Менскі трактарны завод
| Менскі трактарны завод | |
| Тып | урадавае прадпрыемства |
|---|---|
| Дэвіз | Мы працай славім Беларусь! |
| Заснаваная | 29 траўня 1946 (66 гадоў таму) |
| Разьмяшчэньне | Менск, Беларусь |
| Ключавыя фігуры | Аляксандар Пухавы |
| Галіна | машынабудаваньне |
| Прадукцыя | трактары |
| Лік супрацоўнікаў | 30 000 |
| Матчына кампанія | Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь |
| Даччыныя кампаніі | Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў, Мазырскі машынабудаўнічы завод |
| Афіцыйны сайт | www.belarus-tractor.com |
Вытворчае аб’яднаньне «Ме́нскі тра́ктарны заво́д» (ВА «МТЗ») — беларускі трактарны завод, уваходзіць у дзесятак найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў сьвеце (8-10% сусьветнага рынку колавых трактароў)[1].
Завод быў заснаваны 29 траўня 1946 году. За сваю гісторыю завод зрабіў больш як 3 млн. трактароў. У 2009 на ім працавалі амаль 30 тысяч чалавек.
ВА «Менскі трактарны завод» распрацоўвае і вырабляе колавыя трактары, запасныя часткі, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасьць (Елабускі аўтамабільны завод, АТАТ «САРЭКС»), аказвае сэрвіснае абслугоўваньне. Большасьць мадэляў трактароў абсталяваныя дызэльнымі рухавікамі вытворчасьці Менскага маторнага заводу. Больш як палова прадукцыі МТЗ экспартуецца прыкладна ў 60 краінаў сьвету.
Зьмест |
Склад аб’яднаньня [рэдагаваць]
- Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Менскі трактарны завод»
- Смаргонскі агрэгатны завод
- Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў
- Віцебскі завод трактарных запчастак
- Менскі завод спэцінструмэнта і тэхналягічнай аснасткі
- Менскі завод шасьцярон
- Лепельскі электрамэханічны завод
- Смалявіцкі завод шасьцярон
- Гомельскі завод «Гідрапрывад»
- Завод гідраапаратуры ў горадзе Хойнікі
- Нараўлянскі завод гідраапаратуры
- Мазырскі машынабудаўнічы завод
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Менскі трактарны завод — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў