Менскі маторны завод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Менскі маторны завод»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 12 кастрычніка 1962 (61 год таму)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Партызанскі раён, вул. Ваўпшасава, д. 4
Ключавыя фігуры Мікалай Лобач, Сяргей Базарскі
Галіна машынабудаваньне
Прадукцыя дызэльныя рухавікі
Абарачэньне 743,3 млрд рублёў (2010; 248,3 млн $)
Апэрацыйны прыбытак 46,2 млрд руб. (2010; 15,4 млн $)
Чысты прыбытак 28,5 млрд руб. (2010; 9,5 млн $)
Лік супрацоўнікаў 5847 (2010)
Матчына кампанія Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод

«Ме́нскі мато́рны заво́д» — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1962 годзе.

Вырабляе радныя 4- і 6-цыліндравыя дызэльныя рухавікі магутнасьцю да 425 конскіх сілаў. Мае прадстаўніцтва ў Расеі (Нагінск, Маскоўская вобласьць), куды збывае больш за траціну сваіх вырабаў. У 2008 годзе выпусьціў 124 тыс. рухавікоў[1]. Прадпрыемства акцыянавалі ў лютым 2009 году[2]. За 2011 г. Менскі маторны завод паставіў за мяжу 56,1% сваіх вырабаў[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]