Медаед
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Медаед (Mellivora capensis) — від зь сямейства куньіх, якія жывуць у Афрыцы і ў Азіі. Вылучаецца ў асобны род і асобнае падсямейства.
Зьнешні выгляд [рэдагаваць]
Галава шырокая з кароткім вострым носам, вочы маленькія, бачных частак вушэй няма. Памер медаедаў дасягае да 77 см, ня ўлічваючы хвост каля 25 см. Іх вага — ад 7 да 13 кг, самцы крыху цяжэйшыя за саміц.