МТБанк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Менскі транзытны банк»)
«Менскі транзытны банк»
Тып Закрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 14 сакавіка 1994 (30 гадоў таму)
Краіна
Разьмяшчэньне 220007 г. Менск, вул. Талстога, 10
Ключавыя фігуры Аляксандар Цітоў (в. а. старшыні праўленьня)
Галіна банкаўская сфэра
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Абарачэньне 126 364 мільёны рублёў (2010; 42 209 тысячаў $)
Чысты прыбытак
Даччыныя кампаніі Адзіная разьліковая інфармацыйная прастора[2][3]
Аўдытар «Эрнст энд Янг» (22 лютага 2011)

Закрытае акцыйнае таварыства «Ме́нскі транзы́тны банк», ЗАТ «МТБанк» («Мінскі транзітны банк») — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Заснаваны 14 сакавіка 1994, першы банк з удзелам замежнага капіталу. Статутны фонд — 12 305 976 беларускіх рублёў[4].

Найбольшымі акцыянэрамі зьяўляюцца ТДА «Белнафтагаз» (РБ) — 51% акцыяў, «MTB Investments Holdings Limited» (супольнае прадпрыемства «Атлянт-М» і «Horizon Capital», ЗША) — 47,97%, УП «Менскінтэркапс» — 0,56% і Менскі гарадзкі тэрытарыяльны фонд дзяржаўнай маёмасьці — 0,438%[5].

Рэквізыты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БІК 153001117, УНП 100394906, АКПА 14619370[4].

S.W.I.F.T.: MTBK BY22. Тэлекс: 252157 MTB BY.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 сакавіка 1994 року зарэгістраваны пастановаю Нацыянальнага банка Беларусі №38[4] як ЗАТ «Супольны камэрцыйны беларуска-латвійска-швайцарскі банк „Менскі транзытны банк“»[6]. Першы банк у Беларусі з удзелам замежнага капіталу[7].

У 2001 асноўным акцыянэрам стаў холдынг «Атлянт-М». У 2007 да ліку акцыянэраў далучылася амэрыканская кампанія «Horizon Capital».

У 2022 годзе банк трапіў пад санкцыі Канады[8].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упаўнаважаны банк Дзяржаўнага мытнага камітэту.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://www.mtbank.by/about/reporting/finreports/
  2. ^ https://raschet.by/upload/iblock/1c3/f8sf20685b9mxswiozs7nvv8ir38z82u/ERIP-finansovaya-otchetnost-2021.pdf
  3. ^ https://www.raschet.by/upload/iblock/a15/finansovaya-otchetnost-za-2016-g..pdf
  4. ^ а б в Агульныя зьвесткі (рас.) Пра МТБанк. МТБанк. Праверана 18 лютага 2019 г.
  5. ^ Акцыянэры (рас.) Кіраўніцтва банку. МТБанк. Праверана 1 лютага 2014 г.
  6. ^ Статут банку (рас.) Пра МТБанк. МТБанк. Праверана 1 лютага 2014 г.
  7. ^ Гісторыя (рас.) Пра МТБанк. МТБанк. Праверана 1 лютага 2014 г.
  8. ^ Закрите акціонерне товариство "МТБанк"

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]