Мечыслаў Карловіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мечыслаў Карловіч
Mieczysław Karłowicz Łaski Diffusion.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 11 сьнежня 1876
Сьцяг Расеі Вішнева, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 8 лютага 1909
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
горы Татры, Аўстра-Вугоршчына
Род: Карловічы
Бацькі: Ян Аляксандар Карловіч
Ірэна Сулістроўская
Рэлігія: рыма-каталік

Мечыслаў Карловіч (11 сьнежня 1876, Вішнева, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня8 лютага 1909, горы Татры) — кампазытар і дырыгент. Вядомасьць атрымаў дзякуючы сваім песьням і сымфанічным кампазыцыям. Творчасьць адносяць да плыні позьняга рамантызму. Аматар Татраў, фатограф і публіцыст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Вішневе (цяпер у Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці). Вішнева ў той час належала яго бацькам. Быў сынам Ірэны Сулістроўскай і Яна Аляксандра Карловіча, выбітнага этноляга і мовазнаўцы. Шэсьць гадоў ад нараджэньня пражыў на радзіме. У 1882 Карловічы прадалі маёнтак і пераехалі спачатку ў Гайдэльбэрг, потым у Прагу і Дрэздэн, а ў 1887 пасяліліся ў Варшаве. Мечыслаў з дзяцінства выхоўваўся ў музычнай атмасфэры, з шасці гадоў навучаўся ігры на скрыпцы. Падчас побыту ў Празе і Дрэздэне пазнаёміўся з сымфанічнай музыкай і опэрай. У Варшаве ён працягваў навучацца музыцы, а таксама паступіў у Варшаўскі ўнівэрсытэт (натуральныя навукі), а потым вывучаў філязофію ў Бэрліне. Ужо падчас навучаньня пачаў пісаць музыку. Таксама займаўся музычнай публіцыстыкай і напісаннем нарысаў па альпінізму. Па вяртаньні ў Варшаву ў 1901 закончыў унівэрсытэт. У 1903 у рамках Варшаўскага музычнага таварыства заснаваў скрыпкавы аркестар. Апошнія гады жыцця правёў у мястэчку Закапанэ. Сімфанічная паэма Карловіча пад назвай "Літоўская рапсодыя" цалкам заснаваная на матэрыяле беларускіх народных сьпеваў. Мелодыя беларускай жалобнай песьні таксама была скарыстана ім у сімфанічнай паэме "Адвечныя песьні". Трагічна загінуў у Татрах падчас раптоўнага сыходу лавіны. Пахаваны на Павянзкоўскіх могілках ў Варшаве.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мечыслаў Карловічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў