Мбому (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака Мбому на карце

Мбому або Бому (па-француску: Mbomou, Bomu) — рака ў Цэнтральнай Афрыцы.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня ракі Мбому — 800 кілямэтраў. Плошча басэйна ракі — 120 тысяч км². Носіць назву «Мбому» ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, і назва «Бому» — у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рака Мбому на большай частцы свайго цячэньня зьяўляецца дзяржаўнай мяжой паміж Цэнтральнаафрыканскай рэспублікай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга. Яе вытокі знаходзяцца на тэрыторыі Судана, у яго паўднёвым рэгіёне (Экватарыяльная правінцыя), недалёка ад мяжы з Конга. Працягласьць Мбому ў Судане складае каля 60 кілямэтраў.

Правымі прытокамі Мбому, з боку ЦАР, зьяўляюцца рэкі Шынка, Уара, Керэ, Мбоку. Левым прытокам, з боку Конга — рака Аса. Пры зьліцьці Мбому ў раёне горада Камба з ракой Уэле утвараецца Убангі, адзін з найбуйнейшых прытокаў ракі Конга. Па назьве ракі найменным 2 правінцыі ЦАР — Мбому і Верхняя Мбому. На кангалезскім баку ракі да яе прымыкаюць 2 шырокіх прыродаахоўных рэзэрвата Заходняя Бому і Усходняя Бому.