Менска-Магілёўская архідыяцэзія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Менска-Магілёўская архідыяцэзія
Менска-Магілёўская архідыяцэзія
Дэканатаў 6
Парафіяў 110
Сьвяты апякун
Ардынарый Юзаф Станеўскі
Дапаможны біскуп Юры Касабуцкі

Ме́нска-Магілё́ўская архідыяцэ́зія (лац. Archidioecesis Minscensis Latinorum-Mohiloviensis Latinorum) — каталіцкая архідыяцэзія ў Беларусі, утвораная 13 красавіка 1991 году аб’яднаньнем Менскай і Магілёўскай архідыяцэзіяў.

Парафіі Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі месьцяцца ў Менскай і Магілёўскай вобласьцяў (першапачаткова — таксама і Віцебскай, на тэрыторыі якой у 1999 была ўтвораная асобная Віцебская дыяцэзія). Аб’ядноўвае Менскі, Будслаўскі, Вілейскі, Магілёўскі, Нясьвіскі і Рубяжэвіцкі дэканаты.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі - катэдра Менска-Магілёўскага архібіскупа

Першым арцыбіскупам Менска-Магілёўскім быў прызначаны Казімер Сьвёнтак. З 1999 да 2003 дапаможным біскупам архідыяцэзіі быў Кірыл Клімовіч, у сьнежні 2004 на гэтую пасаду быў пастаўлены Антоні Дзям’янка. 14 чэрвеня 2006 Папа Бэнэдыкт XVI прыняў прашэньне кардынала Сьвёнтка аб вызваленьні ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй і прызначыў Антонія Дзям’янку апостальскім адміністратарам. 21 верасьня 2007 году папа Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупам Менска-Магілёўскім Тадэвуша Кандрусевіча. З дня ягонага кананічнага ўступленьня на пасаду (10 лістапада таго ж году) Антоні Дзям’янка зьяўляецца Генэральным вікарыем архідыяцэзіі.

У жніўні 2013 году адчынілі Менскі тэалягічны каледж для падрыхтоўкі мясцовых сьвятароў[1].

Біскупы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алена Ляўковіч. Свабода сумленьня да многага абавязвае // Зьвязда : газэта. — 23 студзеня 2014. — № 12 (27622). — С. 2, 6. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]