Менскі аўтамабільны завод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Менскі аўтамабільны завод
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Скараючы кантынэнты
Заснаваная 16 ліпеня 1944 (70 гадоў таму)
Разьмяшчэньне Менск, вул. Сацыялістычная, д. 2
Ключавыя фігуры Віктар Асноўскі
Галіна Аўтамабілебудаваньне
Прадукцыя Аўтобус, грузавік, прычэп і тралейбус
Абарачэньне Green Arrow Up Darker.svg13 018,5 млрд рублёў ($1 555,4 млн)
Апэрацыйны прыбытак Red Arrow Down.svg1 582,3 млрд руб ($189,1 млн)
Чысты прыбытак Red Arrow Down.svg1 256,9 млрд руб ($150,2 млн)
Лік супрацоўнікаў 21 685 (2012)
Матчына кампанія Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі «Магілёўтрансмаш», «МАЗ-Купава»
Афіцыйны сайт www.maz.by

Менскі аўтамабільны завод (МАЗ) — найбуйнейшае дзяржаўнае аўтамабілебудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1944 годзе. Вырабляе аўтобусы, грузавікі, прычэпы і тралейбусы.

Падразьдзяленьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемства ўлучае Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў (Магілёўская вобласьць), Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод (Берасьцейская вобласьць), Гарадзенскі мэханічны завод, Дзяржынскі экспэрымэнтальна-мэханічны завод (Койданаў, Менская вобласьць), «Кавальскі завод цяжкіх штамповак» (Жодзіна, Менская вобл.), завод «МАЗ-Купава» і завод «Магілёўтрансмаш». Таксама ў валоданьні знаходзяцца «БудМАЗтрэст», гандлёвы дом, гасьцініца «Алмаз», сэрвісны цэнтар і палац культуры. Мае замежныя прадстаўніцтвы ў Кіеве (Украіна), Маскве (Расея), Пясечна (Мазавецкае ваяводзтва, Польшча), і Ўральску (Заходне-Казахстанская вобласьць, Казахстан).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нізкападлогавыя гарадзкія аўтобусы МАЗ-203 і МАЗ-206

Прадпрыемства ўзьнікла на аснове аўтарамонтнай майстэрні, створанай партызанскімі ротамі ў 1944 годзе. У кастрычніку 1947 г. адбылася зборка першых 5 самазвалаў. У 1948 г. збудавалі першую зборачную чаргу. У 1950-ым — запусьцілі другую. У 1951 г. завод сабраў 25 тыс. аўтамабіляў. У кастрычніку 1958 г. 40-тонны самазвал МАЗ-530 атрымаў галоўную ўзнагароду Сусьветнай прамысловай выставы ў Брусэлі (Бэльгія). 14 красавіка 1989 г. завод выпусьціў мільённы аўтамабіль. 10 сьнежня 1997 г. завод утварыў сумеснае зь канцэрнам «МАН» (Мюнхэн, Нямеччына) прадпрыемства. У лютым 2009 г. завод ператварылі з унітарнага прадпрыемства ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. У сакавіку 2010 г. на прадпрыемстве працавала каля 28 тыс. чалавек[1]. За 2010 г. продажы склалі 22 980 аўтамабіляў, зь іх 41,25% у Беларусі і 38,6% у Расеі[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сяргей Грыб. Сталіца крочыць за МКАД // Зьвязда : газэта. — 25 сакавіка 2010. — № 54 (26662). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Павал Берасьнеў. Калі мы з кімсьці не «пажэнімся», то ня выжывем // Зьвязда : газэта. — 11 сакавіка 2011. — № 45 (26909). — С. 11. — ISSN 1990-763x.