Мешка II Ламбэрт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мешка II Ламбэрт
Mieszko II Lambert
Mieszko II.jpg
Кароль Польшчы
1025 — 1031
Папярэднік Балеслаў I Храбры
Наступнік Безпрым
1032 — 1034
Папярэднік Безпрым
Наступнік Балеслаў Запамятаваны
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 990
Памёр 10 траўня 1034
Дынастыя Пясты
Бацька Балеслаў I Храбры
Маці Эмнільда

Мешка II Ламбэрт (па-польску: Mieszko II Lambert, 99010 траўня 1034) — кароль Польшчы з 1025 па 1031 і з 1032 па 1034 гадох. Прадстаўнік дынастыі Пястаў, сын Баляслава Храбрага й Эмнільды, дачкі лужыцкага князя Дабраміра.

Зьмест

Пачатак кіраўніцтва [рэдагаваць]

Мешка ня быў старэйшым сынам Балеслава, але гэта не перашкодзіла яму атрымаць сталец у 1025 годзе, а два ягоныя браты Безпрым і Атон былі выгнаныя з Польшчы, і знайшлі сабе прытулак у Кіеве. Мешка стаў каралём у часы крызы палетычнае палітыкі Польшчы, якая была вынікам палітыкі яго бацькі. Польшча знаходзілася ў палітычнае ізаляцыі й была зьняможана бясконцымі войнамі з суседзямі. Адначасова з гэтым узмацнілася царкоўная ды княская апазыцыі да каралю.

Новы кароль працягваў актыўную зьнешнюю палітыку свайго бацькі, чым выклікаў незадавальненьне імпэратара Конрада II. Пытаючыся выйсьце з палітычнае ізаляцыі, Мешка ў 1027 годзе вымушаны быў уступіць Вугоршчыне тэрыторыю Славаччыны, што дало магчымасьць заключыць польска-вугорскі зьвяз супраць імпэрыі. Адначасова кароль рашуча падавіў мяцеж заходнепаморскага князя Дытрыха й паскорыў хрысціянізацыю Памор'я й Куявіі.

Вайна з імпэрыяй [рэдагаваць]

Пытаючыся адхіліць непазьбежную нямецкую пагрозу супраць Польшчы, Мешка ў 1028 гозе зьдейсьніў паходы на Чэхію й Саксонію. У адказ на гэта у наступным годзе імпэратар Конрад II уварваўся ў Сылезію. Становішча пагоршылася ў 1031 годзе, калі Вугоршчына заключыла мір з імпэратарам. У той жа час у Польшчу ўвайшло войска кіеўскага князя Яраслава Мудрага, які падрымліваў падставы Безпрыма на польскі сталец. Пытаючыся выратаваць сваю пасаду Мешка аб'явіў аб адмове ад Лужыц і Маравіі, каб атрымаць падтрымку з боку імпэратара. Аднак нямецкі імпэратар адмовіўся й Мешка быў вымушаны бегчы ў Чэхію. Безпрым амаль без перашкод заняў польскі сталец.

Рэстаўрацыя [рэдагаваць]

У 1032 годзе Мешка пры падтрымцы чэскага войска здолеў вярнуць сабе пасаду караля Польшчы. Тым ня менш ў 1033 годзе на мэрзэбурскім зьезьдзе імпэратарскіх князёў Мешка быў вымушаны пацьвердзіць адмову Польшчы ад прэтэнзыі на Лужыцы й Моравію. 10 траўня быў забіты, відаць, змоўшчыкамі зь ліку польскіх фэадалаў. Яго сьмерць пацягнула пэрыяд хаосу й бязладзьдзя ў Польшчы.

Папярэднік
Балеслаў I Храбры
Кароль Польшчы
10251031
Наступнік
Безпрым
Папярэднік
Безпрым
Кароль Польшчы
10321034
Наступнік
Балеслаў Запамятаваны

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Мешка II Ламбэртсховішча мультымэдыйных матэрыялаў