Мецікал
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Мецікал | |
| Краіна | Мазамбік |
|---|---|
| Падзел | цэнтава |
| Код ISO-4217 | MZN |
Меціка́л (па-партугальску: meticais) — афіцыйная валюта Мазамбіку, уведзеная ў абарачэньне ў 1976 годзе, для замены партугальскага эскуда. Мецікал дзеліцца на 100 цэнтава. Назва «мецікал» паходзіць ад арабскага слова цяжар.
У абарачэньні знаходзяцца манэты вартасьцю 1, 5, 10, 20, 50 цэнтава і 1, 2, 5, 10 мецікалаў. Усе манэты выкананы з мэдзь-нікелевага сплаву ці алюмінія. Малюнак на ўсіх манэтах падобны, ён адлюстроўвае культурныя і гістарычныя месцы і падзеі, на адваротным баку зьмешчаны дзяржаўны герб.
Банкноты друкуюцца ў Вялікабрытаніі, маюць наміналы: 100, 500, 1000, 5000, 10 000 мецікалаў, малюнкі падобныя на малюнкі на манэтах.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мецікал — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў