Мешка I
| Мешка I Mieszko I |
|
| Князь Польшчы | |
|---|---|
| Папярэднік | Земамысл |
| Наступнік | Балеслаў I Храбры |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 935 |
| Памёр | 25 траўня 992, Познань, Польшча |
| Дынастыя | Пясты |
| Жонка | Добраўка |
| Бацька | Земамысл |
Мешка І (па-польску: Mieszko I, каля 935 — 25 траўня 992) – князь палянаў з дынастыі Пястаў. Сын Земамысла і бацька Балеслава.
Мешка I зьяўляецца першым гістарычным князем палянаў, які разглядаецца як фактычны творца польскай дзяржаўнасьці. Працягваў палітыку свайго бацькі й дзеда, якія валадарылі на землях сучаснай Вялікай Польшчы. З дапамогай племянных зьвязаў або ваеннай моцы падпарадкаваў Куявію, а таксама, верагодна, Усходняе Памор'е й Мазовію. Працяглую частку свайго жыцьця вёў барацьбу за Заходняе Памор'е, распачаў вайну з чэхамі, як вынік былі здабытыя Сылезія і Малая Польшча.
Правёў хрышчэньне свайго народу ў 966 годзе па каталіцкім абрадзе, такім чынам далучыўшы краіну да заходнеэўрапейскай культуры. На ўсіх далучаных тэрыторыях Мешка праводзіў рэформы, накіраваныя на стабілізацыю й ўзбагачэньне эканомікі.
Мешка І харакырызуецца як спраўны палітык і таленавіты правадыр, які наладзіў дыпляматычныя сувязі спачатку з чэхамі, а ў наступным з швэдамі й немцамі. Мешка памёр 25 траўня 992 году. Верагодна, быў пахаваны ў познаньскім касцёле. У рэальнасьці прах першага ўладара Польшчы нідзе ня знойдзены, таксама невядома месца сьмерці.
Сям'я[рэдагаваць]
Да шлюбу з Дубраўкай Мешка меў 7 жонак, але зараз невядома, ці былі ад іх дзеці. Ад шлюбу з Дубраўкай меў сына Балеслава й дачку Сьвятаславу. Ад сваёй другой жонкі меў трох сыноў: Мешка, Ламбэрта й Святаполка. Нашчадкам стальца стаў старэйшы з сыноў — Балеслаў.
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Папярэднік Земамысл |
Князь польскі 960—992 |
Наступнік Балеслаў I Храбры |
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Мешка I — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў