Менск
| Менск | |||||
Менская ратуша |
|||||
Гімн Менску: «Песьня пра Менск»
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1067 | ||||
| Магдэбурскае права: | 14 сакавіка 1499 | ||||
| Былыя назвы: | Менеск, Меньск, Мінск-Літоўскі | ||||
| Вобласьць: | Менская | ||||
| Раён: | Менскі | ||||
| Старшыня гарвыканкаму: | Мікалай Ладуцька[1] | ||||
| Плошча: | 307,895411[2] км² | ||||
| Вышыня: | 220 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2011) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
1 864 100[3] 6029 чал./км² |
||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 17 | ||||
| Паштовы індэкс: | 220000 | ||||
| Аўтамабільны код: | 7 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д.Каардынаты: 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. | ||||
|
Менск на мапе Беларусі
Менск
|
|||||
| Менскі гарвыканкам(рас.)(анг.) | |||||
Менск — сталіца і найбуйнейшае места Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласьці і Менскага раёну (аднак не ўваходзіць у іх склад). Геаграфічныя каардынаты (нулявы кілямэтар): 53° 54' 8" пн. ш., 27° 33' 41" у. д. Плошча 307,90 км². Насельніцтва 1 864 100[3] чалавек (2011). Знаходзіцца на рацэ Сьвіслач пры ўпадзеньні ў яе рэчкі Няміга, за 70 км на паўночны захад ад геаграфічнага цэнтру Беларусі. Вузел чыгунак на Берасьце, Вільню, Гомель, Маскву, аўтамабільных дарог на Воршу, Віцебск, Лагойск, Маладэчна, Ашмяны, Берасьце, Слуцак, Гомель, Магілёў і іншыя.
Менск — палітычны, эканамічны, сацыяльны, культурны і навуковы цэнтар Беларусі. Належыць да ліку старадаўніх местаў Усходняй Эўропы[4].
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
[рэдагаваць] Паходжаньне
У наш час большасьць адмыслоўцаў па тапаніміцы абгрунтавана лічаць, што назва горада пайшла ад невялікай рэчкі Менкі (Мень, Мена), на якой першапачаткова быў заснаваны Менск[5][6]. Беларускі гісторык М. Кузьняцоў зрабіў выснову, што назва рэчкі паходзіць ад слова «мень», якое азначае ня што іншае як рыбу мянтуз ці іншыя гладкія і сьлізістыя рыбы[7].
Некаторыя аўтары схільныя лічыць, што назву гораду даў гандаль, абмен, «мена»[8]. Гэта не пераканаўчая аргумэнтацыя з тае прычыны, што гандаль ня мог разьвівацца гэтак хутка і ў такіх маштабах, каб зрабіцца падставай для найменьня фартэцыі, якая была збудаваная ў 1063 і яе назва гэтак шырока распаўсюдзілася, што летапісец узгадвае яе ўжо пад 1067 рокам[7]. Апроч гэтага, адмыслоўцы сьцьвярджаюць, што аддзеяслоўныя назоўнікі з асновай «мяняць» у тапаніміцы наогул не сустракаюцца[9].
Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога заснавальнікам места быў вядзьмар-асілак Мянеск, што збудаваў на месцы цяперашняга Менску свой млын, на якім малоў муку з каменьня[10]. Імаверна, што аснову імя Мянеска належыць зьвязваць зь інд.-эўрапейскім этымонам *men — «мяць, расьціраць», што адпавядае асноўным функцыям Мянеска ў паданьні[11]. Наяўнасьць у мянескавым млыне сямі колаў, разьмешчаных паміж правым і левым берагам Сьвіслачы, знаходзяць выразныя паралелі ў беларускім фальклёрным матэрыяле[12].
[рэдагаваць] Варыянты
У Іпацьеўскім летапісе места згадваецца пад 1067 годам пад назвамі Мѣньск, Мѣнескь. У пазьнейшым Радзівілаўскім летапісе назвы Меньск і Менеск напісаныя бязь яць, праз «е». З кан. XV ст. зьяўляецца назва Менск бязь мяккага знака. Аднак яшчэ ў XVI—XVII стст. працягвала шырока выкарыстоўвацца форма «Менеск».
У перапісцы менскага ваяводы Фёдара Арсеньева з маскоўскім царом Аляксеем Міхайлавічам (1656) на адной старонцы граматы словы «Менеск», «Менск», «Менскага» сустракаюцца 18 разоў і ніводнага разу «Мінск». У двух адпісках таго ж ваяводы назвы тыпу «Менеск», «Менск», «Менского пов(ету)» сустракаюцца 12 разоў і толькі аднойчы напісана «Мінской пов.» У адпісцы ваяводы Якаўлева (1657) датычна сойміка менскай шляхты таксама выкарыстоўваюцца толькі форма «Менск». Адсюль вынікае, што беларуская шляхта карысталася толькі дадзенай назвай[13].
У Баркулабаўскім летапісы места згадваецца 6 разоў, зь якіх 5 — у форме «Менск» і адзін «Мінск».
Увогуле, першую фіксацую назвы Мінск (Mynsko) дасьледнікі адзначаюць у лацінамоўнай канцылярскай кнізе пад 1502 рокам. Затым у польскамоўных дакумэнтах XVІ—XVІІ стст. усё часьцей ужываецца транскрыпцыя Minsk. Прафэсар катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту А. Абрэмска-Яблоньска пераканаўча паказала, што назва «Мінск» зьявілася пад уплывам польскага Мінска Мазавецкага на грунце польскай адміністрацыйнай і моўнай экспансіі[13].
Цалкам форма «Мінск» (Міньск) замяняе «Менск» у афіцыйных дакумэнтах толькі ў XVIII ст. разам з выцісканьнем старабеларускай мовы зь дзяржаўнага ўжытку. З гэтых жа польскіх дакумэнтаў і мапаў пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай яе мэханічна перанесьлі ў расейскія дакумэнты і мапы[14][15].
У канцы XVІІІ ст. напісаньне «Мінск» трывала замацавалася ў афіцыйных расейскамоўных дакумэнтах, у той жа час форма «Менск» засталася ў народнай гаворцы (гэты факт занатавалі беларускі этнограф Павал Шпілеўскі і Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў[16], выдадзены ў 1885).
З 1916 року ў асяродзьдзі прагрэсіўнай беларускай інтэлігенцыі замацавалася назва Менск-Беларускі. Яна захоўвалася ў часы нямецкай і польскай акупацыяў, выкарыстоўвалася ў дакумэнтах эміграцыйных беларускіх урадаў[14] .
Форма «Менск» зрабілася нормай за часамі БССР. Яна ўжывалася ўва ўсіх афіцыйных дакумэнтах, а таксама на дзяржаўным радыё[17] да 29 ліпеня 1939 году, пакуль пастановаю 2-й сэсіі Вярхоўнага Савету БССР места не перайменавалі ў «Мінск»[15]. Гэтае перайменаваньне было выкліканае ўзмацьненьнем рэпрэсіяў супраць беларускіх нацыянальных кадраў[14] і зьявілася замацаваньнем русыфікацыі ў рэспубліцы на ўзроўні назваў местаў[18].
5 верасьня 1991 Менскі гарадзкі Савет народных дэпутатаў накіраваў Вярхоўнаму Савету просьбу пра вяртаньне месту гістарычнай назвы «Менск», але гэтай просьбе было адмоўлена[19][20]. За вяртаньне назвы «Менск» прагаласавалі 142 дэпутаты пры неабходных 173[17].
[рэдагаваць] Гісторыя
- Асноўны артыкул: Гісторыя Менску
Дакладная дата заснаваньня Менску невядомая. Існуе традыцыя лічыць першую летапісную згадку ў 1067 годзе днём заснаваньня гораду. Паводле меркаваньняў гісторыкаў Менск быў закладзены значна раней, імаверна, нават у пачатку XI стагодзьдзя[17].
- 1067: першы ўспамін пра Менск у Аповесьці мінулых часоў у зьвязку зь бітвай на Нямізе; горад у складзе Полацкага княства.
- 1101: сталіца ўдзельнага Менскага княства, першы князь — Глеб Усяславіч.
- 1-я палова XІV ст.: дабраахвотна ўвайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага.
- 1390: на Траецкай Гары у Менску (Траецкае прадмесьце) збудавалі першы каталіцкі касьцёл.
- 15 ліпеня 1410: Менская харугва брала ўдзел у Грунвальдзкай бітве.
- 1413: у Віленскім ваяводзтве.
- 1444: паводле каралеўскай граматы, уваходзіў у лік пятнаццаці найбольш разьвітых местаў Вялікага Княства Літоўскага.
- 2-я палова XV ст.: адміністрацыйны цэнтар Менскага павету Віленскага ваяводзтва.
- 14 сакавіка 1499: атрымаў Магдэбурскае права[21].
- 1513: у Менскім замку адкрыўся першы шпіталь — прытулак пры Ўзьнясенскім манастыры для хворых і калек.
- 1519: маскоўскія захопнікі спустошылі ваколіцы Менску[22].
- 1547: вялізны пажар зьнішчыў Менскі замак і амаль усё места, вынікам чаго сталася пераплянаваньне Менску зь пераносам мескага цэнтру на Высокі Рынак.
- 1564: у Менску ўзьнікла кальвінісцкая супольнасьць.
- 1565/66: сталіца Менскага ваяводзтва, найбуйнейшага ў Вялікім Княстве Літоўскім.
- 16 ліпеня 1569: менчукі атрымалі дазвол збудаваць гасьціны двор — буйны гандлёвы комплекс; той жа прывілей лічыцца пунктам адліку існаваньня ў Менску цэхаў, заснаваных на клясычных эўрапейскіх прынцыпах.
- 1582: у месьце зьявілася мураваная ратуша[23], на вежы якой празь некаторы час усталявалі першы мескі гадзіньнік[24].
- 1588—1755: праз рок, паводле чаргі з Наваградкам, у Менску праходзілі сэсіі Літоўскага трыбуналу.
- 12 студзеня 1591: кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту герб «фикгуру внебовзятья панны Марыи»[25].
- 1592: пры саборнай царкве Менску адкрылася першая брацкая школа.
- 1605: заснаваньне Менскага кляштару дамініканаў[26] — першага вядомага каталіцкага кляштару ў месьце.
- 1611: заснаваньне Менскага Петрапаўлаўскага манастыра[27] — адзінага асяродку праваслаўя ў месьце на працягу XVII—XVIII стст.
- 1620: у Менску наладзілі рэгулярнае паштовае злучэньне зь іншымі буйнымі местамі Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
- 3 ліпеня 1655: у вайну Расеі з Рэччу Паспалітай Менск захапіла маскоўскае войска[28], за чатыры рокі акупацыі места вельмі моцна пацярпела ад рабаваньняў і амаль спусьцела[29].
- 1667: частка першага на Беларусі міждзяржаўнага паштовага маршруту Вільня — Менск — Магілёў — Смаленск — Масква.
- 1713: рэзыдэнцыя езуітаў у Менску атрымала статус калегіюма — навучальнай установы, што давала адукацыю на ўзроўні гуманітарнага ўнівэрсытэту[30].
- 1749: побач зь менскім езуіцкім касьцёлам збудавалі аптэку зь лябараторыяй (першая меская аптэка адкрылася яшчэ ў 1659).
- 1773: па скаваньні ордэна езуітаў, калегіюм ператвораны ў сьвецкую навучальную ўстанову — Менскую гімназію.
- 1783: складзены першы плян забудовы Менску.
- 1786: паводле пастановы магістрату на ўсіх будынках Менску ўсталявалі нумары.
- 1791: у Менску адкрыўся шпіталь вялікалітоўскага войска.
- канец XVIII ст.: у Менску пачалі выступаць прафэсійныя тэатральныя калектывы, а ў 1825 годзе пад мескі тэатар адмыслова адрэстаўравалі будынак на Высокім Рынку.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, адміністрацыйны цэнтар Менскай губэрні.
- 14 траўня 1795: расейскія ўлады скасавалі Магдэбурскае права для Менску.
- 28 студзеня 1798: заснаваньне Менскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкай царквы і духоўнай сэмінарыі (дзейнічала да 1869 году)[31].
- 1799: у Менску адкрылася першая лякарня.
- 1803: менскае муніцыпальнае кіраўніцтва ўтварыла мескі аркестар, які выступаў з публічнымі канцэртамі ў мескім парку, а ў сьвяточныя дні — на галерэі ратушы.
- 26 чэрвеня — 17 лістапада 1812: цэнтар дэпартамэнту адноўленага Напалеонам Вялікага Княства Літоўскага; адміністрацыйная рада Менскага дэпартамэнту наладзіла выпуск першай менскай газэты «Тымчасовая газэта Менская» (па-польску: «Tymczasowa gazeta Mińska»).
- 1836: у Менску адкрылася першая публічная бібліятэка.
- 1837: Менск займеў уласную пажарную каманду.
- 1839: прадстаўнікі менскіх вуніятаў адмовіліся далучацца да Расейскай Праваслаўнай Царквы; эўрапейскую вядомасьць пакутніцы за веру набыло імя менскай базылянскай манашкі Макрыны Мечыслаўскай, якой удалося застацца ў жывых і дабрацца да Папы Рымскага[32].
- 9 лютага 1852: нягледзячы на забарону расейскіх уладаў[33] на сцэне Менскага мескага тэатру адбылася прэм’ера першай беларускамоўнай опэры «Ідылія» на музыку С. Манюшкі і К. Крыжаноўскага, лібрэта напісаў В. Дунін-Марцінкевіч.
- 1857: на загад расейскага цара Мікалая І у Менску зьнішчылі будынак мескай ратушы і прылеглы да яе сквэр зь векавых пірамідальных таполяў; згодна з ўспамінамі відавочцаў, ратушу зруйнавалі з тае прычыны, што «... яна сваім існаваньнем нагадвала жыхарам пра звычаі мінулага часу, пра Магдэбурскае права...»[34].
- 1859: увод у эксплюатацыю першай на Беларусі тэлеграфнай лініі Менск — Бабруйск.
- 1863—1870: у зьвязку з нацыянальна-вызвольным паўстаньнем царскія ўлады ўвялі ў месьце ваеннае становішча.
- 1866: па задушэньні паўстаньня расейскія ўлады перайменавалі большасць цэнтральных вуліцаў Менску (агулам 17 найменьняў[35]), што зьявілася шараговым захадам у барацьбе царызму з нацыянальна-вызваленчым рухам.
- 1871: празь Менск прайшла чыгунка Варшава — Масква.
- 1873: у Менску зьявіўся вадаправод[36].
- 1890: у Менску наладзілі тэлефонную сувязь, а з 1896 пачала дзейнічаць першая на Беларусі тэлефонная станцыя агульнага карыстаньня.
- 10 траўня 1892: адбылося ўрачыстае адкрыцьцё менскай конкі — першага мескага грамадзкага транспарту.
- 1895: у Менску адкрылася меская мэтэастанцыя.
- 12 студзеня 1895: у Менску пачала дзейнічаць электрастанцыя[37].
- 1909: у часе выбараў да самакіраваньня да гарадзкай рады была абраных 29 палякаў, 9 расейцаў, 4 жыдаў і 3 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьці[38].
- 21 жніўня 1911: заснаваньне Менскай балотнай досьледнай станцыі — першай дзяржаўнай навуковай ўстановы на Беларусі.
- 20 красавіка (3 траўня) 1917: жыхары Менску ўпершыню змаглі ўрачыста адзначыць гадавіну прыняцьця Канстытуцыі 3 траўня; у горадзе адбылася вялікая патрыятычная маніфэстацыя, у якой удзельнічала 40 тыс. чалавек[39].
- 1—2 кастрычніка 1917: жыхары Менску ўпершыню змаглі ўрачыста адзначыць гадавіну сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі; урачыстасьці адбываліся ў каталіцкай катэдры і ў гарадзкім тэатре, аднак, удзельнічалі ў іх толькі польскія арганізацыі[40].
- 19 лютага 1918: беларускія і польскія месьцічы супольна вызвалілі Менск ад бальшавікоў; палякі загадвалі адміністраыяй заходняй, большай часткай гораду, беларусы — усходняй[41].
- 21 лютага 1918: беларуска-польскае кіраўніцтва Менску перадала яго войскам кайзэраўскай Нямеччыны[41].
- 25 сакавіка 1918: сталіца Беларускай Народнай Рэспублікі.
- красавік 1918: адкрылася Менская вышэйшая музычная школа, неўзабаве пераўтвораная ў Беларускую кансэрваторыю; на базе Менскага пэдагагічнага інстытуту рыхтавалася адкрыцьцё Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, таксама плянавалася адкрыцьцё сельскагаспадарчага і палітэхнічнага інстытутаў[42].
- 5 студзеня[43] 1919: сталіца Беларускай ССР.
- 8 жніўня 1919 — ліпень 1920, кастрычнік 1920: польскія войскі зь невялікімі стратамі занялі Менск, які трапіў пад часовую польскую адміністрацыю — Грамадзянскае кіраўніцтва Ўсходніх земляў (ГКУЗ); з 15 верасьня 1919 адміністрацыйны цэнтар Менскай акругі ГКУЗ[44].
- 18 сакавіка 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай Менск адыйшоў да СССР.
- 18 красавіка 1921: у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і першая навуковая бібліятэка.
- 1925: у Менску і ў БССР увогуле пачаліся першыя радыёперадачы.
- 1 студзеня 1929: Інстытут беларускай культуры, што месьціўся ў Менску з 1922 року, рэарганізавалі ў Беларускую акадэмію навук[45] (цяпер — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі).
- 1933: пачаў дзейнічаць менскі аэрапорт.
- 1937—1941: ва ўрочышчы Курапаты, што непадалёк ад Менску, бальшавікі-сталіністы расстралялі паводле розных ацэнак ад 30 000 да 250 000[46] (або значна больш[47]) беларусаў і палякаў.
- 28 чэрвеня 1941 — 3 ліпеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй; у вайну Менск быў практычна ўшчэнт разбураны агульнымі намаганьнямі нацыстаў і бальшавікоў[17].
- 1 студзеня 1956: у Менску пачаліся тэлевізійныя трансьляцыі.
- 26 чэрвеня 1974: атрымаў ганаровае званьне «Горад-Герой»[48][49].
- 26 чэрвеня 1984: увод у эксплюатацыю Менскага мэтрапалітэну.
- 27 ліпеня 1990: сталіца незалежнай Беларусі.
- 5 верасьня 1991: Менскі гарадзкі Савет народных дэпутатаў зацьвердзіў гістарычны герб места.
|
Гістарычныя мясьціны Менску |
||
|---|---|---|
| Цэнтар места | ||
| Прадмесьці |
Араны · Архірэйская Слабодка · Весялоўка · Грушаўка · Добрыя Мысьлі · Доўгі Брод · Залатая Горка · Козыраўскае · Кальварышкі · Кальварыя · Камароўка · Кашары · Крупцы · Лавы · Лошыца · Людамонт · Ляхаўка · Міхалянка · Мядзьведжына · Пляшчанка · Пярэспа · Пятніцкае · Пятроўшчына · Ракаўскае · Раманаўская Слабада · Сакалянка · Сенажаны · Серабранскія Млыны · Старажоўка · Старосьцінская Слабада · Стромкі Бераг · Татарская Слабада · Траецкае · Тры Карчмы · Тучынка · Уборкі · Цівалі
|
|
[рэдагаваць] Геаграфія
[рэдагаваць] Геаграфічнае становішча
Менск знаходзіцца на паўднёва-ўсходніх схілах Менскага ўзвышша. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора 220 м. Найбольш прыпаднятая частка Менску месьціцца на дзялянцы паміж вуліцамі Ціміразева і Харкаўскай (у ваколіцах Ракаўскай шашы). Яе абсалютная вышыня 280,4 м. Найніжэйшая адзнака (181,4 м) знаходзіцца на паўднёвым усходзе места ў абалоне Сьвіслачы ў раёне Чыжоўкі.
[рэдагаваць] Клімат
| Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Абсалютны максымум t, °C | 10,3 | 13,6 | 18,9 | 26,0 | 30,9 | 32,5 | 33,9 | 34,6 | 30,3 | 24,7 | 16,0 | 10,3 | 34,6 |
| Сярэдні максымум t, °C | 2,7 | −1,4 | 3,3 | 11,5 | 18,3 | 21,5 | 22,4 | 22,2 | 15,9 | 9,6 | 2,6 | −1 | 10,1 |
| Сярэдняя t, °C | −5,4 | −4,4 | −0,5 | 6,6 | 12,8 | 16,3 | 17,4 | 16,9 | 11,3 | 6,0 | 0,3 | −3,4 | 6,1 |
| Сярэдні мінімум t, °C | −7,9 | −7,2 | −3,8 | 2,2 | 7,5 | 11,5 | 12,8 | 12,1 | 7,5 | 3,0 | −1,8 | −5,7 | 2,5 |
| Абсалютны мінімум t, °C | −39,1 | −35,1 | −30,5 | −18,4 | −5 | 0 | 3,8 | 1,7 | −4,7 | −12,9 | −20,4 | −30,6 | −39,1 |
| Норма ападкаў, мм | 42 | 34 | 43 | 44 | 55 | 89 | 96 | 59 | 65 | 50 | 48 | 53 | 678 |
| Вільготнасьць, % | 85 | 83 | 78 | 70 | 65 | 71 | 73 | 73 | 79 | 82 | 87 | 88 | 78 |
| Крыніца: Клімат Менску(рас.) Праверана 4 сакавіка 2011 г. | |||||||||||||
Клімат умерана-кантынэнтальны са значным уплывам атлянтычнага марскога паветра (з частымі цыклёнамі). Сярэднярочная тэмпэратура паветра 5,4 °C. Значныя ваганьні сярэдняй тэмпэратуры па сэзонах: ад −7,3 °C у трэцяй дэкадзе студзеня да +18 °C у другой-трэцяй дэкадах ліпеня[50]. У апошнія час азначылася выразная тэндэнцыя да падвышэньня тэмпэратуры ў зімовы пэрыяд.
У сярэднім за рок выпадае 646 мм ападкаў, зь якіх 1/3 прыпадае на халодны і 2/3 на цёплы пэрыяд.
[рэдагаваць] Водная сыстэма
Каля места праходзіць водападзел басэйнаў Балтыйскага і Чорнага мораў. Празь Менск цячэ рака Сьвіслач (прыток р. Бярэзіна), у якую ў межах места ўпадаюць яшчэ шэсьць невялікіх рэчак. Усе яны належаць да Чарнаморскага вадазбору. Ёсьць вадасховішчы: Дразды, Крыніца, Чыжоўскае, Камсамольскае ды інш.; Вялейска-Менская і Сьляпянская водныя сыстэмы.
[рэдагаваць] Экалёгія
Рэспубліканскі цэнтар радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя кантралюе сярэднясутачныя канцэнтрацыі цьвёрдых часьціцаў РМ-10, дыяксыду азоту, узровень фармальдэгіду, дыяксыду вугляроду, дозы гама-выпраменьваньня[51]
[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел сучаснага тыпу Менску быў арганізаваны ў 1938 годзе ў зьвязку са значным павелічэньнем ягонага насельніцтва (218 тыс. чалавек). Пастановай ЦВК БССР ад 17 сакавіка 1938 году ўтвараліся Сталінскі (з 2 лістапада 1961 году — Заводзкі), Варашылаўскі (з 2 лістапада — Савецкі) і Кагановіцкі (з 20 ліпеня 1957 году — Кастрычніцкі) раёны. Сучасны горад падзяляецца на 9 адміністрацыйных раёнаў:
[рэдагаваць] Мікрараёны
| Мікрараёны Менску | |
|---|---|
| Мікрараёны |
Азярышча · Акадэмгарадок · Ангарская · Аэрадромная · Баравая · Брылевічы · Вялікі Лес · Вясёлкавы · Вясьнянка · Грушаўка · Дамброўка · Дражня · Дразды · Ждановічы · Захад · Зацань · Зялёны Луг · Калядзічы · Каменная Горка · Кунцаўшчына · Курасоўшчына · Лошыца · Малінаўка · Малы Трасьцянец · Масюкоўшчына · Міхалова · Навінкі · Паўднёвы Захад · Паўночны Пасёлак · Пятроўшчына · Ржавец · Серабранка · Сокал · Сосны · Сухарава · Сьцяпянка · Сярова · Уручча · Усход · Усходні · Харкаўская · Хмарынскія Пасекі · Цна · Цнянка · Чыжоўка · Чырвоны Бор · Шабаны
|
[рэдагаваць] Насельніцтва

- XVI стагодзьдзе: кан. XVI ст. — 4—5 тыс. чал.[22]
- XVІI стагодзьдзе: 1667 — 2 тыс. чал. (пасьля спусташэньня расейскім войскам). У той жа час, у параўнаньні з даваеннымі зьвесткамі колькасьць насельніцтва Менскага павету скарацілася амаль на 62%[52].
- XVІII стагодзьдзе: 1797 — 5794 чал., зь іх шляхты каля 12%, духоўнага стану 2,5%, разначынцаў і часовых жыхароў 4,5%[53]; 1800 — 6656 тыс. чал., у тым ліку 3182 габрэяў.[54]
- ХIХ стагодзьдзе: 1811 — 11,2 тыс. чал.; 1825 — 15,6 тыс. чал.[55]; 1858 — 23 006 чал., у тым ліку паводле веры: 6951 каталікоў, 3526 праваслаўных, 11 971 юдаістаў, 119 пратэстантаў, 439 магамэтанаў[56]; 1860 — 26 760 чал.[56]; 1880 — 48 тыс. чал.; 1887 — 70 тыс. чал.; 1 студзеня 1896 — 83 880 чал. (42 668 муж. і 41 212 жан.), у тым ліку паводле веры: праваслаўных 20 882, каталікоў 16 875, пратэстантаў 862, старавераў 62, юдаістаў 43 658, магамэтанаў 1417, іншых 124; паводле стану: шляхты 3162, духоўнага стану 523, ганаровых грамадзянаў і купцоў 1248, мяшчанаў 59 256, сялянаў 17 412, вайсковага стану 1870, замежных падданых 186, іншых 223[57]; 1897 — 90,9 тыс. чал.[58]
- ХХ стагодзьдзе: 1907 — 105 203 чал., у тым ліку 33 238 праваслаўных, 14 958 каталікоў, 836 пратэстантаў, 97 старавераў, 54 554 юдаістаў, 1420 магамэтанаў[59]; 1913 — 106,7 тыс. чал.[60] 1926 — 131,6 тыс. чал.; 17.1.1941 — 270,4 тыс. чал.[61]; 1.08.1950 — 273,6 тыс. чал.[62] 1959 — 509,5 тыс. чал.; 1970 — 916,6 тыс. чал.[62]; 1973 — 1037,5 тыс. чал.[63]; 1979 — 1261,9 тыс. чал.[64]; 1985 — 1457,0 тыс. чал.[65]; 1980 — 1308,6 тыс. чал.[62]; 1989 — 1607 тыс. чал.[66]; 1991 — 1633,6 тыс. чал.[67]; 1996 — 1700 тыс. чал.
- ХХI стагодзьдзе: 2006 — 1741 тыс. чал.; 2009 — 1829 тыс. чал.; 2011 — 1864,1 тыс. чал.[3]
У 1909 року паводле нацыянальнага складу насельніцтва Менску разьмяркоўвалася наступным чынам: габрэі — 43,3%, расейцы — 34,8%, палякі — 11,4%, беларусы — 8,2%, татары — 1,3%, немцы — 0,9%[68]. Згодна зь перапісам 1999 року ў Менску жыло 79,3% беларусаў, 15,7% расейцаў, 2,4% палякаў, 1% украінцаў, 0,6% габрэяў, 0,1% летувісаў, 0,1% татараў, 0,1% цыганаў і іншых. Паводле перапісу 2009 году: беларусы — 79,3%, расейцы — 10%, украінцы — 1,5%, іншыя — 9,2%[69].
[рэдагаваць] Адукацыя
У Менску працуе 818 навучальных установаў: ад дашкольных да вышэйшых. Пад кіраваньнем камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму знаходзіцца 760 адукацыйных установаў, у ліку якіх 405 — дашкольнай адукацыі, 27 установаў прафэсійна-тэхнічнай адукацыі, 24 — пазашкольнай адукацыі і выхаваньня. У сетцы ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі функцыянуе 251 установа, у тым ліку 2 ліцэі, 2 гімназіі-каледжа, 34 гімназіі, 10 пачатковых школаў, 4 школы-садкі, 184 агульнаадукацыйныя школы, 5 школаў-інтэрнатаў, 6 вячэрніх школаў.
Для навучаньня і выхаваньня дзяцей з асаблівасьцямі псыха-фізычнага разьвіцьця ўтвораная дыфэрэнцыяваная сетка ўстановаў і структураў спэцыяльнай адукацыі: 8 спэцыяльных школаў (школаў-інтэрнатаў), 9 Цэнтраў карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня і рэабілітацыі, інтэграваныя і спэцыяльныя клясы ў 93-х сярэдніх школах; у 262 дашкольных установах спэцыяльныя групы, пункты карэкцыйна-пэдагагічнай дапамогі і інтэграваныя групы.
З мэтай арганізацыі вольнага часу навучэнцаў і студэнцкай моладзі функцыянуюць 13 раённых цэнтраў пазашкольнай працы, Менскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, дзяржаўны турыстычна-экалягічны цэнтар, 7 спартовых дзіцяча-юнацкіх школаў алімпійскага рэзэрву, 9 дзіцяча-юнацкіх клюбаў фізычнай падрыхтоўкі.
У Менску функцыянуе 31 вышэйшая і 27 сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў. Найбольш распаўсюджанай і запатрабаванай зьяўляецца дзённая форма навучаньня, паводле якой займаецца 2/3 студэнтаў.
У наш час нацыянальная вышэйшая школа рыхтуе адмыслоўцаў у 360 спэцыяльнасьцяў і ў больш за 1000 кірунках і спэцыялізацыях[70].
Вышэйшыя навучальныя ўстановы (дзяржаўныя):
- Акадэмія кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Акадэмія Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
- Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
- Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
- Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
- Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт
- Беларускі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт
- Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
- Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт
- Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
- Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
- Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў
- Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры
- Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт
- Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
- Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь
- Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі
- Камандна-інжынэрны інстытут Міністэрствы па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь
- Менскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж
- Менскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж
- Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
- Міжнародны дзяржаўны экалягічны ўнівэрсытэт імя Андрэя Сахарава
- Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносінаў
У Менску знаходзіцца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
[рэдагаваць] Мэдыцына
Сыстэма дзяржаўнай аховы здароўя места Менску ў наш час складаецца з 12 стацыянарных лекавых установаў для дарослага насельніцтва, 4 дзіцячых клінічных лякарняў, 9 дыспансэраў, мескага радзільнага дому, 2 цэнтраў рэабілітацыі дзяцей, лякарні паліятыўнага лекаваньня «Хосьпіс», 33 мескіх паліклінік для дарослага насельніцтва, дзьвюх мэдычных амбуляторыяў, 18 дзіцячых паліклінік, кансультатыўна-дыягнастычнага цэнтру, цэнтру плястычнай хірургіі і касмэталёгіі. Стаматалягічная дапамога надаецца ў 11 мескіх стаматалягічных паліклініках, мескай дзіцячай стаматалягічнай паліклініцы, ААТ «9-я стаматалягічная паліклініка», УП «Мэдычная ініцыятыва». Акрамя таго, стаматалягічная дапамога надаецца ў 16 мескіх дарослых і 12 мескіх дзіцячых паліклініках. На прадпрыемствах і ва ўстановах места функцыянуюць 13 мэдычных і 161 фэльчарскіх пунктаў здароўя. У 64 амбуляторна-паліклінічных установах функцыянуюць дзённыя стацыянары на 1473 ложкі, у 14 мескіх паліклініках — хатнія стацыянары.
Хуткая і неадкладная дапамога ажыцьцяўляецца сіламі 146 брыгадаў мескай станцыі хуткай мэдычнай дапамогі[71].
[рэдагаваць] Культура
Менск валодае вельмі багатай гістарычна-культурнай, духоўнай і інтэлектуальнай спадчынай. Архітэктурныя помнікі, музэі, тэатральна-канцэртная сфэра, разьвітая сетка культурна-асьветніцкіх установаў, плеяда таленавітых, высокапрафэсійных дзеячоў мастацтва складаюць велізарны культурна-творчы патэнцыял, невычэрпныя магчымасьці для разьвіцьця духоўнага жыцьця менчукоў.
Агулам у сыстэму культуры сталічнага ды дзяржаўнага падначаленьня ўваходзяць 12 тэатраў, 120 бібліятэк, 18 музэяў, 36 установаў клюбнага тыпу, 8 вышэйшых і сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў, 27 дзіцячых школаў мастацтваў, больш за 10 канцэртных арганізацыяў і самастойных творчых калектываў[72].
Музэі: Беларускі дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай Вайны, Дзяржаўны музэй гісторыі тэатру і музыкі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы, Дзяржаўны літаратурны музэй Якуба Коласа, Нацыянальны музэй гісторыі і культуры Беларусі, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь, Менскі літаратурны музэй Максіма Багдановіча, Менскі літаратурны музэй Пятруся Броўкі, Менскі мэмарыяльны музэй Заіра Азгура, Менскі музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, музэй гісторыі беларускай літаратуры, Менскі музэй сучаснага выяўленчага мастацтва, Менскі музэй гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Менскі музэй гісторыі мэдыцыны, Менскі музэй прыроды і экалёгіі Рэспублікі Беларусь, Музэй ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь, Менскі музэй Ваньковічаў, Дом-музэй 1-га зьезду РСДРП.
Тэатры: Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, Нацыянальны акадэмічны тэатар балету Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатар опэры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага, Беларускі дзяржаўны музычны тэатар, Беларускі дзяржаўны тэатар лялек, Беларускі рэспубліканскі тэатар юнага гледача, Менскі малы тэатар, Новы драматычны тэатар, тэатар сатыры і гумару «Хрыстафор», Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі, тэатар кінаактора, Моладзевы тэатар эстрады, Беларускі паэтычны тэатар аднаго актора «Зьніч», тэатар Беларускага войска.
Кінатэатры: «Аўрора», Аўтакінатэатар, «Беларусь», «Берасьце», Дом Кіно, «Дружба», «Камсамолец», «Кастрычнік», «Кіеў», «Масква», «Мір», «Перамога», «Піянэр», «Ракета», «Салют», «Цэнтральны», «Электрон»
Працуюць: Беларуская дзяржаўная філярмонія, Менскі цырк, кінастудыя «Беларусьфільм», Менскі заапарк. 11 дамоў культуры, 9 палацаў культуры, у тым ліку Палац Рэспублікі. 8 народных тэатраў.
[рэдагаваць] Спорт
Станам на 2007 у Менску было 3519 спартовых збудаваньняў, у тым ліку 18 буйных стадыёнаў, 664 спартовыя залі, 57 плавальных басэйнаў, 6 манэжаў, 5 спартовых будынкаў са штучным лёдам, 138 стралковых ціраў. У ліку найбуйнейшых: Менскі палац спорту, «Менск-Арэна», палац воднага спорту, футбольны манэж, Менскі лядовы палац спорту, палац тэнісу, стадыёны «Дынама», «Трактар», спартовы аздараўленчы комплекс «Алімпійскі» і інш.
[рэдагаваць] Мэдыі
[рэдагаваць] Тэлебачаньне
На тэрыторыі Менску даступнае этэрнае, кабэльнае і спадарожнікавае тэлебачаньне. Трансьлююцца рэспубліканскія і замежныя тэлеканалы, найбольш шырока зь якіх прадстаўленыя каналы Расейскай Фэдэрацыі. Шэраг спадарожнікаў даступныя для прыёму сыгналу на тэрыторыі гораду, сярод якіх Astra 1, Hot Bird, Sirius і іншыя.
Працуюць два мясцовыя тэлеканалы: СТВ і 8 канал.
[рэдагаваць] Радыё
- Радыё Свабода
- 1-ы Канал Радыё — 106,2 FM
- Альфа радыё — 107,9 FM
- Радыё ОНТ — 101,7 FM
- Радыё Юністар — 99,5 FM
- Радыюс ФМ — 103,7 FM
[рэдагаваць] Іншая інфармацыя
Паводле вынікаў дасьледаваньня якасьці жыцьця ў 215 гарадох сьвету міжнароднай кампаніі Мэрсэр — Mercer’s 2008 Quality of Living survey[73][74], Менск займае найніжэйшае сярод дасьледаваных эўрапейскіх гарадоў месца — 183-е.
[рэдагаваць] Забудова
- Асноўны артыкул: Забудова Менску
Першаасновай Менску быў дзядзінец XI ст., што месьціўся ў нізіне, у месцы ўпадзеньня рэчкі Няміга ў Сьвіслач. У першапачатковы пэрыяд на фармаваньне плянавальнай структуры места істотна ўплывала пераважная трасіроўка міжмескіх гандлёвых шляхоў з захаду і паўднёвага захаду (Горадня, Берасьце) на паўночны ўсход (Віцебск, Смаленск). Цэнтрам Менску зрабіўся замак і разьмешчаны паблізу гандлёвы пляц трыкутнай канфігурацыі (Нізкі Рынак). Уздоўж рэчкі Нямігі, па Няміскім пасадзе праз плошчу і далей, на левым беразе Сьвіслачы па Траецкай гары праходзіла галоўная, найбольш старажытная вуліца. Потым, у XVI ст., у выніку буйнамаштабнага местабудаўнічага мерапрыемства на суседнім узгорку быў створаны новы мескі цэнтар, рэгулярна сплянаваная ва ўласьцівых эпосе Адраджэньня традыцыях прастакутная плошча (Высокі Рынак). У XVII—XVIII стст. умацаваньні места ўлучалі замак і паўкальцо земляных валоў і равоў з паўднёвага, найбольш слабага боку. У межах места канца XVIII ст., нягледзячы на клясыцыстычнае пераплянаваньне, захаваўся агульны характар гістарычнага плянаваньня і абрысы многіх вуліцаў. За яго межамі ў першай палове XIX ст. значная тэрыторыя атрымала новую прастакутную плянавальную сыстэму. У другой палове XIX — пачатку XX стст. на тэрыторыі места фэадальнай эпохі і, галоўным чынам, за яго межамі інтэнсіўна складвалася капітальная грамадзкая і жылая забудова, якая фармавала цэнтральную частку Менску, разнастайная па сваіх функцыянальных тыпах і мастацкіх асаблівасьцях. Акрамя таго, у зьвязку з тэрытарыяльным ростам места ў пэрыяд імклівага разьвіцьця капіталістычных адносінаў узьніклі таксама і пэрыфэрыйныя жылыя і прамысловыя раёны, у тым ліку прадмесьці з драўлянай сядзібнай забудовай. Яшчэ ў 1920—1930-я рокі цэнтар Менску ўяўляў сабой цэласнае і буйнамаштабнае гістарычна-местабудаўнічае ўтварэньне, якое сынтэзавала ў сабе культурную спадчыну розных эпохаў, хаця і тады зьнішчаліся каштоўныя грамадзкія будынкі[75].
У паваенныя дзесяцігодзьдзі архітэктурнай творчасьці на шкале каштоўнасьцяў культурная спадчына апынулася на апошнім месцы. Як і ў любым іншым месьце Беларусі, знос каштоўных будынкаў у многім абумовіўся адвольнымі, малаабгрунтаванымі адносінамі да агульнадзяржаўнага здабытку, адсутнасьцю ў гэтых выпадках прыватнай уласнасьці на мескую нерухомасьць. Зь вялікай колькасьці сакральных будынкаў, што існавалі ў XVIII — пачатку XX стагодзьдзяў, да нашага часу зьберагліся толькі адзінкі. Само сэрца места часоў Полацкага княства і станаўленьня Вялікага Княства Літоўскага было ператворанае ў транспартную разьвязку ў некалькіх узроўнях, як наземных, так і падземных, у зьвязку з чым адбылося грунтоўнае зьнішчэньне архітэктурнай спадчыны на паверхні зямлі і археалягічнай — у культурным пласьце[76].
Відавочна, мэтады далейшай рэканструкцыі гістарычнага раёну Менску, акрамя рэстаўрацыі і прыстасаваньня помнікаў пад розныя ўстановы, новага будаўніцтва і ўпарадкаваньня мусяць улічваць і неабходнасьць дакумэнтальнага, поўнага ўзнаўленьня страчаных аб’ектаў. Гэта датычыцца ня толькі такіх выдатных помнікаў, як ратуша і Сьвятадухаўская царква ў Высокім Месьце, але і шэраговых гістарычных будынкаў[76].
[рэдагаваць] Цэнтральныя вуліцы і плошчы
| Цяперашняя назва | Гістарычная (першапачатковая) назва | Былыя назвы |
| 8 Сакавіка плошча | Нізкі Рынак плошча | |
| Веры Харужай вуліца (з 1960) | Зялёнае Колца вуліца | |
| Зыбіцкая вуліца | Зыбіцкая вуліца | Гандлёвая вуліца (1866—2010) |
| Герцэна вуліца | Малая Бэрнардынская вуліца | Маламанастырская вуліца (1866¹—1922) |
| Інтэрнацыянальная вуліца (з 1919) | Валоцкая вуліца (частка) Зборавая вуліца (частка) |
Хрышчэнская вуліца (частка, з 1866) Турэмная вуліца (частка, 1866—1882) Праабражэнская вуліца (частка, 1883—1926) |
| Камсамольская вуліца | Фэліцыянаўская вуліца | Багадзельная вуліца (1866—1922) |
| Камуністычная вуліца | Міхайлаўская вуліца | 2-я Міхайлаўская вуліца Чапскага вуліца (1919—1920)[77] Мопраўская вуліца (1922—1946) Калініна вуліца (1946—1961) |
| Карла Маркса вуліца | Лошыцкая вуліца | Базарная вуліца (1866—1881) Падгорная вуліца (1881—1919) |
| Кастрычніцкая плошча | Навамеская[78] плошча (частка) | Цэнтральная плошча (?—1984) |
| Кірылы й Мятода вуліца | Вялікая Бэрнардынская вуліца | Манастырская вуліца (1866—1922) Бакуніна вуліца (1922—1990) |
| Кісялёва вуліца (з 1983) | Старажоўская вуліца | |
| Куйбышава вуліца | Плябанскія Млыны вуліца | Плябанская вуліца (пачатак ХІХ ст. — 1866) Шырокая вуліца (1866—1935) |
| Леніна вуліца | Францішканская вуліца | Губэрнатарская вуліца (1866—1922) Ленінская вуліца (1922—1945) |
| Максіма Багдановіча вуліца | Вялікая Барысаўская вуліца | Аляксандраўская вуліца Камунальная вуліца Максіма Горкага вуліца |
| Парыскай Камуны плошча | Траецкая Гара плошча | Траецкі Рынак плошча (канец ХVI — пачатак ХІХ стст.) Траецкая плошча (пачатак ХІХ ст. — 1919) |
| Пераможцаў праспэкт | Школьная вуліца (частка) Паркавая магістраль (частка) |
Машэрава праспэкт (1980—2005) |
| Рэвалюцыйная вуліца | Койданаўская вуліца | |
| Свабоды плошча | Высокі Рынак плошча | Саборная плошча (1866—1917) Волі пляц (1917—1933) |
| Старажоўская вуліца | Старосьцінская Слабада вуліца (частка) Радашкоўская вуліца (частка) Траецкая вуліца (частка) |
Стараслабадзкая вуліца (1866—1987) |
| Ульянаўская вуліца | Ніжнеляхаўская вуліца (частка) Ільлінская вуліца (частка) |
2-я Ніжнеляхаўская вуліца (частка) Вясёлая вуліца (частка) Гарбарная вуліца (частка) |
| Фрунзэ вуліца (з 1925) | Шпітальная вуліца | |
| Харкаўская вуліца | Ракаўскі тракт | Урочышча Тучынка |
| Чырвонаармейская вуліца | Кашарская вуліца | Батальённая вуліца (1866—1882) Скобелеўская вуліца (1882—1919) |
| Энгельса вуліца | Дамініканская вуліца | Петрапаўлаўская вуліца (1866—1922) |
| ¹у 1866 року, пасьля задушэньня паўстаньня 1863—1864 гадоў, улады Расейскай імпэрыі надалі большасьці вуліцам Менску тыповыя маскоўскія назвы. Адбылося першае ў гісторыі места буйнамаштабнае перайменаваньне (агулам 17 вуліцаў і завулкаў[79]). | ||
[рэдагаваць] Эканоміка
Менск — найбуйнейшы прамысловы цэнтар Беларусі. Тут знаходзяцца такія буйныя зборачныя прадпрыемствы, як Менскі трактарны завод, што выпускае каля 8—10% ад сусьветнага рынку колавых трактароў, а таксама завод Амкадор — вытворца дарожна-будаўнічай і іншай спэцыялізаванай тэхнікі ды абсталяваньня. Менск — буйны вытворца дарожнай тэхнікі, найвялікшыя прадпрыемствы ў гэтай галіне — Менскі аўтамабільны завод, што выпускае вялікагрузную аўтамабільную, аўтобусную, тралейбусную і прычапную тэхніку. Менскі завод колавых цягачоў VOLAT і вытворца дызельных рухавікоў ММЗ. Напачатку 1990-х на базе рамонтнага трамвайна-тралейбуснага заводу было арганізаванае новае прадпрыемства — Белкамунмаш, якое цяпер зьяўляецца адным з найбуйнейшых у СНД вытворцаў электратранспарту.
