 26°19′ пд. ш. 31°08′ у. д. / 26.317° пд. ш. 31.133° у. д. |
|
Мбабанэ на мапе Сўазілэнду
Мбабанэ
|
|
Мбаба́нэ (па-ангельску: Mbabane) — сталіца Сўазілэнду і адміністрацыйны цэнтар сўазілэндзкай акругі Хохо. Знаходзіцца на рацэ Мбабанэ ў цэнтры краіны. Горад зьяўляецца палітычным і гандлёвым цэнтрам краіны. Насельніцтва налічвае каля 70 тыс. чалавек. Аўтамабільнай дарогай злучана з чыгуначнай галінай, якае вядзе ў мазамбіцкі порт Мапуту.
Горад быў заснаваны ў XVII стагодзьдзі як каралеўская рэзыдэнцыя. Мбабанэ быў адміністрацыйным цэнтрам Сўазілэнду ў складзе брытанская калёніі. З 1968 году зьяўляецца сталіцай незалежнага Сўазілэнду.
Разьвіцьцё атрымалі харчовая, дрэваапрацоўчая, мэталюргічная прамысловасьці.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мбабанэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў