Меч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Двухручны меч

Мечхалодная зброя з прамым двухбаковавострым клінком, прызначаная пераважна для рубкі. Сустракаюцца мячы й з аднабаковым клінком. Якрамя мячоў, якія свораны для рубкі — старажытнаславянскі й старажытнанямецкі тыпы, таксама існуюць рубкава-колючы (меч каралінгаў, рускі меч, спата), колюча-рубкавы (глядыюс, акінак, ксывас) і колючыя (канчар, эсток). Дзяленьне двухбаковагострай рубкава-колючай зброі на мячы й шталеты далі ўмоўнае, часьцей за ўсё меч адрозьніваецца больш длінным клінком (ад 40 сантымэтраў). Маса мяча знаходзіцца ў рамках 700 грамаў (глядыюс) — 5 кіляграмаў (парадна-цырыманіяльны цвайхандэр, флямбэрг). Маса аднаручнага рубкавага ці рубкава-колючага мяча складае ад 0,6 да 2 кіляграмаў.

Зьяўленьне першых бронзавых мячоў адносяць да пачатку 2 тысячагодзьдзя да н. э., калі зьявілася магчымасьць вырабляць клінкі большага памеру, чым у штылетаў. Мячы актыўна выкарыстоўваліся да канца XVI стагодзьдзя. А ў наступным стагодзьдзі ў Эўропе яны былі ўжо паўсюдна выціснутымі й зьмененымі на шпагі й палашы. Меч зьяўляецца нападнікава-абарончай зброяй прафэсійнага жаўнера. Каб навучыцца валодаць такой зброяй, патрабаваліся дадатковыя трэнэроўкі, годы практыкі й спэцыяльная фізычная падрыхтоўка.

Даволі часта да мячоў памылкова адносяць розныя віда выгнутай клінковай зброі, як то хопэш, копіс, фалката, катана, вакідзасі, а таксама шэраг іншых відаў прамой клінковай зброі з аднабаковай заточкай, як то скрамасакс, фальшыён.

Старажытнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нягледзячы на ​​тое, што мячы зьявіліся не пазьней за 1000 год да н. э., шырокага распаўсюджваньня яны не атрымалі. Справа ў тым, што асноўным матэрыялам для вырабу клінкоў была бронза, а яна адрозьніваецца даволі вялікай масай і высокім коштам. Меч атрымліваўся альбо занадта цяжкім, альбо занадта кароткім з дрэннымі сякучымі ўласьцівасьцямі. Таму клінковая зброя старажытных цывілізацыяў першапачаткова была выгнутай з аднабаковым загострываньнем. Да іх адносяцца старажытнаэгіпецкі хопэш, старажытнагрэцкая махайра й запазычаны грэкамі ў пэрсаў копіс.

Мячы пачынаюць актыўна выкарыстоўвацца з VI стагодзьдзя да н. э. Найбольшую вядомасьць атрымалі наступныя віды колюча-сякучых мячоў:

Сякучы мячы ўжываць пачалі кельты й сарматы. Сарматы выкарыстоўвалі мячы ў конным баі, іхняя даўжыня даходзіла да 110 см. Крыжавіна сармацкага мяча была досыць вузкай (шырэй ляза на 2-3 см), дзяржальна доўгай (ад 15 см), навяршыньне было зроблена ў форме колца. Спата кельтаў ўжывалася як пешымі ваярамі, гэтак і вершнікамі. Агульная даўжыня спаты даходзіла да 90 см, крыжавіна адсутнічала, наяршыньне было масіўным і шарападобным. Першапачаткова ляза спата ня мела.

Сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Эўропе меч у Сярэднявеччы атрымаў шырокае распаўсюджваньне, меў мноства мадыфікацыяў і актыўна выкарыстоўваўся да Новага Часу. Меч мяняўся на ўсіх этапах Сярэднявечча.

Раньнія стагодзьдзі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Германцы выкарыстоўвалі клінкі з аднім лязом, якія мелі добрыя сякучыя ўласьцівасьці. Яркі прыклад — скрамасакс. На развалінах Рымскай імпэрыі найбольшай папулярнасьцю карыстался спата. У гэтыя часы бітвы адбываліся на адкрытых прасторах, а абарончая тактыка ўжывалася вельмі рэдка, у выніку, у Эўропе панавалі сякучыя мячы з плоскім або закругленым джалам, вузкай, але тоўстай крыжавінай, кароткай ручкай і масіўным навершам. Звужэньня клінка ад рукаяці да джала практычна не было. Дол быў досыць шырокі й неглыбокі. Маса мяча не перавышала 2 кг. Такі тып мяча прынята называць мэравінскім. Каралінскі меч адрозьніваецца ад мэравьнскага, галоўным чынам, завостраным канцом. Але й гэты меч выкарыстоўваўся як сякучая зброя, нягледзячы на ​​завостраны канец. Скандынаўскі варыянт старажытнагерманскага меча адрозьніваецца большай шырынёй і меншай даўжынёй, паколькі кавалерыю старажытныя скандынавы практычна не выкарыстоўвалі з прычыны геаграфічнага становішча. Старажытнаславянскія мячы па канструкцыі ад старажытнагерманскіх практычна не адрозьніваліся.

Высокае Сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часы Высокага Сярэднявечча адбываўся рост гарадоў і рамёстваў. Рос ўзровень кавальскага майстэрства й мэталюргіі. Адбываліся Крыжовыя паходы й міжусобіцы. На зьмену скураным дасьпехам прыйшлі мэталічныя. Значна павялічылася роля кавалерыі, а таксама набралі папулярнасьць рыцарскія турніры й дуэлі. Баі часта праходзілі ў цеснаце (у замках, дамах, на вузкіх вулачках). Усё гэта наклала адбітак на меч. У гэтыя часы пануючым стаў рубячы-колючы меч. Лязо стала больш доўгім, тоўстым і вузкім. Дол вузкі й глыбокі. Клінок звужаўся да джала. Падаўжэла рукаяць, наверша стала невялікім, а крыжавіна — шырокай. Маса мяча не перавышала 2 кг. Гэта так званы раманскі меч.

Пазьнейшыя стагодзьдзі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэталь малюнку 1548 году, якая адлюстроўвае бітву пры Капэлі. На ёй можна пабачыць выкарыстаньне двухручнага мяча.

У пазьнейшыя стагодзьдзі мела месца экспансія ў іншыя краіны. Тактыка вядзеньня баявых дзеяньняў стала больш разнастайнай. Выкарыстоўваліся дасьпехі з высокай ступеньню абароны. Усё гэта моцна ўплывала на эвалюцыю мяча. Разнастайнасьць мячоў была проста каласальнай. Акрамя аднуручных мячоў сустракліся палутараручныя й двухручныя мячы. Зьявіліся колючыя мячы й мячы з хвалістым лязом. З гэтага часу пачынае актыўна выкарыстоўвацца складаная гарда, якая забясьпечвала максымальную абарону ручыцы, і гарда тыпу «кошык».

Разнастайнасьць эўрапейскіх мячоў:

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • М.С. Горбулева. Меч как символико-культурная категория // Дефиниции культуры. — Томск: Изд-во Томского ун-та, 2007.  (рас.)
  • Stefan Mäder: Stähle, Steine, Schlangen: Ein neuer Blick auf alte Schwerter. Karfunkel Combat Nr. 1, Karfunkel-Verlag, Wals-Michelbach 2005  (ням.)
  • Veronica Fiorato, Anthea Boylston, Christopher Knüsel: Blood red roses: the archaeology of a mass grave from the Battle of Towton AD 1461. 2000, ISBN 1-84217-025-2.  (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мечсховішча мультымэдыйных матэрыялаў