Апроч буйных транспартных прадпрыемстваў, існуе шэраг высокатэхнічных прадпрыемстваў, як фабрыка высокакропкавай оптыкі «Цэйс-БелОМА» і лазэраў ЛЭМТ. Вытворца тэлевізійнай тэхнікі Гарызонт, побытавай тэхнікі Атлянт і вадка-крышталічных экранаў ды мікрасхемаў Інтэграл.
[рэдагаваць] Транспартная сыстэма
- Асноўны артыкул: Транспартная сыстэма Менску
Менск зьяўляецца буйным транспартным цэнтрам. Пасажыраперавозкі забясьпечваюцца разьвітай сеткай грамадзкага транспарту. Таксама Менск зьяўляецца найбольшым транспартным вузлом Беларусі. Ён разьмешчаны на скрыжаваньні транспартных калідораў, якія злучаюць Расею з Польшчай і Ўкраіну ў Прыбалтыкай. На Менск прыпадае каля 30% чыгуначных пасажыраперавозак, 20% аўтамабільных грузаперавозак па ўвозе і 40% па вывазе.
[рэдагаваць] Грамадзкі транспарт
Апроч менскага мэтрапалітэну, сетка грамадзкага транспарту налічвае больш за 167 аўтобусных і больш за 64 тралейбусных маршрутаў, дзейнічае трамвай і сетка маршрутных таксі. З 2011 году ажыцьцяўляецца праект па стварэньні менскай гарадзкой электрычкі — сеткі маршрутаў чыгуначнага грамадзкага транспарту ў межах Менску і бліжэйшага прыгараду.
Грамадзкі транспарт Менску актыўна разьвіваецца. У пэрыяд 2004—2007 гадоў былі закупленыя 820 новых аўтобусаў, больш за 430 тралейбусаў, 53 трамваі. Уся наземная тэхніка зьяўляецца прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў: МАЗ (аўтобусы, тралейбусы), Нёман (прыгарадныя аўтобусы), Белкамунмаш (тралейбусы, трамваі).
[рэдагаваць] Менскі мэтрапалітэн
- Асноўны артыкул: Менскі мэтрапалітэн
Мэтрапалітэн у Менску быў адкрыты ў 1984 годзе і налічваў 8 станцыяў: ад «Інстытуту Культуры» да «Маскоўскай». У 1995 годзе дзейнічалі дзьве лініі, агульная колькасьць станцыяў на якіх складала 15. Цяпер дзьве лініі налічваюць 25 станцыяў і іх агульная працягласьць складае 30,3 км. У паўднёва-ўсходнім кірунку ад цэнтра гораду будуецца галіна ў Малінаўку, тры станцыі зь якой плянуецца адкрыць у 2012 годзе. У плянах разьвіцьця мэтрапалітэну прысутнічае трэцяя лінія, якія зьвяжа цэнтар гораду з паўднёвымі і паўночнымі раёнамі.
Вагоны мэтрапалітэну ў Беларусі не вырабляюцца і імпартуюцца з Расеі.
[рэдагаваць] Аэрапорты
Горад абслугоўваюць два аэрапорты[80] — «Мінск-1», разьмешчаны недалёка ад цэнтра гораду, і «Нацыянальны аэрапорт Мінск», які знаходзіцца за 40 км ад Менску, але адміністрацыйна належыць да яго. У аэрапорты выконваюць рэгулярныя рэйсы 18 авіякампаніяў.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Менск — пэрспэктыўны цэнтар турызму міжнароднага значэньня. У месьце створаныя турыстычныя зоны Верхні горад, Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс, турыстычныя маршруты «Музэі Менску», «Менск тэатральны», «Менск археалягічны», «Помнікі забудовы места XVIII — пач. XX стст.», «Менск — сталіца Рэспублікі Беларусь», «Горад на Менцы» і іншыя.
- Гатэлі: «Crowne Plaza», «Агат», «Акадэмічны», «Альгарытм», «Беларусь», «Вікторыя», «Сяброўства», «Жалонь», «Журавінка», «Зорка», «Алімпіец», «Арбіта», «Менск», «Паркавы», «Плянэта», «Палёт», «Спорт», «Спадарожнік», «Стандарт», «Турыст», «Урсула», «Экспрэс», «Эўропа», «Юбілейны», «40 гадоў Перамогі», МУС, Менскага маторнага заводу, РУП «МАЗ» (гасьцініца і гасьцінічны комплекс), «МТЗ», спартовага клюбу міністэрства абароны, кінастудыі «Беларусьфільм» і інш.
- Помнікі: Янку Купалу, Якубу Коласу, М. Багдановічу, Ф. Скарыну, А. Міцкевічу, Я. Драздовічу, М. Горкаму, Т. Шаўчэнку, А. Пушкіну; на тэрыторыі ўнівэрсытэцкага мястэчка БДУ помнікі: Эўфрасіньні Полацкай, Кірылу Тураўскаму, Ф. Скарыну, М. Гусоўскаму, С. Буднаму, В. Цяпінскаму.
У Менску налічваецца 5 ахоўных зонаў: Траецкае прадмесьце, Ракаўскае прадмесьце, Высокае Места, Новае Места, у межах якіх ахоўваюцца аб’екты даваеннае пабудовы. Каля былога Менскага замчышча сфармавалася ахоўная зона гістарычна-культурнае спадчыны.
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Высокае Места (Верхні горад; XVI—XX стст.)
- Гасьціны двор (XVII—XIX стст.)
- Гандлёвыя рады (XVII—XIX стст.)
- Дом масонаў (1816)
- Рэлігійныя збудаваньні:
- Вуніяцкія (грэка-каталіцкія): Сьвята-Ўзьнясенская царква (1620[81]) пры Сьвята-Ўшэсьценскім манастыры (муры царквы, імаверна, былі выкарыстаныя пры пабудове будынка Міністэрства абароны[82]), манастыр базылянаў Сьв. Духа (XVІI ст.), манастыр базылянак Сьв. Духа (XVІ ст.), манастыр базылянак Сьв. Тройцы (1799—1800)
- Каталіцкія: Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (XVІII ст.) і фрагмэнт езуіцкага калегіюму (XVІII ст., істотна перабудаваны ў 1968), Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў (1644, ня вернутыя каталікам), Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (1908—1910), Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Сьв. Роха) на Залатой Горцы (1861—1864), Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Кальварыі (1839—1841), касьцёл і кляштар марыявітак (1811, цяпер Сувораўская вучэльня), фрагмэнт кляштару кармэлітаў[83] (XVІII ст.)
- Праваслаўныя: Архірэйскае падвор’е (кан. XVIII — пач. XX стст.), Сабор Сьв. Духа (былы касьцёл і кляштар бэрнардынак, 1642), Царква Сьв. Аляксандра Неўскага (1896—1898), Царква Сьв. Марыі Магдалены (1847), Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла (XVІI ст.)
- Юдаісцкія: Харальная сынагога (1906), Галоўная сынагога (1913), «Кітаеўская» сынагога (1874), сынагога Зальцмана (1864), ешыбот (1888)
- Курапаты
- Могілкі: габрэйскія (1868—1946), Кальварыйскія, Усходнія, Вайсковыя
- Памятныя адрэсы БНР: Энгельса, 7 / Мескі тэатар; Валадарскага, 9 / Серпухаўская, 9; Валадарскага, 12 / Серпухаўская, 6; Свабоды пл., 7 / Дом губэрнатара; Незалежнасьці пр., 26 / Юбілейны дом; Леніна, 13 / Губэрнатарская, 32
- Палацы, сядзібы: Сядзібна-паркавы комплекс Ададурава (ХІХ ст.), Сядзібна-паркавы комплекс Любанскіх у Лошыцы (XVII—XIX стст), Сядзіба Ваньковічаў у Вялікай Сьляпянцы (XIX ст.), Сядзіба Ваньковічаў на Высокім Рынку (ХІХ ст.)
