Менка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Менка
лац. Mienka
Агульныя зьвесткі
Вусьце Пціч
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня
  • 7 km

Менка, таксама Мена, альбо Мень (łacinkaju: Mienka, Miena, Mień)— рэчка ў Беларусі, правы прыток Пцічы (басэйн Дняпра).

У цяперашні час амаль перасохла. У дакумэнтах XVI стагодзьдзя адзначаецца як рака, што існуе.

За 2 км ад вусьця Менкі, дзе ў яе ўпадаў ручай Дунай, знаходзяцца гарадзішча і рэшткі вялікага паселішча вакол яго. Некаторыя археолягі мяркуюць, што тут у ІX—X стагодзьдзях разьмяшчаўся Менск, перанесены ў XІ ст. на цяперашняе месца.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ В.У.Бабкова. Менска (Мена, Мень) // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 21