Менскае маршрутнае таксі
Менскае маршрутнае таксі — сукупнасьць рэгулярных маршрутаў маршрутнага таксі ў Менску.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Як тып транспарту, маршрутныя таксі ўпершыню ўведзеныя аўтакамбінатам таксаматорнага транспарту ў Менску ў 1974 году з мэтай паляпшэньня перавозкі пасажыраў з цэнтра гораду ў жылыя раёны. На маршрутах выкарыстоўваліся айчынныя мікрааўтобусы РАФ-977ДМ, а з канца 70-х — РАФ-2203.
Пасьля распаду СССР маршрутныя таксоўкі зьніклі з вуліц гораду і зьявіліся зноў толькі ў 1996-м.[1]
Рухомы склад [рэдагаваць]
Паслугі маршрутных таксі надаюць у Менску як прыватныя кампаніі, гэтак і дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс». Апроч мікрааўтобусаў «Газэль» таксама выкарыстоўваюцца: Mercedes Sprinter, Volkswagen Transporter, Peugeout Boxer, Ford Transit і некаторыя іншыя мадэлі розных вытворцаў.
Аплата праезду [рэдагаваць]
Кошт праезду ў маршрутных таксоўках незафіксаваны: на розных маршрутах выкарыстоўваецца розны кошт, але ўтрымліваецца ў межах 1850—2500 руб.[2] Да таго ж, кошт можа быць зьніжаны, калі пасажыр праязджае нязначную частку маршруту.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Маршрутные такси (рас.)
- ^ Кошт праезду ў мінскіх маршрутках дасягнуў 2000 рублёў МЕНСК.BY
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
|
|||||||||||||||||