- Першая меская электрастанцыя (ХІХ ст.)
- Пішчалаўскі замак (1825)
- Прадмесьці: Грушаўка, Лютэранскае (завулак Паўночны), Ракаўскае, Траецкае
- Ратуша (XVІI ст., адбудаваная ў 2003)
- Сады й сквэры: Сад батанічны (1932), Сад губэрнатарскі (ХІХ ст.), Сквэр Аляксандраўскі (ХІХ ст.), Музэй валуноў
- Фантаны Менску
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
|
Грэка-каталіцкая царква Сьв. Духа
|
- Рэлігійныя збудаваньні:
- Вуніяцкія (грэка-каталіцкія): царква Сьвятога Духа (XVII ст.), царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (XVІII ст.)
- Каталіцкія: калегіюм езуітаў (XVII—XVІII стст.), касьцёл Найсьв. Тройцы і Ўнебаўзяцьця Найсьв. Марыі Панны (вядомы таксама як Фарны касьцёл[84], 1390, 1720), касьцёл Сьв. Антонія і кляштар францішканаў (XVII—XVIII стст.), касьцёл Сьв. Веранікі і кляштар рохітаў (XVIII ст.), касьцёл Сьв. Войцеха і кляштар бэнэдыктынак (1640), касьцёл Сьв. Марыі Магдалены і кляштар кармэлітаў (1763), касьцёл Сьв. Міхала Арханёла і кляштар бэнэдыктынаў (XVIII—XIX стст.), касьцёл Сьв. Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (1605—1640), касьцёл Сьв. Яна і кляштар баніфратаў (1709), Юбілейная капліца (1826)
- Магамэтанскія: мячэт (1905)
- Праваслаўныя: капліца Сьв. Аляксандра Неўскага (1869), манастыр Праабражэньня Гасподняга (1618), царква Маці Божай Казанскай (1912—1914), царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў Архірэйскім падвор’і (1885)
- Пратэстанцкія: Лютэранская кірха (1846), царква Сьв. Мікалая на Нямецкіх могілках (XIX ст.)
- Юдаісцкія: Халодная Сынагога (1590)
- Менскае капішча
- Менскі замак (XI—XVIII стст.)
- Мескі тэатар (XVIII ст.)
- Нізкі Рынак
- Няміга (XVII—XIX стст.)
- Палацы, сядзібы: меская сядзіба Сапегаў (XVII ст.), палац Чапскага (1894)
- Плябанскія млыны
- Польскі банк (1910-я)
- Цёмныя Крамы (XVII—XVIII стст.)
[рэдагаваць] Галерэя
- Выдатныя мясьціны Менску
-
Былы касьцёл бэрнардынак, цяпер катэдральны сабор
-
Касьцёл Сьв. Язэпа, дагэтуль ня вернуты каталікам
-
Сядзіба Любанскіх у Лошыцы
[рэдагаваць] Міжнародныя адносіны
У Менску разьмяшчаюцца практычна ўсе прадстаўніцтвы краінаў, зь якімі Беларусь мае дыпляматычныя стасункі. Тут знаходзяцца больш за 40 замежных амбасадаў, 2 Генэральныя кансуляты, 9 ганаровых кансулятаў, прадстаўніцтвы міжнародных арганізацыяў (ААН, АБСЭ, МВФ, ЮНІСЭФ і іншыя). Апроч Менску, дыпляматычныя ўстановы іншых краінаў у Беларусі разьмяшчаюцца толькі ў Берасьці (консульскі пункт Манголіі, Генэральныя кансуляты Рэспублікі Польшча, Расейскай Фэдэрацыі і Ўкраіны), Горадні (Генэральныя кансуляты Летувіскай Рэспублікі і Рэспублікі Польшча) і ў Віцебску (кансулят Латвійскай Рэспублікі).
| Амбасады, кансуляты, прадстаўніцтвы міжнародных арганізацыяў | |
|---|---|
Амбасады[85]
|
Кансуляты[85]
Ганаровыя кансуляты[85]
Прадстаўніцтвы міжнародных арганізацыяў[85]
|
[рэдагаваць] Гарады-сябры
Станам на 2010 год Менск мае 16 пародненых гарадоў[86]:
Нотынггэм, Вялікабрытанія (1957)
Сэндай, Японія (1973)
Бангалёр, Індыя (1973)
Ліён, Францыя (1976)
Чанчунь, Кітай (1992)
Лодзь, Польшча (1992)
Бон, Нямеччына (1993)
Эйндговэн, Нідэрлянды (1994)
Душанбэ, Таджыкістан (1998)
Кішынёў, Малдова (2000)
Гавана, Куба (2005)
Тэгеран, Іран (2006)
Абу Дабі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (2007)
Анкара, Турэччына (2007)
Бішкек, Кыргыстан (2008)
Хашымін, Віетнам (2008)
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Менску
[рэдагаваць] Выбітныя ўраджэнцы
- Ларыса Александроўская (1904—1980) — беларуская опэрная сьпявачка (сапрана), народная артыстка СССР.
- Максім Багдановіч (1891—1917) — беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык.
- Радзім Гарэцкі (нар. 1928) — беларускі навуковец-геоляг, грамадзкі дзяяч. Акадэмік НАН Беларусі.
- Ежы Гедройц (1906—2000) — публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар парыскага грамадзка-палітычнага часопісу «Kultura» на польскай мове.
- Анатоль Грыцкевіч (нар. 1929) — беларускі гісторык. Чалец-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Эўразіі, доктар гістарычных навук, прафэсар.
- Фларыян Ждановіч (1884—1937/1938) — адзін з заснавальнікаў беларускага прафэсійнага тэатру, актор, рэжысэр і грамадзкі дзеяч.
- Генадзь Карпенка (1949—1999) — беларускі навуковец і палітык.
- Стэфанія Станюта (1905—2000) — беларуская акторка, артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. Народная артыстка Беларусі, народная артыстка СССР, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
- Станіслаў Шушкевіч (нар. 1934) — беларускі навуковец і палітык, чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, адзін з трох удзельнікаў падпісаньня Белавескага пагадненьня.
- Віталь Шчэрба (нар. 1972) — беларускі гімнаст, шасьціразовы алімпійскі чэмпіён, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны майстар спорту Беларусі.
- Валянтына Чапко (1925 - 2004) - беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, слынны даследчык гісторыі беларускіх гарадоў.
[рэдагаваць] Ганаровыя грамадзяне
- Жарэс Алфёраў (нар. 1930) — фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі ў 2000 годзе.
- Пятрусь Броўка (1905—1980) — беларускі грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, паэт і перакладнік. Народны паэт Беларусі.
- Аляксандар Мядзьведзь (нар. 1937) — беларускі барацьбіт вольнага стылю, заслужаны майстар спорту СССР.
- Максім Танк (1912—1995) — беларускі паэт, пісьменьнік і перакладнік. Народны паэт Беларусі.
- Расьціслаў Янкоўскі (нар. 1930) — беларускі актор тэатру і кіно, народны артыст СССР, акадэмік Міжнароднай Акадэміі тэатру.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
| У Вікіпэдыі ёсьць партал «Менск»
|
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ Ладуцька з в.а. стаў старшынём Мінскага гарвыканкама // «Наша Ніва», 25 чэрвеня 2010.
- ^ Адзіны рэестар адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь (дадзеная лічба, пачынаючы з 2008 г., зьяўляецца актуальнай)
- ^ a b c О демографической ситуации за январь-декабрь 2010 г.(рас.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Чирский Н. А. Чирский Е. Н. Минск: Путеводитель. Мн.: Университетское, 2002. C. 8.
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Мн., 1974. С. 232—234.
- ^ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 14.
- ^ a b М. В. Кузняцоў. Таямніца далёкіх вякоў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 34.
- ^ Горад на Нямізе // Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 8. Кн. 1. П’есы. Нарыс. — Мн.: Маст. літ., 1990. — С. 385—570.
- ^ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 15.
- ^ Павал Шпілеўскі. Падарожжа па Палессі і беларускаму краю // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 31—32.
- ^ Зайкоўскі Э., Прохараў А., Санько С. Менеск // Беларуская міфалогія: Энцыклап. слоўн. / С.Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. С. 315.
- ^ Уладзімер Лобач. Паданьне пра заснаваньне Менска: сымболіка сюжэта й тыпалягічныя паралелі ў беларускім фальклёры // «Kryŭja», 7 кастрычніка 2008.
- ^ a b Крамко І. І. Штыхаў Г. В. Калі Менск стаў Мінскам // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 34—35.
- ^ a b c Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 10.
- ^ a b Крамко І. І. Штыхаў Г. В. Калі Менск стаў Мінскам // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 36.
- ^ Mińsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 453.
