Меднікі
| Меднікі | |
| Medininkai | |
Замак вялікіх князёў літоўскіх |
|
| Павет: | Віленскі |
| Раён: | Віленскі |
| Насельніцтва: | 508 (2001) |
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°32′20″ пн. ш. 25°39′00″ у. д. / 54.53889° пн. ш. 25.65° у. д.Каардынаты: 54°32′20″ пн. ш. 25°39′00″ у. д. / 54.53889° пн. ш. 25.65° у. д. |
|
Меднікі на мапе Летувы
Меднікі
|
|
Меднікі (лет. Medininkai) — вёска ў Летуве, цэнтар староства Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва 508 чал. (2001). Знаходзяцца за 26 км ад Вільні, за 2 ад граніцы зь Беларусяй; на аўтамабільнай дарозе Вільня — Менск.
Меднікі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка вялікіх князёў літоўскіх.
Зьмест |
Назва [рэдагаваць]
На думку беларускага географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім «Меднікі» мае зьвязкі зь медным рамяством, пашыраным сярод першых насельнікаў мясьціны[1].
Гісторыя [рэдагаваць]
Гісторыя мястэчка мае непарыўныя зьвязкі з замкам вялікіх князёў, збудаваным, паводле найбольш пашыранага меркаваньня, у 1-й пал. XIV ст. (полюсныя вэрсіі — кан. XIII ст. і па 1380)[2].
Меднікі здаўна належалі да ўладаньняў вялікага князя Альгерда, тут неаднойчы спынялася ягоная жонка цьвярская княжна Ульяна. Медніцкі замак фіксуецца ў «Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» апошняй чвэрці XIV ст. У гэты час ён быў аб’ектам нападаў крыжакоў. У 1385 вялікі магістр Конрад фон Ротэнштайн дэманстратыўна зладзіў пад мурамі фартэцыі рыцарскі турнір, але пра ўзяцьце замка не паведамляецца. У 1402 Сьвідрыгайла навёў на Меднікі нямецкіх хаўрусьнікаў, па чым тыя спалілі драўляныя ўмацаваньні замка і прадмесьці.
У XV — сярэдзіне XVI стст. у Медніцкім замку знаходзілася рэзыдэнцыя намесьніка вялікіх князёў. Тут любіў спыняцца вялікі князь Казімер. Пад 1517 С. Гербэрштайн прыгадвае замак як пакінуты. Цягам XVII ст. замкавыя муры выкарыстоўваліся як агароджа для сядзібы і саду.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Меднікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце. У кан. XIX — пач. XX стст. у мястэчку было 34 двары[3]. У Першую сусьветную вайну нямецкія салдаты разабралі частку заходняга мура Медніцкага замка.
У 1920 Меднікі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У 1939 Меднікі ўвайшлі ў БССР, аднак 1—2 кастрычніка 1940 Масква перадала мястэчка Летувіскай ССР.
Насельніцтва [рэдагаваць]
- XIX стагодзьдзе: 1867 — 221 чал.
- XX стагодзьдзе: 1959 — 361 чал.; 1970 — 1970 чал.; 1979 — 478 чал.; 1980 — 480 чал.; 1986 — 543 чал.; 1989 — 586 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 — 508 чал.
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
31 ліпеня 1991 года [рэдагаваць]
31 ліпеня 1991 года, у перыяд распаду СССР, група байцоў Рыжскага АМАПу напала на мытны пост Мядзінінкай. У выніку гэтага інцыдэнту 7 літоўскіх афіцэраў былі забітыя.
Галерэя [рэдагаваць]
- Краявіды Меднікаў
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 227.
- ^ Алег Дзярновіч. Медніцкі замак // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 283.
- ^ Медники // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Miedniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 329—330.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Меднікі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||