Менская апэрацыя
|
Менская апэрацыя
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
|
Супернікі
|
|||||||||
|
Камандуючыя
|
|||||||||
|
Колькасьць
|
|||||||||
| ? | ? | ||||||||
|
Страты
|
|||||||||
| ? | Паводле савецкіх зьвестак: 70,000 забітыя, 35,000 трапілі ў палон | ||||||||
|
|
|||||
Менская апэрацыя (29 чэрвеня — 4 ліпеня 1944) — стратэгічная ваенная наступальная апэрацыя узброеных сілаў СССР супраць нямецкіх войскаў у час Вялікай Айчыннай вайны, праведзеная ва Ўсходняй Беларусі. Зьяўляецца складовай часткай Беларускай апэрацыі. Ажыцьцяўлялася сіламі 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў пры садзейнічаньні 1-га Прыбалтыйскага фронту.
Ход апэрацыі [рэдагаваць]
Войскі 3-га Беларускага і 1-га Беларускіх франтоў адначасова ў злучальным кірунку нанесьлі ўдар па праціўніку ў напрамку Менска. Далей разам з войскамі 2-га Беларускага фронту было завершана акружэньне Менска. Адначасова з гэтымі дзеяньнямі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту сумесна з асобнымі злучэньнямі 3-га Беларускага і 2-га Беларускага франтоў, працягнулі імклівы наступ у заходнім кірунку, зьнішчаючы умацаваньні суперніка, і займаючы плацдарм для наступнага разьвіцьця наступленьня савецкіх войскаў. Істотную дапамогу войскам аказалі беларускія партызаны, ладзілі засады на шляхах адступленьня нямецкіх сілаў, грамілі штабы, зьнішчалі масты і пераправы.
29-30 чэрвеня войскі 3-га Беларускага фронту выйшлі да Бярэзіны, фарсіравалі яе і працягнулі імклівы наступ на Менск. 3 ліпеня танкавае падразьдзяленьне ўварвалася ў горад. Неўзабаве было завершана акружэньне асноўных сілаў 4 арміі, усяго 105 тысясаў чалавек. Да 12 ліпеня групоўка была ліквідаваная.
За умелыя і гераічныя дзеяньні ў ходзе Менскай апэрацыі 1944 году, 52 злучэньні і часткі атрымалі ганаровае званьне «Мінскія».
Вынік апэрацыі [рэдагаваць]
Да вечара 3 ліпеня Менск быў вызвалены. Была ліквідаваная значная групоўка сілаў праціўніка, чым былі нанесеныя моцныя страты нямецкім дывізіям на Ўсходніх фронце.