- ^ a b c d Кастусь Лашкевіч, 5 афіцыёзных міфаў пра Мінск // TUT.BY, 11 верасьня 2009 г.
- ^ У. Ляхоўскі. Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць // «Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё», 30 ліпеня 2008.
- ^ Рашэнне Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 5 верасня 1991 г. № 167 «Аб гербе г. Мінска і аб вяртаньні гораду яго гістарычнай назвы Менск»
- ^ 69 гадоў таму Менск стаў Мінскам // «Наша Ніва», 29 ліпеня 2008.
- ^ Привилей месту Менскому, на право майдеборское и иные вольности. 14.03.1499 г. // АЗР Т. 1: 1340—1506. — Спб., 1846. № 165. С. 187—189.
- ^ a b Расціслаў Баравы. Менск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 287.
- ^ У. М. Дзянісаў. Сімвалы горада і Менскага ваяводства: Ратуша // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 213.
- ^ Уладзімір Дзянісаў. Менская ратуша // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 289.
- ^ А. К. Цітоў. Сімвалы горада і Менскага ваяводства: Пячаткі і герб // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 215.
- ^ Уладзімір Дзянісаў. Менскі кляштар дамініканцаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 294.
- ^ Расціслаў Баравы. Менскі Петрапаўлаўскі манастыр // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 296.
- ^ Ганна Соўсь. 3 ліпеня 1655 году расейскае войска захапіла Менск // «Радыё Свабода», 3 ліпеня 2008.
- ^ Расціслаў Баравы. Менск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 288.
- ^ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 168.
- ^ Хроніка важнейшых падзей // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 564.
- ^ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 187
- ^ В. М. Ярмалінская. Дзе нарадзілася «Ідылія» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 421.
- ^ Пазняк 3. С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Мн.: Нар. асвета, 1985. С. 91.
- ^ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 220.
- ^ Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 124.
- ^ Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 128.
- ^ Dariusz Tarasiuk. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. ISBN 978-83-227-2629-7. — S. 169.
- ^ Dariusz Tarasiuk. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. ISBN 978-83-227-2629-7. — S. 114—115.
- ^ Dariusz Tarasiuk. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. ISBN 978-83-227-2629-7. — S. 123.
- ^ a b Dariusz Tarasiuk. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. ISBN 978-83-227-2629-7. — S. 144—146.
- ^ А. М. Сідарэвіч. Беларуская Народная Рэспубліка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 386.
- ^ А. Трусаў. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» № 34 (822), 5 верасня 2007.
- ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 19, poz. 174.
- ^ Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В. І. Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. — Мн.: Экаперспектыва, 2005. С. 401.
- ^ Zdzisław J. Winnicki. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. ISBN 83-88178-26-1. — S. 77—78.
- ^ Norman Davies. Powstanie '44. — Kraków: Wydawnictwo Znak, 2004. ISBN 83-240-0459-9. — S. 195.
- ^ Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1974 // «Радыё Свабода». 21 ліпеня 2009.
- ^ Указ Президиума Верховного Совета СССР от 26 июня 1974 года № 6163-VIII «О присвоении городу Минску почётного звания „Город-Герой“» // Ведомости Верховного Совета СССР, 1974 г., № 27, ст. 394.
- ^ Агульныя звесткі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 18.
- ^ Анастасия Янушевская. Данные мониторинга свидетельствуют об ухудшении состояния атмосферного воздуха в Минске за последнюю неделю // «БелаПАН», 4 красавіка 2009.
- ^ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 105.
- ^ Я. М. Карпачоў. Мінск у канцы XVII—XVIII ст. // Гісторыя Мінска. — Мн., 1967 // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 258.
- ^ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 233.
- ^ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 232.
- ^ a b Алена Філатава. Мінск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 154.
- ^ Минск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
- ^ Уладзімір Філякоў. Мінск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 154.
- ^ Mińsk // Napoleon Rouba. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909; — Gdańsk, 1995.
- ^ Уладзімір Філякоў. Мінск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 155.
- ^ Леанід Лыч. Мінск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 157.
- ^ a b c Валянціна Грыгор'ева. Алесь Скараход. Мінск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 158.
- ^ Минск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Менск(анг.). World Gazetteer. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Belarus. Historical demographical data of the urban centers(анг.). Populstat.info. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Валянціна Грыгор'ева. Алесь Скараход. Мінск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 159.
- ^ Минск // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 234.
- ^ Перапіс насельніцтва-2009(рас.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Навука і адукацыя Менску(рас.). Мінгарвыканкам. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Ахова здароўя Менску(рас.). Мінгарвыканкам. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Культура Менску(рас.). Мінгарвыканкам. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Quality of Living global city rankings — Mercer survey(анг.)
- ^ Менск — апошні ў Эўропе // «Радыё Свабода», 10 чэрвеня 2008.
- ^ Чантурыя Ю. Гарады і час: Мінск // Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. С. 292.
- ^ a b Чантурыя Ю. Гарады і час: Мінск // Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. С. 296.
- ^ Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз) // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.
- ^ Навамесцкая плошча // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 671—672.
- ^ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- ^ Аэропорты Минска
- ^ Троіцкая гара, Траецкая гара, Траецкае прадмесце // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 553.
- ^ Траецкае прадмесьце(рас.). Менск стары і новы. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Руслан Гарбачоў. 10 найстарэйшых будынкаў Мінска паводле Уладзімера Дзянісава // «Салідарнасць», 17 красавіка 2009.
- ^ Аляксей Ярмоленка. Мінская Фара // «Наша вера», № 2 (44), 2008.
- ^ a b c d Дыпляматычныя прадстаўніцтвы ў Рэспубліцы Беларусь(рас.). Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Месты-сябры Менску(рас.). Мінгарвыканкам. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006.— 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Пазняк 3. С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Мн.: Нар. асвета, 1985.— 111 с.: іл.
- Денисов В. Н. Площадь Свободы в Минске. — Мн.: Полымя, 1985. — 80 с.
- Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.— 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
- Мінск на старых паштоўках / Уклад. Целеш В. М. — Мн.: Беларусь, 1984. — 128 с.
- Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі — Мінск: Харвест, 2007— 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.
- Лакотка А. І. Сілуэты старога Мінска. Нарысы драўлянай архітэктуры. Мінск, Полымя, 1991. — 126 с.
- Т. А. Карповіч. Культурнае жыццё Мінска I паловы XIX стагоддзя. Мінск, «Рыфтур», 2007. — 64 c. ISBN 978-985-6700-57-9.
- Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003.— 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Менск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт(рас.) Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- МЕНСК.BY Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- Менск. Radzima.org. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
| Славутасьці Менску | ||
|---|---|---|
|
Помнікі · Музэі · Храмы · Тэатры · Фантаны · Сьвіслач · Заапарк · Высокі Рынак (Верхні Горад) · Ратуша · Траецкае прадмесьце · Музэй ВАВ · Бібліятэка · Вакзал · Мэтро · Аэрапорт · Дзіцячая чыгунка · ФК «Дынама» · ХК «Дынама» · Стадыён «Дынама» · Курапаты · Вядомыя менчукі
|
||
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі | ||
|---|---|---|
| Сталіца |
Менск
|
|
| Вобласьці | ||
| Сталіцы Эўропы | |
|---|---|
|
Амстэрдам · Андора ля Вэлья · Анкара · Астана · Атэны · Баку · Браціслава · Брусэль · Будапэшт · Бухарэст · Бэрлін · Бэрн · Бялград · Вадуц · Валета · Варшава · Ватыкан · Вена · Вільня · Дублін · Ерэван · Загрэб · Кіеў · Кішынёў · Капэнгаген · Лісабон · Лёндан · Любляна · Люксэмбург · Мадрыд · Менск · Манака · Масква · Нікасія · Осьлё · Парыж · Падгорыца · Прага · Рэйк’явік · Рыга · Рым · Сан-Марына · Сараева · Скоп’е · Сафія · Стакгольм · Талін · Тбілісі · Тырана · Хэльсынкі
|
|
| Іншыя тэрыторыі | |
| Непрызнаныя дзяржавы | |
| Месты і мястэчкі гістарычнай Меншчыны | |
|---|---|
|
Аколаў · Багушэвічы · Бягомель · Бярэзань Горная · Бярэзань Любашанская · Волма · Вязынь · Гайна · Гарадок · Гарадок Астрашыцкі · Гарадок Сёмкаў · Дзераўная · Докшыцы · Дукора · Заслаўе ¹ · Зэмбін · Івянец · Ігумен · Ільля · Камень · Камень Харэцкі · Койданаў (XVI ст.) ² · Крайск · Краснае · Лагойск · Лоша · Ляды · Маладэчна · Менск (14.03.1499) · Мікалаеўшчына (XVII ст.) · Мсьціж · Налібокі · Плешчаніцы · Пухавічы · Раванічы · Радашкавічы (1569) · Ракаў · Рубяжэвічы · Самахвалавічы · Смалявічы · Станькаў · Стоўпцы (1729) · Сьвіслач · Сьмілавічы · Узда · Хатаевічы · Холы · Хоўхла · Шацак · Шклянцы
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |